krupki.by

ru RU be BE en EN

У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя крупская запалкавая соломка экспартартавалася ў Англію



У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя крупская запалкавая соломка экспартартавалася ў Англію

Автор / Общество / Понедельник, 06 сентября 2021 12:18 / Просмотров: 1117

У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя крупская запалкавая соломка экспартартавалася ў Англію, а з дошак пачынала будавацца метро ў Маскве. Між тым, буйных па тым часе прадпрыемстваў было толькі 2, і працаваць ім даводзілася ў супярэчлівых умовах.

Зараз мы можам даведацца, як гэта было, дзякуючы апошнім даследванням кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Хромчанкі, якія сталі здабыткам крапатлівай працы ў архівах. Цікава? Чытаем і папаў­няем багаж ведаў пра гісторыю малой раздімы.

– Як вядома, XV з’езд ВКП (б) у 1925 годзе ўзяў курс на індустрыялізацыю краіны, у большай ці меншай ступені гэты працэс закрануў усе рэспублікі СССР, – распавядае Дзмітрый Хромчанка. – Прамысловасць на той час была прадстаўлена невялікімі прадпрыемствамі, пераважна па перапрацоўцы сельгассыравіны і лесу. Гэта традыцыйныя для крупчан яшчэ з існавання Расійскай імперыі галіны эканомікі, якія, праўда, прыйшлі ў заняпад у гады ваеннага ліхалецця і калі праводзілася палітыка «ваеннага камунізму», якая не давала магчымасці развівацца прадпрымальніцтву. Калі ж у першай палове 1920-х гадоў улады аб’явілі аб пераходзе да новай эканамічнай палітыкі, у прыватным сектары пачалі адраджацца і ствараліся новыя майстэрні. Гэта перш за ўсё невялікія смалакурні. Іх яшчэ называлі смолзаводамі, хаця на кожным працавалі ў сярэднім не больш, як 3-5 чалавек. Распаўсюджанымі былі млыны – найбольш знакамітыя ў Крупках і ў Бабры, па аб’ёму выпуску прадукцыі і колькасці працуючых яны ўваходзілі ў лік найбольш буйных прадпрыемстваў гэтай галіны ва ўсёй Барысаўскай акрузе!

У цэлым жа, як адзначалася на першым раённым сходзе Крупскага раёна 28 жніўня 1924 года, дзейнічаў 21 млын, 11 смалакурняў, 17 кузняў, ганчарны завод, завод па перапрацоўцы скур. Праўда, улады імкнуліся аб’яднаць іх у невялікія арцелі, каб лягчэй было трымаць на кантролі.

Млын у мястэчку Бобр, пачатак ХХ ст.
Млын у мястэчку Бобр, пачатак ХХ ст.

Дзяржаўны сектар прамысловасці быў прадстаўлены двума прадпрыемствамі па перапрацоўцы лесу: лесапільны завод імя Вароўскага ля Прыяміна і Крупская фабрыка «Саломка» імя Халтурына. Яны былі лідэрамі і ў палітычным жыцці: з 6-ці партыйных ячэек, з якіх складвалася Крупская раённая арганізацыя на пачатку стварэння раёна, дзве дзейнічалі менавіта на гэтых прадпрыемствах. Другіх заводаў і фабрык на пачатку індустрыялізацыі на Крупшчыне не было.

Цікавы факт: на той час Прыяміна, у тым ліку, відавочна, і чыгуначная станцыя Прыяміна, уваходзілі ў склад Крупскага раёна, а не Барысаўскага, як цяпер.

Калі з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі прыямінскі лесапільны завод стаў дзяржаўным прадпрыемствам, пачалася шырокамаштабная рэканструкцыя вытворчых аб’ектаў, адначасова адміністрацыя большую ўвагу стала надаваць праблемам побыту рабочых. Збудаваны склад, адміністратыўны корпус, устаноўлена новая лесапільная рама, пабудаваны 2 драўляных дамы для рабочых, у якіх змя­шчаліся 8 кватэр, таксама была пабудавана і лазня.

У гады сацыяльных узрушэнняў завод часова спыніў сваю работу, але з увядзеннем НЭПа і пачаткам індустрыялізацыі аб’ёмы вытворчасці пачалі ўзрастаць, тым больш, што паўсюдна вялося будаўніц­тва, і піламатэрыялы мелі вялікі попыт. Так, напрыклад, завод атрымаў буйны заказ у сувязі з узвядзеннем у Маскве метрапалітэна. Туды ў 1926 годзе было адпраўлена чыгункай 20 вагонаў дошак. Колькасць рабочых складала 55 чалавек, на вузкакалейцы па адвозу лясной сыравіны – яшчэ столькі ж.

