krupki.by

ru RU be BE en EN

Хаця акупанты і занялі Крупшчыну, але гаспадарамі сябе не адчувалі



Хаця акупанты і занялі Крупшчыну, але гаспадарамі сябе не адчувалі

Автор / Общество / Вторник, 20 декабря 2022 10:19 / Просмотров: 447

Не дазвалялі ім гэта зрабіць мужныя абаронцы, якія не шкадавалі свайго жыцця, паказвалі прыклады сапраўднага гераізму. Многія з іх так і засталіся безыменнымі, але подзвігі іх будуць заўсёды ў нашай памяці. 

Лютае супраціўленне

У папярэдніх артыкулах мы адзначалі, што ў гарачыя ліпеньскія дні пасля баёў на берагах ракі Нача, каля Крупак, на Бобрскім водным рубяжы першая мотастралковая дывізія вымушана была адступіць за межы Крупскага раёна, узгадвалі тыя ці іншыя прыклады гераічных учынкаў салдат, большай часткай безымянных. На поўдні ў гэты час у раёне вёсак Выдрыца, Ухвала, Дзянісавічы, Сомры, Забалоцце жорсткія баі, у прыватнасці, вяла 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем Русіянава.

Падаецца паказальным, як сведчыць пра тыя падзеі адзін з  удзельнікаў вайны з боку акупантаў Вайдзігер, які ў складзе палка «Дер фюрэр» ваяваў на тэрыторыі раёна, вёў дзённік, а пасля вайны апублікаваў свае ўспаміны.

У прыватнасці, ён адзначаў: «На рассвете 7 июля, быстро заняв исходные позиции, … подразделения полка СС «Дер фюрер» завязали ожесточенный бой в заболоченной, поросшей густым лесом местности с цепко оборонявшимся, но затем все-таки начавшим отступление противником… Яростный огонь из всех видов оружия и пе­рвое появление на поле боя огнеметных танков вызвали замешательство в рядах наступавших и вынудили их перегруппировать свои силы.

После проведенной разведки выяснилось, что противник отступил на восток в сторону населенного пункта Заболотье, двигаясь вдоль единственной проселочной дороги, ведущей через заболоченную, поросшую дремучим лесом местность... После того как разведка донесла о сосредоточении впереди крупных вражеских сил, полк, следовавший маршем по обе стороны от лесной дороги, развернулся для атаки силами 3-го батальона справа и 1-го батальона слева. Как только передовые отряды выбрались из леса, они натолкнулись на крупные силы противника, который окопался на открытой местности за насыпью и оказывал яростное сопротивление при эффективной поддержке своей артиллерии, которая часто вела огонь прямой наводкой…

Выяснилось, что полку СС «Дер фюрер» противостояла 100-я (Сибирская) танковая бригада русских, которая особо отличилась еще во время зимней кампании против Финляндии… Была подтянута и с большими трудностями размещена на позициях артиллерия. После массированного огня изо всех видов оружия проведенная после полудня атака закончилась успехом. Однако благодаря хорошей выучке и умелому руководству русским удалось организованно отойти на восток и оторваться от преследовавших их 1-го и 3-го батальонов полка СС «Дер фюрер».

Як бачым, нават гітлераўцы вымушаны былі прызнаць «яростное сопротивление», па словах Вайдзігера, і гераізм чырвонаармейцаў.

Магчыма, гэта быў апошні бой на тэрыторыі раёна, пасля чаго наступілі цяжкія дні акупацыі. Хаця гітлераўцы і занялі Крупшчыну, але гаспадарамі сябе не адчувалі. Супраціўленне ім працягвалася як на зямлі, так і ў паветры. Вось некалькі прыкладаў. У свой час раёнка пісала пра по­дзвіг чатырох чырвона­армейцаў каля вёскі Ігрушка, якія не скарыліся і прынялі няроўны бой. На жаль, іх прозвішчы засталіся невядомымі. Так яны безымяннымі пазней і былі пахаваныя на вясковых могілках.

Адважны чэкіст

Доўгі час быў невядомым лёс Арцемія Яўгенавіча Васілеўскага, які ў пе­ршыя дні вайны камандаваў абаронай атрада НКУС у раёне Магілёва, а затым перайшоў да партызанскіх дзеянняў.  «Памятаю, калі я займаўся ў аспірантуры БДУ, выкладчык кафедры гісторыі Н.А. Васілеўская неяк у размове адзначыла, што яе бацька загінуў у ліпені 1941 года недзе каля Крупак, але невядома дзе, – адзначае Дзмітрый Хромчанка. – Гэтая размова ўсплыла ў памяці значна пазней, калі праз колькі гадоў я прачытаў у прэсе, што на мяжы Крупскага і Талачынскага раёнаў знойдзена зямлянка з астанкамі вайскоўца і дакументамі, з якіх вынікае, што гэта быў Васілеўскі. Ён спрабаваў арганізаваць партызанскі атрад, але загінуў у час нападу гітлераўцаў на іх базу».

