krupki.by

ru RU be BE en EN

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі



Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Автор / Общество / Вторник, 05 сентября 2017 15:37 / Просмотров: 950

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеіГрамадзянскасць і патрыятызм, пачуццё гонару за сваю краіну, яе герояў і працоўныя дасягненні, спасціжэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа. Такія мэты былі вызначаны для першага ўрока невыпадкова. Дзень ведаў – адметнае свята, якое павінна сапраўды запомніцца і натхніць вучняў, напоўніць іх сэрцы жаданнем з радасцю спасцігаць новыя веды, якія будуць на карысць краіне, што іх узрасціла.

Яркім акцэнтам на старце навучальнага года стаў першы ўрок для вучняў 4 «А» класа Крупскай раённай гімназіі. Яго дзеці правялі не ў школьным класе, а ў залах Крупскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Рыхтуючыся да яго, настаўніца Алена Аляксееўна Леановіч меркавала зрабіць так, каб дзеці змаглі не толькі шмат новага пачуць, але і ўбачыць. Цэнтрам увагі стала наша малая радзіма – Крупшчына.

Збіраліся дзеці і бацькі (якія, дарэчы, таксама з цікавасцю далучыліся да дзеі) ва ўтульным музейным дворыку. Канечне, у музеі яны не ўпершыню, але ад гэтага дня чакалі асаблівага. І спадзяванні апраўдаліся – супрацоўнікі музея падрыхтавалі спецыяльную экскурсію. Прывітала дарослых і малых дырэктар музея Тамара Бальбот. Яна павіншавала ўсіх са святам і запрасіла ў таямнічы свет гісторыі роднага краю. Па самых цікавых сцяжынах гэтай гісторыі з часоў старажытнасці да дзён сучасных правёў гасцей навуковы супрацоўнік Максім Алешка. За 45 хвілін яны прайшлі праз стагоддзі, пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі – паэтамі, пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі, слаўнымі воінамі, што абаранялі нашу зямлю падчас ваеннага ліхалецця, і тымі, хто ўслаўляў крупскую зямлю сваёй працай у мірны час.

Але не толькі на гісторыю малой радзімы была накіравана ўвага. Гаварылі пра славутыя постаці зямлі беларускай, у прыватнасці, пра Францыска Скарыну – гэта гучала актуальна ў кантэксце 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, што адзначыла краіна літаральна днямі. Дзеці мелі магчымасць пабачыць нацыянальны здабытак Беларусі – слуцкі пояс, адзін з узораў якога якраз зараз экспануецца ў нашым музеі.

З залы ў залу дзеці падарожнічалі ў часе і прасторы, і падарожжа ім вельмі падабалася – гэта было заўважна. Час праляцеў непрыкметна, шмат чаго яшчэ можна было б расказаць. І гэта тэмы для іншых урокаў, для іншых экскурсій у музей, дзе заўсёды рады малым і дарослым наведвальнікам, дзе шмат чаго цікавага з гісторыі нашай мінуўшчыны і дзён цяперашніх.  

Беларусь – мая Айчына, Крупшчына – мая малая радзіма. Гэта наш дом, які сагравае і натхняе нас. Вельмі важна, каб дзеці як мага часцей чулі і думалі пра гэта, каб назаўсёды змаглі занатаваць у сваіх сэрцах самыя лепшыя пачуцці да сваёй зямлі.

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Першы ўрок для вучняў 4-га класа правялі ў Крупскім музеі

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

17 мая в д. Прошика прием граждан проведет начальник айонного отдела Следственного комитета

В пятницу, 17 мая, с 11.00 до 13.00 в здании Октябрьского сельского исполнительного комитета по адресу: ул. Центральная, д. 9, д. Прошика Крупского района прием граждан проведет начальник Крупского районного отдела Следственного комитета Рес­публики Беларусь подполковник юстиции Андрей КАРАЧУН. Предварительная запись по телефону 8(017)96 2-70-33.

11 мая "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 11 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.