krupki.by

ru RU be BE en EN

У архіве нам удалося знайсці цікавыя звесткі пра чалавека, які актыўна праводзіў калектывізацыю ў Крупскім раёне



У архіве нам удалося знайсці цікавыя звесткі пра чалавека, які актыўна праводзіў калектывізацыю ў Крупскім раёне

Автор / Общество / Вторник, 07 декабря 2021 10:27 / Просмотров: 636

У пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя ўсе формы сельскагаспадарчай кааперацыі былі зведзены да адной – сельскагаспадарчай арцелі. Пачалася фарсіраваная калектывізацыя.

Перад гэтым каля 10 гадоў ішлі пошукі вырашэння харчовай праблемы. Створаныя на памешчыцкіх землях камуны сябе не апраўдалі. Надзеі, што сяляне, атрымаўшы зямлю ў прыватную ўласнасць, накормяць і сябе, і краіну, таксама не спраўдзіліся. Каб апрацаваць зямлю і атрымаць добры ўраджай, патрэбны былі і цяглавая сіла, і сяльгасінвентар, угнаенні і г.д. Усяго гэтага не хапала. А час не чакаў.

Улады ўзялі курс на звядзенне розных форм сельскагаспадарчай кааперацыі да адной – сельскагаспадарчыя арцелі, па-іншаму, калгасы. Як адзначалася ў афіцыйных дакументах таго часу, на змену пошукаў прыйшло «наступленне па ўсяму фронту».

Іван Дарафеевіч БАНДАРЭНКА
Іван Дарафеевіч БАНДАРЭНКА

У рэдакцыйным архіве нам удалося знайсці вельмі цікавыя звесткі не проста відавочцы, а чалавека, які сам актыўна праводзіў калектывізацыю. Гэта ўдзельнік грамадзянскай вайны, арганізатар калгаснага ладу, савецкі работнік, член КПСС с 1927 года, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Славы ІІІ ступені і ордэна Чырвонай Зоркі, першы старшыня першага калгаса «Новае жыццё» тады ў Халопеніцкім раёне Іван Дарафеевіч Бандарэнка.

У 1929 годзе ў Халопенічах ствараецца калгас «Новае жыццё». Вось што пра гэта ўспамінаў Іван Дарафеевіч:

– Пад восень 1929 года выклікаў мяне загадчык зямельнага аддзела тав. Фядотка і сказаў: «Трэба ствараць калгасы. Такая лінія партыі». Але як жа іх ствараць? Справа гэта новая, невядомая. Хоць мы і маглі чаму-небудзь павучыцца ў саўгасе, які да гэтага часу быў ужо арганізаваны ў Халопенічах на памешчыцкай зямлі і сядзібе, аднак да калгасаў павінен быць крыху інакшы падыход. Пайшлі мы з Фядоткам да беднякоў. Дагаварыліся між сабой і з намі 12 гаспадарак, сабралі сход. Прыйшлі на сход і многія іншыя, але пакуль што паглядзець: што ж будзе? А мы на сваім: «Арганізоўваем калгас!» З гэтага часу першымі калгаснікамі сталі бальшавік Піліп Баркоўскі, актывіст з душой адданага бальшавіка Сяргей Слабуха, Лявон Валасач, Міхаіл Валасач, Васіль Трыпуцень – словам, усе арганізатары сходу. Адвялі нам 150 гектараў зямлі паміж Халопенічамі і вёскай Гарадзішча, і той жа восенню пасеялі мы агулам на агульнай зямлі азімыя. Але коні і насенне яравых яшчэ заставаліся ў асабістым карыстанні. Я адначасова тады быў у зямельнай камісіі і кіраваў калгасам, жонка мая, Лізавета Трафімаўна, з першых жа дзён і да самай пенсіі таксама працавала ў калгасе. Справы ў нас ішлі добра, і многія сераднякі сталі пагаворваць аб уступленні ў калгас. Тым часам у наваколлі арганізавалася яшчэ некалькі калгасаў, і ўжо ў пачатку 30-га года праходзіла раённая канферэнцыя калгаснікаў.

Нагадаем, што напярэдадні, 5 студзеня 1930 года, выйшла пастанова ЦК УКП (б) «Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву». І работа значна актывізавалася, яна ўвайшла ў гісторыю як «фарсіраваная калектывізацыя».

Архіў захаваў некалькі вытрымак з рэзалюцыі Халопеніцкай раённай канферэнцыі, якая прайшла 16-17 студзеня. Так, у дакуменце гаварылася наступнае: «Калектывізацыі прыдаць яшчэ больш ударны характар, мабілізаваўшы для гэтай справы ўсе сілы. Калгаснікі, як перадавікі ў вёсцы, галоўную сваю ўвагу павінны звярнуць на бесперапынны колькасны і якасны рост арганізаваных калгасаў з тым, каб уцягнуць у іх усе батрацка-бядняцка-серадняцкія масы вёскі».

