krupki.by

ru RU be BE en EN

«Новы парадак» на Крупшчыне. Як нацысты забяспечвалі сабе жыццёвую прастору



«Новы парадак» на Крупшчыне. Як нацысты забяспечвалі сабе жыццёвую прастору

Автор / Общество / Вторник, 10 января 2023 10:05 / Просмотров: 649

У мінулы толькі што Год гістарычнай памяці шмат сказана і напісана пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа. Увогуле, у той год, як ніколі раней, ускалыхнулася грамадская свядомасць новымі фактамі, новымі сведчаннямі пра фашысцкія злачынствы. Чытаць, а, тым больш, пісаць такія матэрыялы вельмі цяжка, бо чалавечае ўяўленне малюе нам страшныя выявы, і мы робім праекцыі на сваё, уласнае.

Трэба сказаць, што такі эфект прысутнасці і ёсць вынік таго, каб ускалыхнуць, узнавіць памяць, а праз гэта задумацца, што трэба трымацца за мір у нашай краіне, бо няма нічога больш каштоўнага за яго.

У папярэдніх публікацыях мы спыніліся на першых, найбольш цяжкіх днях пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На тым, што, нягледзячы на жорсткае супраціўленне Чырвонай Арміі, па шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын у пачатку ліпеня 1941 года большая частка Беларусі, у тым ліку і Крупскі раён, была акупіравана нямецкімі войскамі.

Зараз жа паспрабуем абагульніць, сістэматызаваць тое, што часткова расказвалася раней, дадаць новыя факты, каб скласці цэласную карціну акупацыйнага рэжыму, у якім апынуліся звычайныя людзі, жанчыны, дзеці, старыя. І паказаць, з якім азвярэннем фашысты здзекваліся з безабаронных і бяззбройных людзей.

Выпаленая зямля

Гітлераўцы адразу ж пачалі ўсталёўваць свой «новы парадак», у аснову якога былі пакладзены генацыд і палітыка «выпаленай зямлі», рабаўніцтва, прымусовы ўгон мірных людзей у нямеччыну.

Гэта з’яўлялася часткай гітлераўскай праграмы «кроў, адбор, строгасць», накіраванай на «дасягненне чысціні арыйска-нардычнай германскай крыві», эксплуатацыю насельніцтва на захопленых тэрыторыях. У планах «Барбароса», «Ост», розных інструкцыях, накшталт «зялёнай», «карычневай» папак, дырэктывы № 21 і іншых дакладна праглядвалася палітыка частковага знішчэння насельніцтва будучых акупіраваных тэрыторый для забяспячэння «жыццёвай прасторы» для арыйцаў, каланізацыі захопленых земляў і людзей. Сёння ў некаторых публікацыях прасочваецца спроба неяк, хаця б часткова, апраўдаць жорсткасць нямецкіх улад і іхніх прыспешнікаў у адносінах да мірнага насельніцтва як вымушаны адказ на дзеянні партызан. Але звернем увагу на тое, што менавіта яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны у дадатак да вышэй азначаных дакументаў у маі 1941 года, напрыклад, была выдадзена дырэктыва, у якой дазвалялася войскам вермахта без суда і следства расстрэльваць, выкарыстоўваць самыя жорсткія меры ўзброенага насілля зыходзячы з таго, што «чалавечае жыццё ў адпаведных краінах у большасці выпадкаў не мае ніякай каштоўнасці». Дырэктыва ад 23 ліпеня 1941 года ставіла задачу карнікам і акупацыйным уладам прымаць у адносінах да насельніцтва «драконаўскія» меры. Непасрэдна Гітлер указваў на тое, што «ва ўсходніх абласцях, каб дасягнуць пастаўленыя мэты, трэба дзейнічаць абсалютна жорстка».