Праўда, неўзабаве камісія чыгуначнага ведамства, якому падпарадкоўваўся завод, прызнала прадпрыемства нерэнтабельным і часова закрыла яго.

А тым часам цэнтрам вытворчай структуры прамысловасці толькі што ўтворанага раёна стала запалкавая фабрыка «Саломка». Але аб ёй размова пойдзе асобна.

Калі паглядзець на фотаздымак 100-гадовай даўніны, то на панараме мястэчка Крупкі выдзяляюцца два каменныя будынкі. Гэта сядзібны дом Свяцкіх (цяпер адна з пабудоў райвыканкама) і корпус фабрыкі “Саломка” (цяпер у гэтым памяшканні знаходзяцца гандлёвыя аб’екты, але мы яшчэ памятаем, што не так і дашно там быў дрэваапрацоўчы камбінат).
Калі паглядзець на фотаздымак 100-гадовай даўніны, то на панараме мястэчка Крупкі выдзяляюцца два каменныя будынкі. Гэта сядзібны дом Свяцкіх (цяпер адна з пабудоў райвыканкама) і корпус фабрыкі “Саломка” (цяпер у гэтым памяшканні знаходзяцца гандлёвыя аб’екты, але мы яшчэ памятаем, што не так і дашно там быў дрэваапрацоўчы камбінат).

Калі паглядзець на фотаздымак 100-гадовай даўніны, то на панараме мястэчка Крупкі вы­дзяляюцца два каменныя будынкі. Гэта сядзібны дом Свяцкіх (цяпер адна з пабудоў райвыканкама) і корпус фабрыкі «Саломка» (цяпер у гэтым памяшканні знаходзяцца гандлёвыя аб’екты, але мы яшчэ памятаем, што не так і даўно там быў дрэваапрацоўчы камбінат).

Узгадаем, што фабрыка была заснавана ў 1896 годзе памешчыкам, прадпрымальнікам Карлам Свяцкім і спецыялізавалася галоўным чынам на вырабе запалкавай саломкі, а таксама перапрацоўцы лясной сыравіны. Паступова прадпрыемства стала выходзіць на знешні рынак. На працягу больш за 15 гадоў асноўным спажыўцом прадукцыі была Францыя. Таксама пастаўлялася запалкавая саломка і ў іншыя краіны.

Рэвалюцыйныя падзеі і грамадзянская вайна прывялі да таго, што Свяцкі эміграваў за мяжу, а фабрыка часова спыніла сваю дзейнасць. Паступова вытворчы працэс пачаў аднаўляцца ў гады правядзення новай эканамічнай палітыкі. Хочацца падкрэсліць такі цікавы і красамоўны факт, што адноўленая ў гады новай эканамічнай палітыкі фабрыка «Саломка» не была ні здадзена ў арэнду, ні прыватызавана, як некаторыя іншыя прадпрыемствы, а заставалася ў дзяржаўнай уласнасці.

І яшчэ адзін акцэнт. Варта зазначыць, што фабрыка была ў той час адзіным прадпрыемствам у Беларусі, дзе выраблялася запалкавая саломка, што пастаўлялася на экспарт – у Англію, Францыю, Бельгію.

На прадпрыемстве дзейнічалі лесапільнае і клёпачнае аддзяленні, дзе вырабляліся розныя бочкі, кадушкі і цэбары. Але галоўным было запалкавае, 95% прадукцыі якога ішло на экспарт.

У той час улада маладой савецкай дзяржавы набыла пэўны вопыт кіравання, пачала больш глыбока займацца вытворчымі праблемамі. Аб тым, што мясцовыя ўлады вялікую ўвагу ўдзялялі фабрыцы, сведчыць факт, што пасля ўтварэння Крупскага раёна ўжо на адным з першых сумесных пасяджэнняў райвыканкама і райкама партыі было разгледжана пытанне менавіта аб рабо­це фабрыкі «Саломка» і мерах па паляпшэнні становішча на гэтым вытворчым аб’екце.

Дырэктарам прадпрыемства спачатку працаваў Касавін. А з 1926 года – Эдуард Андрэевіч Грунецкі, інжынер па адукацыі, член КП(б)Б. Ён распачаў сваю дзейнасць перш за ўсё з рамонту памяшканняў і абсталявання, якое было ў вельмі запушчаным і зношаным стане.

