krupki.by

ru RU be BE en EN

Галоўная задача сёння – добраўпарадкаванне



Галоўная задача сёння – добраўпарадкаванне

Автор / Общество / Четверг, 07 апреля 2016 16:40 / Просмотров: 988

У раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый. Згодна раённага плана мерапрыемстваў, гэтай справай займаюцца ўсе сельскагаспадарчыя арганізаці, прадпрыемствы і ўстановы. 

– Ініцыятыву па правядзенні месячніка падтрымалі літаральна ўсе працоўныя калектывы нашага сельсавета і з энтузіязмам уключыліся ў работу, – расказвае старшыня Бобрскага сельвыканкама Уладзімір Загорскі. – Тым больш, што мінулы год стаў для нас адметным – па выніках раённага спаборніцтва сельсавет прызнаны лепшым. Ужо цяпер праведзена ўборка прылеглых тэрыторый да Бобрскай і Каласоўскай школ, амбулаторыі, магазінаў, гарпасялковага Дома культуры, Бобрскага і Сакалавіцкага лясніцтваў, фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і іншых. У гэтыя дні вядзецца добраўпарадкаванне цэнтральнага парку, дваровых тэрыторый, высякаюцца кусты, ліквідуюцца стыхійныя звалкі.

Старшыня сельвыканкама зазначыў далей, што актывізаваліся ў навядзенні парадку калектывы адкрытага акцыянернага таварыства «Кляновічы», КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 164», ДЭУ-69 і ДЭУ-8, якія ўбіраюць машынныя двары і фермы, прыдарожныя палосы і з’езды, робяць ямачны рамонт дарог, наводзяць парадак на іншых замацаваных за імі аб’ектах. Задзейнічаны ў добраўпарадкаванні і 12 сацыяльных работнікаў. 

– У навядзенні парадку на зямлі ніхто не застаецца ўбаку, – сказаў напрыканцы Уладзімір Загорскі. – Усе разумеюць, што гэта справа важная і патрэбная.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.