 Ажыццяўленне гітлераўскай палітыкі генацыду ў адносінах да савецкіх людзей пачалося з пе­ршых месяцаў вайны. Смяротная кара стала, бадай, галоўным пакараннем за любое непадпарадкаванне альбо супраціўленне захопнікам. Ужо ў верасні 1941 года нацыстамі былі расстраляны тысячы мірных жыхароў з гарадскіх пасёлкаў Крупкі, Бобр, Халопенічы. Обер-яфрэйтар 354-га пяхотнага палка вермахта Рыхард Хайдэнрайх у сваім дзённіку, у прыватнасці, адзначаў наступнае: «Обер лейтэнант паставіў нам задачу: у пасёлку Крупкі знаходзіцца больш за тысячу яўрэяў, і яны павінны быць сёння расстраляны… Праз некалькі дзён прыкладна такая ж колькасць яўрэяў была расстраляна ў Халопенічах. Я ўдзельнічаў у гэтай акцыі. У Крупках мы правялі некалькі аблаў… Пасля таго, як яўрэяў збіралі ў вёсках, шукалася месца і іх там рас­стрэльвалі»… Як бачым, нацысты каралі не за канкрэтныя ўчынкі, а проста за прыналежнасць да пэўнай расы альбо сацыяльнага слою. Гэта было, напрыклад, і ў Прудзінах, дзе расстралялі мірных людзей за тое, што да вайны яны былі камуністамі…

Мера супраць чалавечнасці

Многія з крупчан былі сведкамі трагедыі 100 заложнікаў – жыхароў станцыі Слаўнае ў раёне могілак ў г.п. Крупкі. Спынімся на гэтым падрабязней, у дадатак да таго, што раней было сказана аб гэтай акцыі на старонках раённай газеты. Напад на станцыю партызан брыгады Жуніна з’явіўся падставай да жорсткай расправы над мірнымі жыхарамі, зробленай, як гэта сведчыць з дакументаў генеральнага штаба сухапутных войск Германіі, па патрабаванні самога Гітлера. Як паказаў на допыце  ў час Нюрнбергскага судовага пра­цэсу па справе аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі, падсудны Іаган Рыхерт, генерал-лейтэнант, былы камандзір 286-й ахоўнай нямецкай дывізіі, акцыя праводзілась першым батальёнам 122-га палка гэтай дывізіі з мэтай запалохвання, а ўсе расстраляныя не мелі да налёту партызан ніякіх адносін. Рыхерт таксама паведаў, што планавалася спаліць усе вёскі ад Оршы да Барысава. Не было гэта поўнасцю выканана толькі таму, што камандаванне вермахта прыйшло да высновы, што ў такім выпадку не будзе памяшканняў для размяшчэння воінскіх часцей, а насельніцтва ўцячэ да партызанаў, не будзе каму зімой чысціць снег на чыгунцы. У канцы допыту Рыхерт прызнаў гэты растрэл «як меру супраць чалавечнасці». Але яго «кракадзілавыя слёзы» не дапамаглі. Па прыгавору Ваеннага трыбунала Мінскай ваеннай акругі 30 студзеня 1946 года Рыхерт быў расстраляны на іпадроме горада Мінска. Вось тут, магчыма, ён у поўнай меры зразумеў, што адчувалі мірныя жыхары, дзеці, калі іх ставілі ў Крупках на краю магілы…

На тым жа Нюрнгбергскім працэсе ў якасці сведкі ўдзельнічаў і жыхар Крупак У.А. Баранчык. Вось што ён паведаў: «Расстрэл быў праведзены ў нядзелю ў пачатку верасня. З Крупак і вакольных вёсак гітлераўцы сагналі на гэтую паказальную кару больш за 1 500 чалавек. У лесе каля могілак была выкапана вялікая яма, побач знаходзіліся крытыя машыны. Спачатку перад людзь­мі выступіў камендант, затым начальнік Крупскай паліцыі. Затым з машыны бралі па некалькі чалавек, загадвалі распранацца і расстрэльвалі. Сярод 100 заложнікаў былі і дзеці ва ўзросце 10 гадоў і меней… Пасля казні прысутых людзей паставілі ў шарэнгу і прымусілі прайсці каля магілы…»

Віктар Фаміч ШЭРШАНЬ падчас вайны па дамоўленасці з патрыятычнымі сіламі быў пры фашыстах памочнікам ляснічага. Выкрадаў пропускі, перадаваў іх партызанам. Дзякуючы здабытым дакументам, выратоўваў людзей ад угону ў Германію. Яго арыштавалі, але перад самым расстрэлам ён здолеў уцячы.