– Пасля канферэнцыі пачалася масавая калектывізацыя, – сведчыць Іван Дарафеевіч. – Да вясны ў нашым калгасе налічвалася ўжо 120 гаспадарак. Тады былі амаль паўсюдна дапушчаны вядомыя памылкі. Не пазбеглі і мы іх. Разам з тымі, хто свядома падаваў заяву ў калгас, ішлі і тыя, хто адносіўся да калгаса з недаверам, а то і з затоенай нязычлівасцю. Апрача таго, абагульнілі не толькі інвентар, коней і кароў, але яшчэ і свіней, авечак, курэй (праўда, пазней гэтыя два віды жывёлы і птушку раздалі зноў калгаснікам). Аднак, нягледзячы на ўказаныя памылкі, масавае ўступленне ў калгас сведчыла аб тым, што сяляне ў пераважнай большасці не хочуць жыць па-старому, кланяцца кулаку і гнуць на яго спіну. Як на вялікае свята, вялікай грамадой выйшлі мы той вясной, каб заараць спрадвечныя межы, якія не раз былі арэнай дзікіх спрэчак і нават боек з-за паўгранкі зямлі, бо яе заўсёды не хапала беднаму селяніну. Выйшлі са сцягамі, з песнямі, на чале з сакратарамі райкама партыі Вайновічам і Ліберавым. І ўжо яравыя сеялі гуртам. Калі ж восенню сабралі ўраджай, аказалася, што наша калгаснае азімае жыта ўра­дзіла куды лепш, чым на палосках. Мы атрымалі за працадзень па 2,5 кілаграма зерня і па 12 кілаграмаў бульбы, і адразу паказалі, што такое калгас. Вось чаму восенню ніхто з застаўшыхся калгаснікаў не сеяў жыта паасобку: сеялі на калгасным полі. Я кажу «з застаўшыхся», бо пасля зме­шчанага ў «Правде» артыкула «Галавакружэнне ад поспехаў» 20 гаспадарак выйшлі з калгаса. Ды многія з тых, хто выйшаў, праз некаторы час самі зноў прынеслі заявы аб уступленні. Праўда, былі сярод іх і шкоднікі, кулакі іх падбухторвалі… Шкоднікі падстаўлялі ў хамуты цвікі, псавалі інвентар і зерне. У суседнім калгасе ў вёсцы Гарадзішча кулакі справакавалі жанчын легчы пад колы з мэтай не пусціць на поле трактар, які калгаснікі папрасілі ў халопеніцкім саўгасе. А старшыню гэтага калгаса Радзівона Рабца кулакі забілі з ружжа. Прымітыўныя тады фермы былі, самім заатэхнікаў і аграномаў прыхо­дзілася замяняць, нават трактара ніводнага не мелі. Пачыналі з самай, як кажуць, азбукі.

У Халопенічах жыве дачка Івана Дарафеевіча Бандарэнкі Клара Іванаўна БАЖЫНА. Гэтая цудоўная жанчына беражліва захоўвае ўсё, што звязана з памяццю бацькі. Напачатку 70-х пляменнік Івана Дарафее­віча сабраў і выдаў у некалькі асобнікаў альбом у гонар свайго дзядзькі. Яго нам паказала Клара Іванаўна. А на гэтым здымку яна разам з самай каштоўнай рэліквіяй – дарэвалюцыйным фота, дзе яе бацька – малады афіцэр.
У Халопенічах жыве дачка Івана Дарафеевіча Бандарэнкі Клара Іванаўна БАЖЫНА. Гэтая цудоўная жанчына беражліва захоўвае ўсё, што звязана з памяццю бацькі. Напачатку 70-х пляменнік Івана Дарафее­віча сабраў і выдаў у некалькі асобнікаў альбом у гонар свайго дзядзькі. Яго нам паказала Клара Іванаўна. А на гэтым здымку яна разам з самай каштоўнай рэліквіяй – дарэвалюцыйным фота, дзе яе бацька – малады афіцэр.

Вядома, што канферэнцыя калгаснікаў для ўзмацнення тэмпаў калектывізацыі вылучала для вядзення гэтай работы на месцах 20 асоб. І гэтыя 20 упаўнаважаных зрабілі шмат. Да 1934 года ўсе сяляне Халопеніцкага раёна, за выключэннем адзінак, працавалі ў калектыўных гаспадарках.

Зазначым, што падчас «фарсіраванай калектывізацыі» часам прымаліся надзвычайныя меры, даходзіла і да прамога прымусу. У выніку колькасць калгасаў на тэрыторыі Крупскага раёна да вясны 1930 года павялічылася ў тры разы ў параўнанні з папярэднім годам, быў створаны 51 калгас. Як адзначалася на раённым партыйным сходзе ў красавіку 1930 года, «рабілася ўсё наскокам, у выніку чаго калгасы пачалі расці, як грыбы».