У 1924-1926 гадах на фаб­рыцы працавалі каля 80 чалавек, з іх 53 мужчыны, 20 жанчын і 7 непаўналетніх. Штат кіраўнікоў складаў спачатку 6, а затым 8 чалавек. Гэта менш, чым раней, да таго, як фабрыка рабіла перапынак у сваёй рабоце, калі ў вытворчасці было задзейнічана каля 150 чалавек.

Аб геаграфіі паставак прадукцыі сведчыць наступнае. За 1925 год на фабрыцы было выраблена 4 687 скрыняў саломкі. З іх экспартавана ў Англію 3 997, Бельгію – 520, Палесціну – 65, Францыю – 2, Італію – 10.

Млын у мястэчку Крупкі.
Млын у мястэчку Крупкі.

Якія ж праблемы паўсталі перад калектывам фабрыкі? Перш за ўсё недахоп сыравіны, ёй запалкавае аддзяленне было забяспечана толькі на 50%, лесапільнае – на 30%, клёпачнае – на 70%. Як адзначалася ў справа­здачы Крупскага райкама партыі, у 1925 годзе фаб­рыка магла б вырабляць саломкі на 40-45 тысяч долараў у год. Пры поўнай загрузцы аддзялення саломкі і клёпачнага там маглі б працаваць 120 рабочых. А лесапільнае аддзяленне з-за недахопу сыравіны і ўвогуле часова спыніла сваю дзейнасць. А ў ліпені 1926 года тое ж стала і з аддзяленнем саломкі. Пачалося скарачэнне рабочых. Праўда, гэта дазволіла павялічыць клёпачны цэх. Спыненне саломачнага адбілася на агульных выніках: у 1926 годзе было выраблена 3 807 скрынь саломкі, што амаль на 1 000 менш у параўнанні з папярэднім годам.

Другая праблема звязана са збытам прадукцыі. З-за канфлікта СССР і Францыі была затрымана адпраўка раней дамоўленых 1 300 скрынь (мы ўжо адзначалі, што ў 1925 годзе – толькі 2). А перспектывы былі… Такое становішча пазней склалася і з Англіяй, адным з галоўных экспарцёраў. Там тады пачаліся забастоўкі горнарабочых, а СССР пачаў аказваць матэрыяльную падтрымку бастуючым. Прычым, адначасова са зборам сродкаў з прадпрыемстваў для адпраўкі ў Англію распачалася шырокая антыанглійская прапаганда. Не абмінула гэта і фабрыку «Саломка», дзе таксама быў арганізаваны збор сродкаў для англійскіх гарнякоў. Гэта кампанія была расцэнена англійскім урадам як «умяшанне Савецкага Саюза ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы». У выніку былі разарваны дыпламатычныя і гандлё­выя адносіны. Для фабрыкі гэта адбілася наступным чынам: Англія адмовілася ад закупкі буйной партыі саломкі. Магчыма, гэта стала адной з прычын скарачэння дзейнасці гэтага аддзялення.

З-за адсутнасці рынку збыту адміністрацыя была вымушана не толькі скараціць штат удвая, затым утрая, але і часова закрываць асобныя цэхі. Частку рабочых пераводзілі на  іншыя ўчасткі. Была пракладзена вузкакалейка да вытворчых аб’ектаў фабрыкі, абсталявана пажарнае дэпо, праведзены бягучы рамонт абсталявання, больш складаныя былі адпраўлены на рамонт у Мінск.

Паколькі частку рабочых адміністрацыя вымушана была накіраваць, як цяпер кажуць, у неаплачваемы бестэрміновы водпуск, уліч­ваўся нават такі факт, як наяўнасць гаспадаркі, уласнай сядзібы. Адным словам, ці мог часова непрацуючы неяк пракарміць сям’ю…

З мэтай, як зараз кажуць, аптымізацыі, быў устаноўлены рэжым эканоміі, кантроль за расходваннем электраэнергіі, машыннага масла. Эканомілі нават на абгортачнай паперы.

Праблемай было і тое, што вельмі часта мяняліся кіруючыя ведамствы. Пра тое, які шлях даводзілася праходзіць прадукцыі ад вытворчасці да спажыўца, – чытайце ў наступным выпуску праекта. Паверце, гэта надзвычай цікава.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.