Віктар Фаміч Шэршань, таксама жыхар Крупак, раней падчас нашай размовы распавядаў наступнае: «З 5 воласцей быў сагнаны народ: з Крупак, Ухвалы, Шынкоў, станцыі Крупак, Дзянісавіч і інш. Ніхто не ведаў, чаму забіраюць… У Крупках усіх паставілі ў калону і пагналі да могілак. Гэта немцы тады расстрэльвалі заложнікаў у паказальным парадку. Ніхто гля­дзець не хацеў, дык каб людзі не ўцякалі, кругом былі пастаўлены кулямёты… Верхняе адзенне заложнікі здымалі, затым іх вялі да ямы і расстрэльвалі…Там сярод заложнікаў была жанчына, у яе дзяўчынка была. Ужо з годзік, напэўна. Нехта з людзей спрабаваў яе ўзяць. Але немец убачыў, адабраў дзіцё і ў яму кінуў».

Дарэчы, у свой час, пазней ужо, расстрэльвалі блізка каля Крупак і самога Шэршаня. Зняволеных было 16 чалавек. Віктар Фаміч, па яго словах, здолеў уцекчы з-пад расстрэлу наступным чынам. Калі ён распранаўся, то згроб у далонь жменю пяску, сыпануў у вочы канваіру, а сам кінуўся да лесу. Па ім стралялі, адна з куль апаліла спіну, але Шэршань здолеў уцекчы. Каля двух сутак ён блукаў па лесе, пакуль не трапіў да партызан.

Пра гэта больш падрабязна было расказана ў часопісе «Беларусь», № 8 за 1968 год: «Голы і разуты, Віктар блукаў па лесе. Абмарозіўся. Нарэшце дабраўся да вёскі Забалоцце. Там яму далі абутак і верхнюю вопратку. У вёсцы Захараўка жыў Мацвей Іванавіч Дамаронак. Да яго і трымаў кірунак Віктар. Цэлы тыдзень Дамаронак лячыў яго. Затым бегляца хаваў Зіновій Пракопавіч Хвашчэўскі з вёскі Гаць. Ужо ў партызанскім атрадзе Віктар даведаўся, што ў той жа вечар, калі ён уцёк з-пад расстрэлу, фашысты арыштавалі ўсю яго сям’ю. Бацьку і маці расстралялі, а сястру з трохгадовым сынам адправілі ў Германію».

У прыватнай гутарцы Віктар Фаміч Шэршань у свой час удакладніў, што  бацьку і маці  доўгі час трымалі ў турме Смаленскага СД, затым у Крупскай турме, пасля перавезлі ў Барысаўскую. Расстралялі бацьку ў Мінску, а маці ўдушылі ў газавай камеры. Сястру ж з сынам Уладзімірам накіравалі ў канцлагер «Асвенцым», адтуль яна вярнулася, страціўшы розум.

Вось такая чалавечая трагедыя сям’і Шэршаня, як і многіх і многіх іншых сем’яў на нашай зямлі.

У кнізе партызанскага камандзіра С.Р. Жуніна «Ад Дняпра да Буга» слаўнаўскай трагедыі адведзены асобны раздзел, у якім камандзір брыгады выклаў аповяд пра налёт на станцыю, наступных рэпрэсіях гітлераўцаў супраць мірнага насельніцтва, не зважаючы ні на старых, ні на малых. У прыватнасці, акрамя Часновіч з немаўляткам, ён прывёў факты аб расстрэле Ірыны Голубевай з сынам, Мошкаравай з діцём і іншыя страшныя прыклады.

Аб расстрэле заложнікаў са станцыі Слаўнае аўтару артыкула ў свой час распавядаў таксама Шакула А.І., 1928 года нараджэння, жыхар м. Крупкі, які прысутнічаў пры пакаранні. У прыватнасці, ён удакладніў наступнае: калі немец вырваў у маці немаўля і кінуў у яму, то дастаў пісталет і выстраліў у дзіця, каб яно адразу памерла.

Дарэчы, згодна з успамінамі жыхароў Крупак, яны былі ўпэўнены, што ў калоне іх вядуць да лесу, каб расстрэльваць. У прыватнасці, Шакула адзначыў, што калі іх гналі да Лебартова, сусед па калоне Камоцкі прыхапіў па дарозе камень і сказаў, што калі іх будуць расстрэльваць, то хоць аднаго з палачоў ён прыхопіць на той свет.

Сведкам расстрэлу ва ўрочышчы Лебартова ў Крупках стаў і дванаццацігадовы хлопчык з Красноўкі Аляксей Ціханавецкі.