Такія меры, якія за некалькі месяцаў карэнным чынам мянялі ўвесь лад жыцця селяніна, эканамічныя адносіны на вёсцы, не маглі адразу ж усімі ўспрыняцца, што прывяло да адваротнага выніку. Нават моладзь, якая больш мабільная і хутчэй рэагуе на новае, не адразу адгукнулася на заклік ісці ў калгасы. Вось яскравы прыклад. Камсамолец П. Гайдук з вёскі Малыя Жаберычы адзначаў наступнае: «Когда я узнал, что в нашей деревне будет колхоз, я три дня все думал…От дела коллектива зависит наша жизнь, надо подумать… Я не хочу быть первым в этом деле. Когда я увижу, что лучше будет в колхозе, то я бы пошел, но я думаю, что ничего не будет и нас заводят в заблуждение»… З 223 сельскіх камсамольцаў Крупшчыны ў 1930 годзе ўступілі ў калгасы толькі каля 70.

Многія, не толькі моладзь, насцярожана адносіліся да гэтых новаўвядзенняў. У выніку частка калгасаў на Крупшчыне хутка распалася, да канца года іх засталося толькі 27, аб’ядноўвалі ж яны толькі 10,7% сялянскіх двароў.

Праверкай, якая была праве­дзена інспектарам народнага камісарыята па земляробству БССР Шумілавым, былі ўскрыты сур’ёзныя недахопы ў правя­дзенні калектывізацыі. Найбольш значнымі былі наступныя: «у створаных калгасах няма прыліву членаў; няма сталага ўліку абагульненай маёмасці, працы, размеркавання прыбытку; злосны забой жывёлы». Гэтым не заканчваўся пералік недахопаў. У канцы дакладной запіскі Шумілаў зрабіў наступны вынік: «наогул, становішча калгасаў такое, што яны з’яўляюцца дрэнным прыкладам для навакольнага насельніцтва, яно дапамагае кулацкай агітацыі і падрывае саму ідэю калектывізацыі». Паказальна, што інспектар зрабіў вывад аб тым, што гэтыя недахопы характэрныя не толькі для Крупскага, але і для іншых раёнаў.

Чаму склалася такое станові­шча? На наш погляд, не па прычыне «пралязання ў калгасы варожых элементаў», аб чым піша Шумілаў, а ў «штурмаўшчыне», адсутнасці вопыту арганізацыі калектыўнай працы, слабай кампетэнцыі асобных спецыялістаў і старшынь калгасаў. Дастаткова адзначыць, што большасць кіраўнікоў раёна мела пачатковую адукацыю, не гаворачы ўжо пра спецыяльную падрыхтоўку. Здараліся выпадкі свайго роду фальсіфікацыі і проста ашуканства. Як правіла, калгасы да 10 гаспадарак складаліся з родзічаў. Па сутнасці, гэта былі сямейныя калектывы. Але гэта давала падставу, з аднаго боку, карыстацца льготамі для калгаснікаў, з другога, упаўнаважаным рапартаваць аб выкананні задання па стварэнні калгаса.

Свайго роду пік распаду калгасаў прыходзіў на 1933 год. Адной з прычын, акрамя ўжо названых, была і невысокая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у сваёй працы.

Але працэс калектывізацыі на гэтым не спыніўся. Улады як эканамічнымі метадамі: праз льготнае крэдытаванне калгасаў, праз павышаныя падаткі на аднаасобнікаў, так і шляхам прапаганды новых форм гаспадарання імкнуліся актывізаваць працэс. З  цягам часу палажэнне паступова, з цяжкасцю пачало выпраўляцца. У пачатку 1934 года ў раёне былі створаны ўжо 294 калгасы, якія аб’ядноўвалі 54,6% гаспадарак. А 11 ліпеня 1935 года ў крупскай раённай газеце «Камуністычны шлях» сакратар райкама партыі Брыгневіч ужо адзначаў, што ў калгасах аб’яднана каля 90% гас­падарак. Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на складанасць кардынальных змен у сацыяльным і эканамічным жыцці вяскоўцаў, цяжкасці пераходнага перыяду, калгасы паказалі сваю эфектыўнасць: ураджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур павялічылася ў 2-3 разы.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО і з сямейнага архіва Клары Іванаўны БАЖЫНАЙ.

Автор

admin

admin

Актуально

1 июня пройдет "горячая линия" с начальником отдела статистики Крупского района

В среду, 1 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 5-54-86.

28 мая "прямую линию" проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 28 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ВОРОБЬЁВ Андрей Викторович. Телефон 2-77-47.

27 мая прямую телефонную линию проведет заведующий сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома

Прямая телефонная линия с заместителем начальника – заведующим сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома КАРАНЬ Тамарой Владимировной пройдет
27 мая с 9.00 до 10.00 по вопросам содействия в трудоустройстве учащейся молодежи в период летних каникул. Телефон 27255.

С 23 мая по 10 июня проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов

С 23 мая по 10 июня с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 управлением по образованию, спорту и туризму Крупского райисполкома проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II и III ступенях общего среднего образования. Контактные телефоны: 5-55-43, 2-72-46, 5-44-88.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.