krupki.by

ru RU be BE en EN

Час дзівоснай урачыстасці



Час дзівоснай урачыстасці

Автор / Общество / Понедельник, 26 декабря 2016 12:15 / Просмотров: 1045

Прыхаджане касцёла імя Cвятога Юзафа ў Крупках у святочную ноч дзяліліся адно з адным вялікай радасцю і душэўным цяплом.

Раство Хрыстова. Суботні святочны вечар. Час дзівоснай урачыстасці. Я прыйшла ў касцёл загадзя. Вельмі цікава было паназіраць, як парафіяне рыхтуюцца да святочнай імшы. Здавалася, ужо не ўпершыню прысутнічаю на святочным богаслужэнні, а ўсё адно вельмі хвалявалася. У чым жа справа? Мабыць, разам з усімі, як і заўсёды, чакала ў гэту чароўную ноч сапраўднага цуда…

І вось яно – цуда! Яшчэ здалеку была відаць ля касцёла стылізаваная шопка, ці стаенка, – месца, дзе нарадзіўся Езус Хрыстус. Падыйшоўшы бліжэй, я на імгненне спынілася і паспрабавала ўявіць, як гэта магло адбывацца…

Да святочнай Пастэркі (службы) яшчэ цэлая гадзіна. Прыхаджане ўжо збіраюцца ў храме. Вакол пануе прыўзняты, узрушаны настрой. Далучаюся да свята. Відавочна, што для кожнага яно асаблівае. Перш за ўсё, гэта сямейнае свята, ад якога людзі чакаюць радасці, любові навокал, супакою, шчасця, а таксама цуда, цяпла, натхнення і падарункаў. Сваякі збіраюцца за вігілійным сталом на святочную куццю. Потым разам ідуць у касцёл. Бо ў святочную ноч з усімі хочацца падзяліцца вялікай радасцю і душэўным цяплом.

Вось адзін за адным у захрыстыю прайшлі міністранты. Услед за імі – дзве дзяўчынкі, нешта жыва абмяркоўваючы на хаду. Праз некаторы час яны выйшлі да ўсіх ужо пераапранутыя ў прыгожыя касцюмы. З цікавасцю назіраю, што адбываецца вакол. Усе: і дарослыя, і дзеці – кожны заняты сваёй справай. Побач са мной прысела сямейная пара з маленькім унукам. Звяртаюся да іх:

– Што вы пажадаеце людзям у гэты святочны час?

– Мабыць, самое галоўнае – гэта, каб у сэрцы кожнага быў Езус з яго міласэрнасцю, прабачэннем і любоўю да бліжняга. Калі гэта будзе ў кожнага, то і жыццё наша будзе нашмат лепей. А яшчэ жадаем дабрабыту, радасці і святла! 

– Хутка мае мама з татай падыдуць, – з радасцю сказаў хлопчык і ўжо па-даросламу дадаў: – Хай Віфлеемская зорка заўсёды вядзе светлым шляхам!

– У дні дзівоснай урачыстасці мы ўсе так чакаем з’яўлення на небасхіле Каляднай зоркі, – уступае ў размову маладая прыхаджанка. – Хочацца спадзявацца, што разам з яе святлом у нашы сэрцы  ўвойдзе радасць духоўнага ачышчэння, а любоў і дабро стануць галоўным сэнсам жыцця ўсіх людзей. Свята Божага нараджэння –  гэта час прабачэння, еднасці. Час, калі кожны чалавек становіцца на кропельку лепшым, бо немагчыма інакш – Збаўца нарадзіўся!

Да асноўнай дзеі лічаныя хвіліны. У касцеле вельмі шмат людзей. Парафіяне ветліва размаўляюць, віншуюць адзін аднаго са святам, жадаюць усяго найлепшага. Па-сапраўднаму таямнічае і вельмі цёплае свята. Упрыгожаны касцёл, адчуванне міру і пакою, радасці і любові – вернікі вялікай сям’ёй сустракаюць Божае Нараджэнне. 

Перад святочнай імшой ксёндз Віталій урачыста завяршыў стварэнне Каляднай батлейкі, – паклаў у яслі фігурку Богадзіцяці. А затым пачалося набажэнства. Святар звяртаўся да прысутных з малітвай, з заклікам верыць у лепшае і няспынна рабіць дабро, дапамагаць блізкімі ўсім, хто мае патрэбу ў падтрымцы… Шчырая малітва, калядныя спевы, усмешкі на тварах, святочныя пажаданні…

Пасля імшы дарослыя і дзеці паказалі спектакль. З касцёла я выходзіла з адчуваннем свята. На душы было спакойна. Яшчэ раз падыйшла да стаенкі, крыху пастаяла, на хвілінку задумалася аб велізарнай любові і міласэрнасці Бога да чалавека. Сапраўды, Святая ноч. Выдатная нагода пачатку новага жыцця. Час задумацца аб пражытым годзе і памарыць аб наступным. Загадаць жаданні і марыць, каб усе яны збыліся.

Автор

Марина Бавтрукевич

Марина Бавтрукевич

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.