krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся Дзень памяці і смутку



У Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся Дзень памяці і смутку

Автор / Общество / Пятница, 25 июня 2021 13:51 / Просмотров: 1303

Каля Алеі Славы герояў Крупшчыны сабраліся прадстаўнікі раённага аб’яднання ветэранаў і наведвальнікі аддзялення для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН.

Супрацоўнікі музея нагадалі гістарычныя факты жудаснага дня пачатку вайны. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых Хвілінай маўчання. А далей паплылі ўспаміны. Вось некаторыя з іх.

Людміла ІВАНОВА з партрэтамі сваіх бацькоў у руках і са слязьмі на вачах казала:

– Бацькі нам амаль нічога не расказвалі аб тых жудасных часах, бо не хацелі ўспамінаць вайну. Яны жылі мірным жыццём і атрымоўвалі асалоду ад таго, што вакол цішыня і не грымяць выбухі. Толькі ў Дні Перамогі з іх вуснаў гучалі моманты ваенных часоў. Партызаны, якія вярнуліся з вайны, падымалі з руін разбураныя гарады і сёлы. Мы павінны помніць гэты дзень, 22 чэрвеня, каб ведалі будучыя пакаленні. Мірнае жыццё ў нашых руках.

Антаніна ЛЮБЯНКОВА:

– Нарадзілася я ў Крупках у 1945 годзе ў сям’і партызанаў. Мой бацька – першы вадзіцель Крупскага райвыканкама. Да 1993 года працаваў на трафейнай машыне «Мэрсэдэс», якую здабыў з затанулага самалёта на возеры Палік. Я ганаруся баявым і працоўным жыццём сваіх бацькоў. Вечная памяць тым, хто не вярнуўся з вайны.

Людміла РЫБАЧОНАК:

– Мой бацька Ягор Рыбачонак родам са Старой Слабады Ухвальскага сельсавета. Вайна застала яго на тэрыторыі Крупскага раёна. Ваяваў ён у брыгадзе Жуніна, быў разведчыкам, камандаваў атрадам. Толькі ўявіце сабе, што нашы з вінтоўкамі ў руках разграмілі гарнізон, які стаяў ў Дзянісавічах у поўным узбраенні.
Марыя Марцынкевіч – сваячка ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Ула­дзіміра Марцынкевіча – трымала ў руках намаляваны алоўкам партрэт.

– Майму ўнуку 12 гадоў, ён захапляецца гістарычнымі старонкамі летапісу сям’і і жывапісам. Вось нарысаваў партрэт знакамітага прадзядулі, – казала яна.

Падзяліліся ўспамінамі аб родных людзях, якія падаравалі нам мір, Юрый Герасімаў, Генадзь Папоў, Аляксей Казадоеў.

Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам-землякам.

Іна ГАРА.

Фота Аляксандра БУДЗКО.

Автор

admin

admin

Актуально

24 сентября пройдет "прямая линия" о семейном капитале

24 сентября с 10-00 до 11-00 пройдет прямая телефонная линия с главным специалистом сектора материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Юлией Мусохрановой. Тема: "О назначении и досрочном распоряжении средствами семейного капитала".
Телефон 2-62-83.

20 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 20 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович.Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.