Давялося знайсці і падрабязнасці тых падзей. З сайта nkvd.memo.ru мы даведваемся, што Арцемій Васілеўскі, ураджэнец Украіны, з маладых гадоў звязаў свой лёс з абаронай Радзімы, у 19 гадоў уступіў у атрад чырвоных партызан для барацьбы з белаказакамі. У званні чырвонага камандзіра добраахвотна служыў на далёкім Усходзе. Пасля Вышэйшай пагранічнай школы ДПУ быў накіраваны ў БССР.

29 чэрвеня 1941 года капітан дзяржбяспекі Васілеўскі ўзначаліў аператыўную групу ў складзе 100 байцоў з ліку супрацоўнікаў НКДБ-НКУС, асноўнай задачай якой з’яўлялася падтрыманне дзяржаўнага парадку ў прыфрантавых раёнах і барацьба з разведвальна-дыверсійнымі фармаваннямі саперніка.

Ён, як начальнік УНКДБ і член бюро Мінскага абкама, атрымаў заданне арганізаваць антыфашысцкі рух на акупіраванай тэрыторыі. Распусціўшы аператыўную групу, Арцемій Яўгенавіч набраў 20 добраахвотнікаў і ў Крупскім раёне пад масіраваным агнём перайшоў лінію фронту. Месцам дыслакацыі Васілеўскі абраў зручныя для партызанскіх дзеянняў багністыя лясы на стыку Крупскага, Бярэзінскага і Бялыніцкага раёнаў. Тут праходзілі найважнейшыя ў ваенна-стратэгічных адносінах дарогі Мінск-Орша-Масква і Мінск-Магілёў.

У верасні 1941 года трое мясцовых жыхароў, спрабуючы выслужыцца перад «новай уладай», прывялі да партызанскага лагера каля 200 гітлераўцаў. Аднак раптоўнага нападу не атрымалася – ахова своечасова заўважыла ворага. Васілеўскі з групай чэкістаў вырваўся з акружэння. Цяжкая хвароба заспела Васілеўскага ў в. Козкі Талачынскага раёна ў лістападзе 1941 года. Каб не рызыкаваць жыццём таварышаў, ён прыняў рашэнне аб падзеле групы. Начальнік сакратарыята УНКДБ сяржант дзяржбяспекі Уладзімір Лявошка, які з першых дзён вайны змагаўся побач з Васілеўскім, застаўся са сваім каман­дзірам, а астатнія працягнулі прабірацца ў бок фронту.

Васілеўскі і Лявошка, які з’яўляўся ўраджэнцам Віцебскай вобласці і нядрэнна ведаў гэтыя мясціны, уладкавалі невялікую зямлянку ў лесе. Яны былі вымушаныя звярнуцца да мясцовага жыхара з просьбай дапамагчы прадуктамі. Аднак той аказаўся здраднікам, па яго навядзенні немцы акружылі зямлянку і паспрабавалі ўзяць чэкістаў жывымі. Атрымаўшы жорсткі адпор, гітлераўцы закідалі сховішча гранатамі. Так і засталіся целы чэкістаў непахаванымі…

Са сведчанняў асуджанага пасля вайны таго мясцовага жыхара: «…Пра тое, што ў лесе знаходзяцца двое вайскоўцаў Чырвонай Арміі, я ведаў. Я прывёў немцаў да месца размяшчэння зямлянкі... Вінтоўкі забітых немцы пакінулі мне. На другі дзень я ўзяў людзей і накіраваўся ў лес з мэтай закапаць зямлянку і закапаць трупы, але з прычыны таго, што зямля была мёрзлая, мы нічога не змаглі зрабіць і вярнуліся назад».

Толькі ў 1999 годзе ў выніку праведзенай супрацоўнікамі сталічнага УКДБ карпатлівай працы зной­дзены астанкі Васілеўскага і Лявошкі, устаноўлены сапраўдныя абставіны іх гібелі. Іх прах з воінскімі ўшанаваннямі пахаваны на Усходніх могілках.

Арцемій Васілеўскі ўзнагароджаны медалём «ХХ гадоў РККА» і ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені пасмяротна.

