krupki.by

ru RU be BE en EN

Майстры Крупскага раённага Дома рамёстваў далучаюць дзяцей да народнай творчасці



Майстры Крупскага раённага Дома рамёстваў далучаюць дзяцей да народнай творчасці

Автор / Общество / Пятница, 13 мая 2022 15:30 / Просмотров: 1212

Халопеніцкія хлопчыкі і дзяўчаты маюць магчымасць навучыцца плесці вырабы з саломкі. Кожны тыдзень майстры Лідзія Свяцкая, Ніна Цэхавая і Цімафей Палупанаў прыязджаюць у мясцовы клуб на заняткі гуртка па саломапляценні.

На адным з такіх майстар-класаў пабывалі і мы.

– Сёння будзем плесці падстаўку, – дзеліцца творчымі планамі шасцікласнік Саша Дзяруга. – Яе можна выкарыстоўваць у якасці сурвэткі пад вазу для кветак ці падстаўкі пад гарачы посуд. Раней я бачыў прыгожыя сувеніры з саломкі ў музеі, але не ведаў, што гэтаму можна навучыцца. Мне здавалася гэта нечым недасягальным. Як толькі ў клубе пачаў дзейнічаць гурток, адразу запісаўся. Вырашыў паспрабаваць. На першых занятках усё атрымалася. Цяпер я кожную сераду з задавальненнем іду на «саломку». У маёй калекцыі ўжо ёсць сувеніры – анёл, парасон, сурвэтка.

Крок за крокам пад чуйным кіраўніцтвам майстроў дзеці рабілі падстаўку. Да кожнага – індывідуальны падыход. Некаму трэба дадаткова растлумачыць, некаму дапамагчы. А яшчэ пільна сачыць за выкананнем правілаў бяспекі.

– Ох, як цяжка! – кажуць малодшыя, але справу гэту не кідаюць.

– Сапраўды, дзецям шасці-сямі гадоў саломапляценне даецца цяжэй, чым старэйшым, – тлумачыць Лідзія Свяцкая. – Але яны стараюцца. У такой працаёмкай справе важна яшчэ і цярпенне.

А вось у адзінаццацігадовай Уладзіславы Загалавец цярпення хапае. Дзяўчынка стараецца, крапатліва пляце выраб.

– Саломапляценнем калісьці займалася мая бабуля, – расказвае Влада. – Праўда, яна рабіла толькі рамачкі для карцін. Я ўжо паспела авалодаць такімі тэхнікамі пляцення, як птушынае вока, касічка, зубатка, бусінка. Таму бабуля была здзіўлена разнастайнасцю саламяных вырабаў.

– Пры дапамозе такіх пляценняў можна упрыгож­ваць розныя вырабы, – дапаўняе Сафія Рудэнка. – Напрыклад, вазу, шкатулку і іншыя. А можна сплесці самастойны сувенір.

– Я мару зрабіць саламяны капялюшык, – кажа Ліза Акуленка. – Канечне, гэта цяжка, але буду працаваць, каб навучыцца. Ад творчых заняткаў атрымліваю асалоду.

– Рамяством саломапляцення можа авалодаць кожны чалавек незалежна ад узросту, – гаворыць майстар Лідзія Свяцкая. – Для гэтага трэба жаданне, любоў да справы і трохі фантазіі.

Іна ГАРА.
Фота аўтара.

Автор

admin

admin

Актуально

24 сентября пройдет "прямая линия" о семейном капитале

24 сентября с 10-00 до 11-00 пройдет прямая телефонная линия с главным специалистом сектора материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Юлией Мусохрановой. Тема: "О назначении и досрочном распоряжении средствами семейного капитала".
Телефон 2-62-83.

20 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 20 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович.Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.