krupki.by

ru RU be BE en EN

БРСМ правёў ухвальскіх школьнікаў па літаратурным лабірынце



БРСМ правёў ухвальскіх школьнікаў па літаратурным лабірынце

Автор / Общество / Пятница, 19 февраля 2021 15:30 / Просмотров: 173

На працягу ўсяго тыдня ў школах раёна праходзілі розныя мерапрыемствы, якія падкрэслівалі значнасць беларускай мовы для нашага народа.

Напярэдадні першы сакратар РК ГА «БРСМ»  Алена Дубава правяла літаратурны лабірынт «Родная мова – крыніца натхнення» для вучняў Ухвальскай сярэдняй школы.

– Пачаць нашу сутрэчу вырашылі з традыцыйнай беларускай дыктоўкі, – распавяла Алена Дубава. – Тэкст быў абраны не­звычайны. Усім вядома, што 30 студзеня адзначалася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага пісьменніка Івана Шамякіна. Трэба адзна­чыць, што на дзесяць балаў справіўся амаль кожны. Мы пагаварылі пра жыццё пісьменніка, успомнілі яго вядомыя эпічныя творы, як «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні» іншыя.

А пасля каманды прынялі ўдзел у спаборніцтве па розных катэгорыях: фальклор, мова, прырода, словы. Вучні з вялікім інтарэсам адгадвалі загадкі, называлі імёны перша­друкароў, растлумачвалі значэнні фразеалагізмаў. Лепшыя з іх атрымалі салодкія падарункі, а таксама літаратуру ад ГА «БРСМ».


P.S. Крупчане прынялі ўдзел у абласным свяце «Дзень роднай мовы». Мерапрыемства праходзіла ў Слуцкім раёне.  Як расказала Алена Дубава, у свяце прынялі ўдзел дзяўчаты і хлопцы – пераможцы абласных анлайн-конкурсаў на лепшае чытанне вершаў на беларускай мове і конкурсу сэлфі.

– Праграма была цікавая і займальная, – адзначыла моладзевы лідар. – Мы пабывалі на тэматычнай экскурсіі па музеі слуцкіх паясоў, а пасля паглядзелі імправізаваную пастаноўку «Беларускае вяселле». Потым удзельнічалі ў анлайн-дыктоўцы, якая стала традыцыйнай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Цэнтральнай падзеяй свята стаў адкрыты дыялог моладзі з актывам Мінскага абласнога камітэта «БРСМ», кіраўніцтвам Слуцкага райвыканкама, членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Абласное свята аб'яднала мерапрыемствы БРСМ, якія папулярызуюць беларускую нацыянальную культуру, традыцыі, абрады, народныя рамёствы.

Фота раённага камітэта ГА «БРСМ».

Автор

admin

admin

Актуально

9 марта "прямую линию" проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

Во вторник, 9 марта, с 11.00 до 13.00 по телефону 8-017 211-08-65 (г. Минск) прямую телефонную линию для граждан и юридических лиц Березинского, Крупского и Червенского районов будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Лавриненко Игорь Владимирович.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.