«Смотреть на казнь согнали все мужское население Крупок и ближайших деревень, – распавядаў ён у сваіх успамінах. – Мне пришлось стоять в первом ряду. Люди вели себя очень мужественно, один только раз мальчик лет пятнадцати пытался схватить немца за полу, крича: «Дяденька, за что меня!» Тот оттолкнул его ногой. Обреченных выводили по 8 человек, заставляли раздеться до белья, а затем расстреливали пулеметной очередью. Когда расстреливали двух подруг, девушки обнялись и запели «Интернационал». В следующей восьмерке была женщина с грудным ребенком на руках. Один из немцев вырвал ребенка и швырнул в могилу. Мать страшно закричала и бросилась на солдата, но тотчас ее сразила пуля. Виденное было ужасно, меня колотила крупная дрожь».

Пагражаючы загад гітлераўскіх захопнікаў перыяду фашысцкай акупацыі.

Канцлагеры для цывільных

Аляксей у поўнай меры спазнаў жахі ваеннага часу. Яшчэ ў пачатку акупацыі, па яго ўспамінах, з Крупак прыехаў камендант, сабраў сялян і аб’явіў, што калгаса больш не будзе. Калгасны статак, больш за 40 галоў, немцы забраля сабе на мяса. У вёсцы расклеілі аб’явы з партрэтам Гітлера і растлумачэннем «новага парадку». За любую «правіннасць»  была вызначана адна мера пакарання – рас­стрэл. Неўзабаве, калі недалёка ад Красноўкі партызаны пусцілі пад адхон воінскі эшалон, гітлераўцы пачалі зганяць жыхароў вёскі, каб учыніць рассправу.

Вось што Ціханавецкі пазней успамінаў: «Рядом с кладбищем стояли, выстроившись в ряды, односельчане, мужчины, подростки, свыше 50 человек, а напротив них вытянулась шеренга немецких солдат с автоматами наизготовку. Между рядами сельчан был установлен пулемет, возле которого уже прилег солдат. Женщин тоже согнали в сарай, который обложили соломой, чтобы сжечь вместе с людьми. Ждали только команды офицера. Спасла людей случайность. Среди обреченных на смерть оказались мать, дочь и внучка уроженца деревни, во время оккупации бургомистра поселка Бобр. Он и упросил немецкого офицера не расстреливать его односельчан… Освобожденные люди пошли к деревне, по пути заворачивая во двор Красовского, где лежал лицом вверх убитый девятилетний мальчик Егор. В его левой глазнице запеклась кровь».

У Хатыні захоўваецца зямля са 180 спаленых вёсак Беларусі. Красноўка магла б стаць 181-й.

Ціханавецкі пабываў і ў канц­лагеры для цывільнага насельніцтва на станцыі Бобр, дзе займаўся разам з іншымі нарыхтоўкай лесу. Адтуль ён здолеў уцекчы, схаваўшыся ў канцы працоўнага дня ў варонцы ад бомбы.

Вось што ён успамінаў: «Лагерь был огражден колючей проволокой и охранялся солдатами. Люди жили в 4 бараках, отапливавшихся сделанными из железных бочек печками-буржуйками, они стояли на кирпичах. В бараках соорудили трех­этажные нары, уложили на них брезентовые тюфяки, набитые соломой. Мужчины и женщины, всего около 200 человек, жили отдельно в разных бараках. Спали, не раздеваясь. В 6 часов утра подъем. На ночь бараки закрывались на замок, внутри возле двери стояли баки-параши. По утрам шесть человек дежурных попарно выносили эти баки на палках через плечо. Во дворе на кострах грелись бочки с водой, куда засыпалась ржаная мука, крупа и соль. Получалась баланда. В очередь подходили с литровой консервной банкой. Повар вливал в нее два ковша, давал 200 граммов черного хлеба и 20 граммов маргарина. Это был паек на весь день, до вечера. Работать начинали в 7 часов. Подтаскивали к пилорамам, относили доски к платформам, возили опилки на тачке к топке локомобиля. Пилорамщиком был немец. Он выучил несколько слов по-русски и подгонял нас: «Рус, давай, давай. Работать».

Такія працоўныя канцлагеры, згодна з успамінамі сучаснікаў, акрамя ст. Бобр, былі і на станцыі Крупкі, таксама каля райцэнтра на месцы былога ваеннага гарадка.

