krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане з 322 населенных пунктаў раёну за гады акупацыі былі сагнаны ў нямеччыну



Крупчане з 322 населенных пунктаў раёну за гады акупацыі былі сагнаны ў нямеччыну

Автор / Общество / Суббота, 28 января 2023 09:13 / Просмотров: 644

Остарбайтары – савецкія грамадзяне, сагнаныя на прымусовыя работы ў Германію падчас Другой сусветнай вайны, па сутнасці нацысцкія рабы.

Людзі, на чыю долю выпаў цяжкі лёс. І пазней, нават праз шмат гадоў, многія не хацелі пра гэта ні гаварыць, ні ўспамінаць. Афіцыйныя крыніцы ўтрымліваюць інфармацыю, што на канец лета 1944 года на прымусовыя работы сілай былі вывезены 7 млн 600 тысяч чалавек – грамадзянскіх і ваеннапалонных. Такім чынам, остарбайтары складалі прыблізна чвэрць усёй вытворчай магутнасці Германіі таго часу. Сапраўды, «цывілізаваны» падыход у будаўніцтве эканомікі…

Калі ўчытацца, удумацца ў іх успаміны, то робіцца зразумелым, што іх лёс мала чым адрозніваўся ад лёсу рабоў, якіх каланізатары ў сярэднявеччы прывозілі ў трумах караблёў у Амерыку.

Акупанты аднолькава жорстка адносіліся да старых і малых, да мужчын і жанчын. Страшныя па­дзеі на ўсё жыццё ўрэзаліся ў памяць дзесяцігадовага хлопчыка са ст. Бобр Мікалая Сталярова. У пачатку 1944 года яго сям’ю разам з іншымі аднавяскоўцамі пагналі ў Германію, памясцілі ў лагеры для грамадзянскага насельніцтва. Вось што ў свой час успамінаў Мікалай Рыгоравіч: «Хутка з’ехаліся «купцы». Гаспадары хадзілі па лагеры, выбіралі сабе рабоў. Нашу сям’ю  выбраў «гросбауэр», распісаўся ў журнале і на кані павёз у сваю гаспадарку прыкладна за 20 кіламетраў ад рабочага лагера. Хаця мне не было і 10 гадоў, я павінен быў працаваць, як і дарослыя. Працавалі з раніцы да заходу сонца. Я пасвіў жывёлу, займаўся на ферме ўборкай гною, вечарам карміў жывёлу. Пры ўборцы ўраджаю вазіў канём з поля снапы. У выпадку памылкі атрымліваў удары бізуном ад гаспадара, які таксама біў нагамі і ляжачага на зямлі. Хлопчык гадоў васьмі з польскай сям’і быў так пабіты бізуном, што ледзьве не памёр. Рабочыя атрымлівалі ў хляве практычна непрыгодную для ўжывання ежу…» 

Многіх з сагнаных у Германію выкарыстоўвалі ў якасці бясплатнай рабочай сілы на іншых работах. Аляксандр Андрэевіч Пятроў з вёскі Шацькі, напрыклад, працаваў у Германіі на цяжкай рабоце, звязанай з будаўнічымі матэрыяламі. «Два з лішкам гады, – успамінаў ён, – давялося працаваць на будаўніцтве бомбасховішчаў, якія паглыбляліся амаль на два паверхі пад зямлю. Працаваць даводзілася з бетонам і шмат, работа была катаржнай, многія не вытрымлівалі і гінулі».

З болем і горыччу ўспамінала тыя змрочныя гады і Лідзія Васільеўна Занімонец з вёскі Нача: «Моладзь, у большасці гэта дзяўчаты, сагналі ў цэнтр вёскі. Затым пад канвоем вывелі на магістраль і пасадзілі на аўтамашыны. У Барысаве фарміраваўся эшалон для адпраўкі беларусаў у Германію. Там працавала на ткацкай фабрыцы, затым на заводзе. Умовы ўтрымання былі невыноснымі: немцы лічылі галоўным, каб вязні не памёрлі з голаду і маглі працаваць. Астатняе іх не цікавіла. Моладзь прама на вачах пераўтваралася ў змарнелых старых…»

Трэба адзначыць, дарэчы, што разам з Лідзіяй Занімонец з Начы былі адпраўлены на прымусовыя работы ў Германію яшчэ 19 чалавек, пераважна моладзь: Гайдук Валянціна, Стасевіч Марыя, Драніца Хрысціна, Златкевіч Ганна, Голуб Ніна, Сазонава Тамара, Драніца Ганна, Стасевіч Анастасія, Аксяновіч Соф’я, Аксяновіч Васіль, Рогава Ніна, Драніца Соф’я, Беспаяська Яўген, Гайдук Вольга, Драніца Вольга, Лузін Генадзь, Драніца Мікалай, Жылінская Алена, Занімонец Марыя… Гэта толькі з адной вёскі…

