krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай раённай арганізацыі «БелТІЗ» правялі семінар-трэнінг



У Крупскай раённай арганізацыі «БелТІЗ» правялі семінар-трэнінг

Автор / Общество / Четверг, 26 апреля 2018 12:18 / Просмотров: 955

На ўліку ў Крупскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» стаіць 68 чалавек, большасць якіх пражывае ў населеных пунктах раёна. 47 чалавек, а гэта 75% членаў арганізацыі – людзі пажылога ўзросту, 17 працаздольных і 1 малады чалавек. Такія даныя прывяла ў сваім справаздачным дакладзе старшыня арганізацыі Ала Мазнёва.

– Адразу зазначу, што мы пастаянна займаемся пытаннямі працаўладкавання. І вось у мінулым годзе знайшлі работу для аднаго члена арганізацыі, які застаўся вельмі задаволены ёю, – працягвала далей Ала Ягораўна. – Наогул, па любых узнікаючых пытаннях інваліды па зроку могуць звяртацца па чацвяргах з 10 да 13 гадзін у Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе зарэгістравана наша арганізацыя.

У абласным конкурсе на лепшую пярвічную арганізацыю года Крупская раённая арганізацыя ГА «БелТІЗ» у намінацыі «Фарміраванне грамадскай думкі пра «БелТІЗ» заняла трэцяе месца.

У раёне зладжана працуе дзяржаўная праграма па падтрымцы маламаёмных людзей, у тым ліку і інвалідаў. Гэтымі пытаннямі займаецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У адным з апошніх артыкулаў аб дзейнасці раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» мы расказвалі, што нядаўна ў асобныя пункты Закона «Аб безбар’ерным асяроддзі» ўнесены змяненні. І цяпер у планах раённай арганізацыі стаіць пытанне па ўкладцы рэльефнай пліткі перад пешаходнымі пераходамі і лесвічнымі маршамі. А там, дзе зроблены капітальны рамонт будынкаў сацыяльнага прызначэння, неабходна пакласці спецыяльныя пластмасавыя дываны кантраснага колеру на лесвічных маршах пры ўваходзе і перад першай прыступкай.

Напрыканцы Ала Мазнёва заўважыла:

– Прыняты таксама новы пункт аб суправаджэнні невідушчых людзей і людзей з невялікім астаткам зроку. Трэнінг са спецыялістамі арганізацый і ўстаноў раёна сёння правядзе старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Святлана Анатольеўна Сянько.

Тэма семінара-трэнінгу – «Этыка суправаджэння слабавідушчых людзей». Напачатку Святлана Анатольеўна расказала прысутным аб асноўных накірунках рэабілітацыйнай работы Мінскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» і пазнаёміла ўсіх удзельнікаў з сучаснымі тыфлатэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку. А затым было разгледжана пытанне аб асаблівасцях успрыняцця людзей з парушэннем зроку навакольнага асяроддзя і праведзены практыкум па правілах суправаджэння такіх людзей.

– Пагадзіцеся, калі невідушчы прыходзіць на прыём ва ўстанову, многія не ведаюць, як правільна яго сустрэць, як прапанаваць яму стул. Часам даходзіць да абсурду: інваліда па зроку адпраўляюць у калідор азнаёміцца з узорам запаўнення даведкі, – расказвала Святлана Сянько. – На трэнінгу я раскажу пра этыку зносін са слабавідушчымі людзьмі, патлумачу, як правільна з імі ўзаемадзейнічаць.

Прысутным адразу было дадзена на ўласным вопыце зразумець, што значыць жыць у поўнай цемры. Добраахвотніку надзелі святлонепранікальныя акуляры і прапанавалі выканаць нескладаную задачу – наліць у шклянку вады. Удзельніца эксперыменту справілася, але, зняўшы акуляры, прызналася, што было складана, ды і непрыемнае гнятучае пачуццё не адпускала. І Святлана Анатольеўна патлумачыла, што гэта не дзіўна, бо нават чалавек з астаткавым зрокам не можа сабе ўявіць, што значыць быць зусім сляпым. Што ўжо гаварыць аб людзях, у якіх са зрокам усё ў парадку.

– Ідэя такіх трэнінгаў узнікла пасля наведвання выставы ў Варшаве, дзе я была на вучобе, – працягвала Святлана Сянько. – Там сканструяваны павільён, які імітуе знаходжанне ў кватэры, на вуліцы, у лесе і нават у бары. У апраметнай цемры наведвальнікамі кіруе экскурсавод. І тым не менш страшна адарвацца ад групы, адысці ад сценкі – наступае поўная дэзарыентацыя ў прасторы. Асабліва жахліва на ўчастку «вуліца» – сярод гукаў горада, няправільна прыпаркаваных машын. Такім чынам сталіца Польшчы выхоўвае сваіх жыхароў і гасцей, дае ім адчуць, якое гэта – знаходзіцца ў поўнай цемры. Выпрабаваўшы гэта адчуванне на сабе, міжволі задумаешся аб тым, каб стаць больш ветлівым і ўважлівым да невідушчых і слабавідушчых.

Затым прысутныя ў зале былі разбіты на тры групы, выбраны эксперты і атрыманы заданні. Першая група павінна сустрэць чалавека, які ўвайшоў у будынак; другая – правесці невідушчага і пасадзіць яго на стул, а трэцяя група павінна дапамагчы яму прайсці праз дзверы. Пасля таго, як былі прадэманстраваны ўсе сітуацыі, экспертамі выказаны меркаванні, Святлана Анатольеўна пракаменціравала кожную з іх, указала на памылкі, падказала, як рабіць правільна. Да прыкладу, у першым выпадку трэба прапанаваць локаць. Невідушчы, абапіраючыся на вашу руку, знаходзіцца на паўкроку ззаду. У другім – трэба падвесці да стула і пакласці на яго спінку руку невідушчага. У трэцім выпадку невідушчы чалавек павінен рухацца ззаду вас, працягваючы трымаць за руку крыху вышэй локця.

З вялікім інтарэсам прысутныя слухалі выступленне старшыні Мінскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» Святланы Сянько і пра этыку дыялогу. У канцы семінара-трэнінгу былі падведзены вынікі работы, удзельнікі выказалі сваё меркаванне і атрымалі адказы на цікавячыя іх пытанні.

Автор

admin

admin

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.