krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане прынялі ўдзел у Калядных чытаннях незвычайнага фармату



Крупчане прынялі ўдзел у Калядных чытаннях незвычайнага фармату

Автор / Общество / Пятница, 10 декабря 2021 18:00 / Просмотров: 956

Ідзе калядны пост, у які мы ўступілі, каб годна падрыхтавацца да сустрэчы са светлым святам Раства Хрыстова. Вельмі важна, каб гэтыя дні сталі не толькі часам чакання, але і часам духоўных намаганняў, добрых учынкаў.

Якраз на днях прайшлі III адукацыйныя Калядныя чытанні Мінскай мітраполіі. У сувязі з эпідсітуацыяй адбыліся яны ў фармаце анлайн. Удзел прымалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін, прадстаўнікі Мінаблвыканкама, Мінгар­выканкама. У рэгіянальных студыях прысутнічалі кіраўнікі дзяржаўных органаў, сфер адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны, духавенства, СМІ. Мэта чытанняў – яднанне намаганняў устаноў адукацыі, Беларускай праваслаўнай царквы, грамадскасці ў выхаванні падрастаючага пакалення на традыцыйных нацыянальных каштоўнасцях. Таму і прысвечаны сёлетнія чытанні духоўнаму станаўленню нашага народа. Глыбокая сувязь і пераем­насць пакаленняў засведчана ў самой назве – «Ад купелі хрышчэння да вяршынь рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння вялікага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага».

«Хрысціянства аказала вызначальны ўплыў на развіццё духоўнай і матэрыяльнай культур. І сёння праз стагоддзі можна з упэўненасцю сказаць, што наша вера з’яўляецца асновай духоўнага жыцця народа. Менавіта з хрысціянскай шкалой каштоўнасцей мы суадносім, свядома ці несвядома, нашы пачуцці, думкі, учынкі. Асноватворнай прычынай звяртання да творчасці Фёдара Дастаеўскага стала глыбокая настроенасць і вера як вынік духоўных пошукаў пісьменніка, карані якога цесна звязаны з беларускай зямлёй. Складанае жыццё Фёдара Міхайлавіча было напоўнена горкімі выпрабаваннямі: захапленне рэвалюцыйнымі ідэямі, чаканне смяротнай кары, катарга, смерць жонкі, цяжкая хвароба і страта любімага сына. Разам з гэтым Фёдар Дастаеўскі быў у пастаянных пошуках духоўнага і маральнага ідэала, які ён знайшоў у асобе чалавекабога Ісуса Хрыста. Творчасць Дастаеўскага – яскравы прыклад, як чалавек у імкненні знайсці шчырую веру можа ўзняцца да вяршынь рэлігійнай і філасофскай думкі, раскрыць глыбокія тайны чалавечага сэрца», –  падкрэсліў у сваім звароце да ўдзельнікаў чытан­няў мітрапаліт Веніямін.

На працягу многіх гадоў паспяховым застаецца супрацоўніцтва ўлады і праваслаўнай царквы. Рэалізаваны шэраг праектаў у сферы духоўна-маральнага выхавання, дабрачыннасці і сацыяльнай службы. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Падмацавалі словы губернатара выступленні прадстаўнікоў органаў улады, свяшчэннаслужыцеляў, дзеячаў культуры, навукі, выкладчыкаў, медыцынскіх і сацыяльных работнікаў. Яны падзяліліся вопытам выкарыстання традыцый нашага народа ў працэсе станаўлення высокамаральнай асобы.

Падчас канферэнцыі адбылося ўзнагароджанне людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы і краіны.

Свяшчэннік Іаан ШЫБЕКА, клірык храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Крупкі:

– Калядныя чытанні сталі ўжо добрай традыцыяй у Беларусі і ў нашай Мінскай мітраполіі. На мой погляд, гэта своеасаблівае падвядзенне вынікаў сумеснай работы Беларускай праваслаўнай царквы, выканаўчай улады, прадстаўнікоў сферы адукацыі. А таксама магчымасць падзяліцца вопытам і планамі. Такая еднасць адыгрывае вялікую ролю ў духоўным выхаванні моладзі. На відэаканферэнцыі рэгіёны вобласці падзяліліся вопытам плённай працы. І гэта вельмі важна. Калядныя чытанні маюць шырокую задачу – неабходнасць духоўнага развіцця і адукацыі нашага грамадства ў цэлым. Сумныя падзеі 2020 года, а таксама каронавірусная пандэмія ўзнялі грамадскія праблемы. Шляхі выхаду з пэўнай крызіснай сітуацыі праваслаўная царква бачыць у звяртанні да духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. А выкарыстоўваць гэту спадчыну трэба толькі на карысць. Праваслаўная царква, як носьбіт гэтых каштоўнасцей, мае вопыт работы з моладдзю і з усімі, хто хоча змяніць сваё жыццё і далучыцца да духоўнай спадчыны.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

27 мая прием граждан в Холопеничах проведет заместитель начальника Крупского районного отдела Следственного комитета

Заместитель начальника Крупского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь подполковник юстиции Матусевич Геннадий Евгеньевич 27 мая с 14.00 до 16.00 в здании Холопеничского сельского исполнительного комитета по адресу г.п. Холопеничи, ул. Карла Маркса, д.5, проведёт приём граждан. Предварительная запись по телефону 8(017)96 2-74-33.

С 23 мая по 10 июня проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов

С 23 мая по 10 июня с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 управлением по образованию, спорту и туризму Крупского райисполкома проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II и III ступенях общего среднего образования. Контактные телефоны: 5-55-43, 2-72-46, 5-44-88.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.