krupki.by

ru RU be BE en EN

Вучні Крупскай СШ № 1 натхніліся старажытным Полацкам



Вучні Крупскай СШ № 1 натхніліся старажытным Полацкам

Автор / Общество / Четверг, 29 октября 2015 10:23 / Просмотров: 1231

З вопыту ведаю, што падарожжы ў Полацк становяцца для дзяцей самымі любімымі, і потым яны зноў і зноў вяртаюцца ў гэты цудоўны горад. Таму літаральна кожны год я прапаноўваю вучням накіравацца туды, мы едзем, падарожнічаем і вяртаемся духоўна ўзбагачанымі і натхнёнымі. 

Зямля пад белымі крыламі… Так паэтычна назваў наш край Уладзімір Караткевіч. І сапраўды, не перастаеш здзіўляцца і захапляцца краявідамі роднай Бацькаўшчыны. Напэўна, гэта Еўфрасіння Полацкая, нябесная заступніца Беларусі, з любоўю і пяшчотай ахоўвае нас. Аднойчы пабываўшы на святой полацкай зямлі, назаўсёды ў сэрцы захоўваеш адчуванне чагосьці светлага, добрага і вялікага. 

Вось і зараз горад апраўдаў нашы спадзяванні. Нам пашанцавала, бо экскурсію вяла сапраўдны прафесіянал, жанчына, улюбёная ў свой горад. І гэта перадалося нам. Яна правяла нас па ўтульных, цяністых вулачках, расказала шмат цікавага пра Полацк, яго гісторыю і знакамітых людзей. Мы пабывалі ля помнікаў Вітаўту, Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму. І нават змаглі ўбачыць адзіны ў краіне помнік літары «Ў».

Мы з захапленнем слухалі экскурсавода. Полацк – самы старажытны горад, гэта калыска беларускай дзяржаўнасці, цэнтр духоўнасці і культуры, радзіма славутых беларускіх асветнікаў. На гэтай старажытнай зямлі была заснавана першая вышэйшая навучальная ўстанова – Полацкі езуіцкі калегіум, зараз Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Над горадам магутна ўзвышаецца Сафійскі сабор, побач – Барысаў камень, дзе можна загадаць сваё самае запаветнае жаданне, і яно павінна збыцца. Не пакідае абыякавым і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, на тэрыторыі якога для нас таксама была праведзена цікавая і змястоўная экскурсія. 

У той дзень мы сапраўды дакрануліся да гісторыі свайго краю. Гэта вельмі ўразіла. Вучні нашай школы актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Яны падарожнічаюць, вывучаюць свой край, каб не толькі па кнігах, а на свае вочы ўбачыць, якая багатая гісторыя і культура нашай краіны, каб адчуць гэта сваім сэрцам.

Аксана БЯЛАЎСКАЯ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 імя У.М. Марцынкевіча г. Крупкі.  

Автор

admin

admin

Актуально

16 августа в Крупках будет работать общественная приемная

Место работы – Крупская районная библиотека имени Янки Купалы, г. Крупки, ул. Интернациональная, 1, каб. 3. В приемную можно обратиться с вопросами, проб­лемами и предложениями. Время работы: с 11.00 до 14.00 и с 16.00 до 19.00. Прием проведет Фомин Роман Сергее­вич, первый секретарь Крупской районной организации общественного объединения «БРСМ. Тел. 2-19-57.

16 августа пройдет «прямая линия» с начальником управления по труду, занятости и социальной защите

Во вторник, 16 августа, с 10.00 до 11.00 пройдет «прямая линия» с начальником управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Светланой Петровной Кудряшовой. Контактный телефон 2-72-81.

16 августа встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

Во вторник, 16 августа, встречу с населением в 15.00 в аг. Докудово Хотюховского сельсовета, возле магазина проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.