krupki.by

ru RU be BE en EN

Засталося многа безыменных герояў, загінуўшых у раёне Крупак у 1941 годзе



Засталося многа безыменных герояў, загінуўшых у раёне Крупак у 1941 годзе

Автор / Общество / Вторник, 29 ноября 2022 13:05 / Просмотров: 419

Яшчэ шмат засталося безыменных герояў, якія палеглі на полі бою ў раёне Крупак у самыя цяжкія месяцы лета 1941 года. Ведаем, што гэта былі байцы 1-й Маскоўскай мотастралковай дывізіі пад камандаваннем у той час палкоўніка Я.Р. Крэйзера.

Дывізія ў ліпені 1941 г. стала на шляху 18-й танкавай дывізіі вермахта, якая наступала ў авангардзе групы армій «Цэнтр».

Паколькі немцы мелі перавагу у ваеннай сіле, камандзір супрацьпаставіў гэтаму навязванне ворагу манеўровага бою. Па ўспамінах Я.Р. Крэйзера «в дальнейшем, применяя тактику подвижной обороны, части 1-й мотострелковой дивизии вели ожесточенные бои, сдерживая натиск врага. Ночью, когда гитлеровцы делали паузу в наступлении, наши части незаметно отрывались от них на 10-12 км и переходили к обороне на следующем выгодном рубеже. С утра противник предпринимал наступление в развернутых боевых порядках, но бил по пустому месту и только к полудню подходил к новому рубежу обороны дивизии. Здесь ему снова приходилось развертываться для наступления, чтобы преодолеть организованное сопротивление. Так день за днем в течение 11 суток непрерывных боев с частями 47-го немецкого танкового корпуса на рубежах рек Нача, Бобр и населенных пунктов Крупки, Толочин изматывались силы врага». Цаной вялікіх намаганняў і страт у танках і жывой сіле 18-я танкавая дывізія за тры дні здолела прайсці з баямі толькі 20 кіламетраў ад Барысава да Начы.

На досвітку 4 ліпеня дывізія, расцягнуўшыся на 25 кіламетраў, заняла чарговы ачаг абароны па ўсходняму берагу ракі Нача. Да гэтага часу значныя страты панеслі мотастралковыя палкі, практычна ўся артылерыя першай мотастралковай дывізіі была знішчана варожай авіяцыяй, у танкавым палку заставалася толькі 25 танкаў БТ і Т-34. З іх удзелам была здзейснена контратака. Бой працягваўся некалькі гадзін. Гітлераўцы страцілі 12 танкаў і каля 200 салдат і афіцэраў. Пасля паўдня, калі варожыя танкі і бронетранспарцёры з пяхотай абышлі флангі дывізіі, «пралетарка» са стратамі  вымушана была адысці на наступны рубеж абароны, да ракі Бобр, прычым адыход суправаджаўся баямі, як кажуць, мясцовага значэння.

Напрыклад, каля сучаснага пасёлка Лянок быў астаўлены ў якасці заслоны адзін з танкаў КВ. Там, дзе чыгунка і аўтамагістраль ішлі паралельна на адлегласці некалькі дзясяткаў метраў, быў астаўлены ў якасці заслоны танк. Танкісты трымалі пад абстрэлам і чыгунку, і шашу, затрымаўшы на некалькі гадзін рух наперад цэлай нямецкай танкавай дывізіі. На жаль, героі-абаронцы Айчыны загінулі, пры гэтым так і засталіся безыменнымі.

Цяпер цяжка ўстанавіць усе падрабязнасці баявых дзеянняў у раёне горада Крупкі, але спынімся на адным з эпізодаў гэтай гераічнай абароны. Немцы наступалі трыма эшалонамі, у першым налічвалася 85 танкаў. Супраць іх Крэйзер выставіў 12-ты танкавы полк і артылерыю. Бой працягваўся каля двух гадзін. Адвагу і мужнасць праявіў, у прыватнасці, камандзір танкавага батальёна капітан С.В. Пронін. Пазней ён быў узнагароджаны пасмяротна ордэнам Леніна. Да вечара 4 ліпеня  райцэнтр быў захоплены ворагам. З наступленнем цемры часці дывізіі пачалі адыходзіць на новы абарончы рубеж па беразе ракі Бобр, але ўноч з 4 па 5 ліпеня нямецкія часці фарсіравалі раку Бобр у раёне  Крупак праз чыгуначны мост, а днём гітлераўцы знайшлі брод і перасеклі раку Бобр на поўнач ад шашы. Глыбокі ахват флангаў прымусіў першую матарызаваную дывізію адысці на ўсход, да ракі Друць і да Талачына.  Для прыкрыцця адыходу у якасці заслоны быў астаўлены  батальён капітана Шэпелева Д.Т. Некалькі разоў гітлераўцы пры падтрымцы танкаў, авіяцыі спрабавалі збіць гэтую заслону. Знішчыўшы каля роты праціўніка і некалькі танкаў, байцы здолелі вырвацца з акружэння, але сам камбат быў паранены. За гэты бой ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Я.Р. Крэйзер адным з першых 12 ліпеня 1941 г. быў прадстаўлены да ганаровага звання Героя Савецкага Саюза, а 21 верасня 1941 года 1-я Маскоўская мотастралковая дывізія атрымала ганаровае званне «Першая гвардзейская мотастралковая дывізія». Такім чынам, на наш погляд, ёсць падставы Я.Р. Крэйзера далучыць да кагорты крупчан – Герояў Савецкага  Саюза, так ці інакш звязаных з Крупшчынай.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Марына БАРАДАЎКА.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.