Іван Нікіфаравіч Бераснеў, ураджэнец вёскі Лютыя, арыштаваны разам з сям’ёй, верагодна, у сувязі з падпольнай дзейнасцю яго сястры Надзеі, спачатку знаходзіўся ў турме СД у Крупках, а затым быў накіраваны ў Крупскі канцлагер. Па яго ўспамінах, акупанты называлі яго штрафным лагерам «В»: «Условия были ужасными: колючая проволока, 120 граммов хлеба с опилками и консервная банка баланды. Заставляли много работать: валили лес, грузили бревна, сжигали сучья, даже 67-летнюю мать гоняли на работы. С приближением фронта лагерь эвакуировали в Восточную Пруссию».

Трэба адзначыць, што не ўсіх вязняў эвакуіравалі, частку, верагодна, зусім аслабленых, расстралялі і спалілі каля вёскі Майскае, калі савецкія войскі ўжо падыходзілі да Крупак.

Каля вёскі Дакудава, дзе ў гады вайны быў нямецкі палявы аэрадром, таксама існаваў канцэнтрацыйны лагер для ваеннапалонных, якіх прымушалі выконваць розныя работы па абслугоўванню гэтага аэрадрома. Вось што пасля вайны ўспамінаў былы лётчык Берлінскага авіязлучэння, якое падчас вызвалення Беларусі нейкі час базіравалася на аэрадроме Дакудава, Максіменка К.В.: «Что нам вспоминается? Сожженная дотла деревня, только торчали остовы дымоходов… Недалеко от летного поля… на небольшом удалении от деревни, восточнее, кажется, к речке, страшное зрелище – концлагерь военнопленных. Помещения – больших размеров полуземлянки, в них нары в два или три этажа с редких проволочных переплетов, на которых, невозможно представить, спали военнопленные. Пол полуземлянок в движении от насекомых – блох, их там было несметное количество, они копошились в слое, представляющем собой кипящую черную массу. Вспоминается это с брезгливостью и страхом».

Вось такую «культуру» прынеслі з сабой акупанты – «вышэйшая раса», як яны сябе называлі, гэтак яны далучалі да сваёй культуры «унтэрменшаў» – недачалавекаў, так яны называлі мясцовае насельніцтва. Ды не толькі называлі. У дакументах акупацыйных улад, што дзейнічалі ў гады вайны ў Крупскім раёне, як і ва ўсёй Беларусі, сустракаецца такое вызначэнне нашых землякоў – «туземцы», гэта значыць, дзікары, адсталы народ.

Дарэчы, да гэтага часу невядома, што зрабілі акупанты з ваеннапалоннымі з Дакудава: пагналі на Захад разам са сваімі адыходзячымі войскамі альбо расстралялі, як гэта зрабілі з ваеннапалоннымі з лагера каля Крупак на месцы былога ваеннага гарадка.

Схема размяшчэння лагера для цывільных на Бобрскім лесазаводзе.

«Бывайце!»

Прыклады  генацыду можна працягваць і працягваць. «У вёсцы Ухвала  жывымі былі кінуты ў калодзеж 120 чалавек, у большасці жанчын і дзяцей… У вёсцы Купленка немцы забілі 47 чалавек, а жыхароў вёскі Узнаж заперлі ў доме і спалілі» – адзначалася ў акце Дзяржаўнай камісіі па раследванні зладзеянняў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі. У вёсцы Забалоцце мужчын прымусілі спачатку капаць магілу, а затым на яе краю пачалі расстрэльваць. Расстралялі 27 чалавек, у тым ліку дзвюх жанчын.

Падрабязна пра трагедыю ў вёсцы Дуброўка апісваў і чытач раённай газеты Сямён Фамін.