Гур’яну Сямёнавічу Купры­шчанку з вёскі Студзёнка споўнілася 16 гадоў, калі ён трапіў на прымусовыя работы ў Германію. Вось што ўспамінаў ён: «Немцы і паліцаі сагналі нас на палігон каля станцыі Бобр, затым падагналі вагоны, у якіх перавозяць жывёлу, і сталі заганяць нас туды. Па 50-60 чалавек у цяплушку. Дзверы закрылі, і нас павезлі, не ведалі куды…Прывезлі ў Германію, на нейкай станцыі выгрузілі і пачалі сартаваць. Нас, каманду з 60 чалавек, прывезлі ў горад Аушцінен, на завод жалезабетонных вырабаў. Работа была вельмі цяжкай, звязанай з жалезнай арматурай, бетонам. Працавалі па 12 і больш гадзін, ад цямна да цямна, без абеда. Давалі толькі снеданне і вячэру. Як правіла, асноўную ежу складала пахлёбка з бруквы і 150 грамаў эрзац-хлеба, у якім было больш апілак, чым мукі, у суткі. Жылі ў бараках за калючым дротам, на работу і з работы хадзілі пад канвоем, калонай. Нямецкія надзірацелі каралі нас за малейшую аплошнасць, моцна білі дубінкамі…Толькі ў канцы красавіка 1945 года нас, вязняў фашысцкай катаргі, вызвалілі воіны Чырвонай Арміі».

І такіх прыкладаў можна прыводзіць нямала.

Многія з тых, хто быў сагнаны ў Германію на прымусовыя работы, там і загінулі. Загінулі ад цяжкай працы, ад хвароб, па іншых прычынах. Зінаіда Пятроўна Красоўская, адна з остарбайтараў, напрыклад, успамінала наступнае: «Амерыканская авіяцыя моцна бамбіла. У гэтыя дні, апошнія дні вайны, загінула шмат нашых дзяўчат і жанчын, якія па нявопытнасці пры бамбёжках хаваліся пад масты, у вялікіх будынках. Забітых было многа, трупы валяліся ўсюль. Я ўцалела і выжыла ў гэтым адзе. Калі ж летам 1946 года мы вярнуліся дадому, трэба бало яшчэ даказаць у час праверак, што мы былі прымусова сагнаны ў Германію, а не паехалі туды добраахвотна».

У  загадах па акупацыйнай Крупскай раённай управе, у прыватнасці, адзначалася наступнае: «Из вашей волости необходимо выделить на работу в Германию 20 человек мужчин и женщин. Для помощи организации используйте полицию».  Другі аналагічны прыклад: «Бургомистру Бобрской волости.  Из вашей волости вы должны выделить женщин в количестве 46 человек от 17 до 45 лет, здоровых, без физических недостатков, которые будут отправлены на работу в Германию. Для оказания помощи вам будет послана полиция из г. Крупки. Начальник района Альбаум. 2 июня 1942 года». Аналагічнае пісьмо, але ўжо на 10 жанчын і 5 мужчын, было накіравана ў Бобрскую воласць 17 чэрвеня 1942 года, гэта значыць, праз 2 тыдні. Адзначанае яскрава сведчыць,  што згон у Германію ажыццяўляўся прымусова, з выкарыстаннем ваеннай сілы. Такія «хапуны” праводзіліся неаднаразова, гэта толькі з адной вёскі Нача ў адну такую аблаву было захоплена дваццаць няшчасных, у большасці моладзь.

Адсюль можна зрабіць прыкладны разлік, колькі ж было сагнана ў нямеччыну за гады акупацыі  ў цэлым па раёну з 322 населенных пунктаў.

А колькі нашых землякоў выкарыстоўвалася на катаржных бясплатных работах у гады нацысцкай акупацыі непасрэдна на месцы?! Як, напрыклад, Леанід Канстанцінавіч Чарнуха, у той час яшчэ хлапчук. Вось яго расповяд:  «Нас, людзей рознага ўзросту, сабралі на зборным пункце, каля канторы бургамістра, і аб’явілі, што будзем валіць лес па абодва бакі чыгункі і вырубаць хмызняк. Немцы гэта рабілі для аховы чыгункі ад партызан. Мужчыны валілі лес, а мы з жанчынамі рубілі веткі і кусты. Усюды была ахова, немцы і паліцаі, каб не ўцяклі. Працавалі больш за тры тыдні».

Мясцовых жыхароў сістэматычна выкарыстоўвалі акупанты і на іншых работах. Для арганізацыі прымусовай працы остарбайтараў  у многіх раёнах,  у тым ліку і Крупскім, былі створаны біржы працы.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА,  кандыдат гістарычных навук. Фота прадастаўлена Дзмітрыем ХРОМЧАНКАМ.

Автор

admin

admin

Актуально

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

18 апреля пройдет телефон­ная консультация по содействию занятости населения

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 телефон­ную информационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, член комиссии КАРАНЬ Тамара Дмитриевна. Телефон 2-72-55.

18 апреля "прямую линию" проведет председатель районного комитета проф­союза работников АПК

В четверг, 18 апреля, с 9.00 до 10.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного комитета проф­союза работников АПК КОЗЕЛ Валентина Анатольевна. Телефон 2-77-26.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.