krupki.by

ru RU be BE en EN

Вучні Крупскай раённай гімназіі па сваёй ініцыятыве прыбралі апалае лісце ў Крупкі-2



Вучні Крупскай раённай гімназіі па сваёй ініцыятыве прыбралі апалае лісце ў Крупкі-2

Автор / Общество / Четверг, 05 ноября 2015 16:54 / Просмотров: 1235

Вучні Крупскай раённай гімназіі па сваёй ініцыятыве прыбралі апалае лісце ў  Крупкі-2Днямі ў рэдакцыю завітала жанчына і з хваляваннем расказала гісторыю, сведкай якой яна стала ў адзін з дзён восеньскіх канікулаў. Людміла Іванова была прыемна ўражана сустрэчай з вучнямі Крупскай раённай гімназіі, якія па ўласнай ініцыятыве вырашылі дапамагчы мясцоваму дворніку прыбраць апалае лісце.

– Ведаеце, я спачатку нават не зразумела, што гэта за неспадзяваныя памочнікі нечакана ў мяне аб’явіліся, – расказвала Людміла Рыгораўна. – Бачу, побач з домам № 163 дзве дзяўчынкі зграбаюць лісце, а хлопчык зносіць яго да кантэйнернай пляцоўкі. І я, канечне ж, не прамінула пацікавіцца ў моладзі, хто ім такую справу даручыў? І якое ж маё было здзіўленне, калі пачула ў адказ:  «Ніхто. Мы цімураўцы, а таму самі прынялі рашэнне: замест таго, каб бавіць вольны час банальна за камп’ютарам, як гэта робяць многія аднагодкі, лепш выйсці на вуліцу і зрабіць добрую справу. Адначасова і свежым паветрам падыхаць, што таксама карысна для здароўя».

Вучні Крупскай раённай гімназіі па сваёй ініцыятыве прыбралі апалае лісце ў  Крупкі-2

З далейшай размовы стала вядома, што Аляксандра Саўчанка, Анастасія Ільеня і Дзмітрый Віцюгоў вучацца ў 5 «А», 7 «А» і 5 «Б» класах гімназіі. На ўроках і класных гадзінах ім часта расказваюць пра розныя прафесіі, і педагогі падкрэсліваюць, што любая работа прэстыжная, паважаная, калі ты да яе падыходзіш адказна. Вось маладыя людзі і вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі дворнікаў, адчуць: ці лёгкая гэта праца – штодня наводзіць чысціню вакол? У той дзень дзяўчынкі і хлопчык завіталі на ўчастак «Крупкі-2» КУП «Жылцеплабуд» да Міхаіла Карпейчыка, папрасілі адпаведны інвентар і прыступілі да справы. За ёй і застала цімураўцаў Людміла Іванова.

– Восень – прыгожая пара, хоць і работы падкідвае. Мяне цешыла, што настрой у маіх юных памочнікаў быў узнёслы, – падкрэсліла наша госця. – Дзецям падабалася назіраць, як іх уласнымі намаганнямі двор прыгажэе, набывае акуратны і больш прывабны выгляд. Яны ахвотна рабілі фотаздымкі на мабільны тэлефон. А закончыўшы працаваць, прызналіся, што атрымалі ад працэсу і канчатковага выніку сапраўдную асалоду. Гэта быў іх першы крок у краіну цімураўцаў, але, па іх жа сцвярджэнні, не апошні. А я хачу сказаць маім памочнікам праз раённую газету: «Віват! Поспеху вам у жыцці! Няхай вашы добрыя справы людзі заўважаюць і імкнуцца пераймаць карысныя пачынанні!»

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.