Лётчык-ас

Яшчэ адзін прыклад звязаны з апошнім боем лётчыка, дарэчы, першага двойчы Героя Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне, Сцяпана Паўлавіча Супруна. Гэта адзін з самых вядомых лётчыкаў-выпрабавальнікаў Савецкага Саюза, да вайны супрацоўнік Навукова-выпрабавальнага інстытута ВПС, сапраўдны майстар вышэйшага пілатажу. Сцяпан Супрун удзельнічаў у вайне з японскімі інтэрвентамі ў Кітаі. За мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры выпрабаваннях новай авіяцыйнай тэхнікі і ў баях, маёру Супруну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў каман­дзірам 401-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Ваяваў на Заходнім фронце, удзе­льнічаў у абарончых баях у Беларусі.

Варожыя самалёты адчувалі панаванне ў небе і ляталі на нізкіх вышынях, гэтую звычку адбілі ў іх лётчыкі 401-га знішчальнага авіяпалка, калі загналі іх на вышыню. Адным з першых падпалкоўнік Супрун даказаў, што ворага, нават прераўзыходзячага колькасцю, можна біць на ўсіх вышынях і перамагаць. Майстар паветранага бою развіваў новыя прыёмы яго вядзення, вывучаў тактыку нямецкіх лётчыкаў. Гітлераўскія самалёты звычайна ляцелі двума ярусамі. Лётчыкі верхняга больш дасведчаныя, кіравалі боем і захоўвалі ніжні ярус.

Вынікаючы з гэтага, два падраздзяленні лётчыкаў Супруна атакавалі адразу абодва ярусы: першыя скоўвалі верхні і вялі з ім бой, не даючы весці прыкрыццё, другія распраўляліся з ніжняй групай.

«Дорогие родные! Сегодня улетаю на фронт защищать свою Родину, свой народ. Подобрал себе замечательных летчиков Орлов. Приложу все свои силы, чтоб доказать фашистской сволочи, на что способны советские летчики. Вас прошу не беспокоиться. Целую всех. Стёпа». Першы і апошні франтавы ліст Сцяпана Супруна.

Звычкай лётчыка-аса быў палёт з адрывам ад сваіх. На думку некаторых даследчыкаў, магчыма менавіта гэты факт і абумовіў яго лёс. Ён лічыў, што немцы ў першую чаргу атакуюць адзіночныя або адсталыя ад груп самалёты. Заўсёды ўзлятаў першым, сыхо­дзіў наперад кіламетраў на трыццаць, пры вяртанні трымаўся ўбаку.

Пасля штурму пераправы праз раку Бярэзіна ў раёне Барысава 4 ліпеня 1941 года Сцяпан Паўлавіч вяртаўся на свой аэрад­ром. Выканаўшы заданне, ён загадаў эскадрыллі вяртацца на аэрадром, а сам, як заўсёды, застаўся правесці разведку. З ніадкуль з’явілася шэсць месер­шмітаў і атакавалі лётчыка, у няроўным баі ён паспеў збіць адну машыну ворага, але яго ўласны самалёт таксама быў падбіты. Савецкі лётчык-выпрабавальнік Сцяпан Паўлавіч Супрун загінуў, паказаўшы прыклад бясстрашнасці і самаахвярнасці.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам, якое дае права на атрыманне звання Героя Савецкага Саюза, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1941 года падпалкоўнік Супрун Сцяпан Паўлавіч быў узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».

Пасля вайны супрацоўнікі Крупскага рай­ваенкамата безпаспяхова шукалі месца гібелі лётчыка. Пазней, калі да пошукаў падключыліся і супрацоўнікі Талачынскага райваенкамата, было выяўлена, што самалёт лётчыка быў падбіты ў раёне Крупак, але нейкі час яшчэ трымаўся ў паветры і ўпаў на мяжы Крупскага і Талачынскага раёнаў.

У архівах было знойдзена данясенне камандзіра 23-й авіяцыйнай дывізіі, у якую ўваходзіў 401-й знішчальны авіяцыйны полк спецыяльнага прызначэння: «С.П. Супрун загінуў у раёне горада Талачын Віцебскай вобласці».

У выніку пошукаў з дапамогай мясцовых жыхароў была знойдзена магіла з астанкамі праслаўленага лётчыка. Па выніках пошукаў быў складзены акт, які зараз захоўваецца ў Цэнтральным музеі Узброеных Сіл СССР. У ліпені 1960 года перапахаваны ў Маскве.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.