Ілля Карпавіч Сакавец, адзін з нямногіх застаўшыхся ў жывых з вёска Узнаж, здолеў уцекчы. Калі ж пазней ён вярнуўся на папялішча, што засталося ад вёскі і жыхароў, то, як пазней ўспамінаў, убачыў наступнае:» Усіх панабілі… Я прыйшоў тады, паглядзеў – нікога няма. Дзе мой бацька жыў, у гэтым доме і побач у гародзе ў яме ўсіх … І старых, і малых…Трыста шэсцьдзесят чалавек…»

Марыя Віктараўна Лукашэвіч жа стала сведкам трагедыі на Ухвале. Пазней яна ўспамінала: «У той дзень выгналі жыхароў вёскі на пустку за сялом, затым аддзялілі частку людзей… астатніх падлеткаў адагналі. Калі мы адыходзілі, людзі крычалі «Бывайце!» Мы ж ішлі без памяці. Там было каля ста пяцідзесяці чалавек. Яма была глыбокая, калодзеж стары без вады». У яго карнікі кідалі людзей жывымі…

16 студзеня 1943 года ў падпольнай газеце «Народный мститель» адзначалася наступнае: «Море крови, реки слез, голод, холод и издевательства принесли жителям Крупского района солдаты и офицеры 44-й эсэсовской дивизии. В деревне Сомры было более 130 домов. Теперь на месте этой цветущей деревни груды пожарищ, а с жителей в живых остался один 63-летний колхозник… В  Новой Слободе фашистские людоеды расстреляли 69 человек. На многих трупах выявлено по 14-20 пуль…»

Масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва, акрамя адзначаных вышэй, былі праведзены ў гады акупацыі таксама ў вёсках Дакучыно, Шкорнеўка і інш.

Крупская, Халопеніцкая турмы былі перапоўнены. Кожны дзень адтуль выязджалі крытыя машыны, а затым з бліжэйшага лесу чуліся стрэлы. Гэта бачыў сваімі вачыма 10-гадовы хлапчук Барыс Коскін, бо хата яго бацькоў стаяла ў Крупках менавіта насупраць турмы. Пра гэта пісаў у 1943 годзе ў  падпольнай газеце «Чырвоны сцяг» партызан брыгады имя Кірава Уладзімір Стаін. У прыватнасці, ён адзначаў: «В марте 1942 года в нашу деревню приехали немцы. В группе арестованных оказался и я. Арестовав, всех нас погнали в Холопеничи. К вечеру мы очутились в тюремной камере, которая была переполнена… На другой день в камеру зашел полицейский и по списку начал вызывать арестованных. Было вызвано 13 человек. Их домой не отпустили, а погнали на болото возле Холопенич и расстреляли. За 7 дней пребывания в тюрьме я своими глазами видел, как людоеды ежедневно выводили на болото и расстреливали без вины десятки людей».

Абсалютная жорсткасць

Пра тое, што акупацыйныя ўлады лічылі чалавечыя жыцці не заслугоўваючымі нават нейкай увагі, сведчыць, да прыкладу, наступны дакумент за подпісам начальніка Крупскага раёна, адрасаваны бургамістрам воласцей: «Для очистки дорог от мин, заложенных бандитами (так акупанты называлі партызан), вам предлагается проводить следующие мероприятия: 1. Большаки дорог, находящиеся на территории вашей волости, очищать от мин следующим образом: впрягать лошадь в борону и протягивать по большаку дороги… 2. Дороги разбейте на участки, каждый участок прикрепите к общине и обяжите старосту деревни выделять ежедневно требуемое количество лошадей с боронами. Дороги должны бороноваться тщательно и ежедневно…»

Звернем увагу на тое, што ў распараджэнні вядзецца размова толькі пра коней і бароны, а тое, што імі павінны кіраваць людзі і што яны пры гэтым фактычна становяцца заложнікамі і падвяргаюцца смяротнай небяспецы, у дакуменце не згадана зусім…

У многіх дакументах, у прыватнасці, распараджэннях улад, пераважаюць розныя забароны, кара за якіх – расстрэл. Гэта і забарона перамяшчэння ў позні час, і набліжэння да чыгуначнага палатна, і многае іншае.

За гады акупацыі ў раёне поўнасцю альбо часткова былі спалены 65 вёсак. Усяго за гэты час у Крупскім раёне (у сучасных межах) загінулі 4 420 мірных жыхароў – такі вывад зроблены ў акце Дзяржаўнай камісіі па раследванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі (гэта яе поўная афіцыйная назва).

Вось што тварылі на Крупшчыне, як, між іншым, і ў іншых рэгіёнах у гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты і іхнія паслугачы. Няма таму даравання і не будзе. У нашых сэрцах – боль. Ён не сціхне ніколі. Гэты боль – генетычная памяць беларускага народа, наш абярэг, напамінак усім наступным пакаленням берагчы мір.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.