krupki.by

ru RU be BE en EN

У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя члены раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» наведалі возера Сялява



У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя члены раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» наведалі возера Сялява

Автор / Общество / Пятница, 15 июня 2018 09:04 / Просмотров: 768

Менавіта ў гэты дзень члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», якія таксама з’яўляюцца членамі клуба «Гармонія» Крупскага ТЦСАН, мелі магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі мясцінамі Крупшчыны. І на гэты раз аб’ектам прыгажосці стала возера Сялява. Вось што нам расказала старшыня раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Ала МАЗНЁВА:

– Упэўнена, што многія пажылыя людзі, якія пражываюць у населеных пунктах Крупшчыны, не зважаюць, якая прыгажосць знаходзіцца вакол іх, што ў раёне шмат помнікаў гісторыі і культуры, маляўнічых месц.

Сапраўдную прыгажосць можна пабачыць на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява», дзе знаходзяцца тры возеры – Сялява, Абіда, Худавец. Бясспрэчна, што сапраўднай жамчужынай з’яўляецца возера Сялява. Плошча воднага люстэрка яго складае 1 500 гектараў, даўжыня – 14 кіламетраў, максімальная глыбіня – 17 метраў. Возера акружаюць  векавыя сосны вышынёй 6-8 метраў, схілы, якія паката спускаюцца прама да вады. Па берагах растуць чарот і аер.

Праўленне нашай раённай арганізацыі ў планы работы на бягучы год уключыла экскурсію членаў арганізацыі па заказніку «Сялява», каб паглядзець гэту невыказную прыгажосць прыроды. Нашу ідэю падтрымалі адміністрацыя Крупскага УМГ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама дырэкцыя заказніка «Сялява». Нам дазволілі заезд на тэрыторыю заказніка, адкуль мы накіраваліся па маршруту.

Паездка была прызначана на 9.00. Ад Крупскага ТЦСАН аўтобус адправіўся своечасова, і ўжо праз 30 хвілін мы аказаліся на Сяляве. На паляне, адкуль пачынаецца экалагічная сцяжына «Прошыцкія балоты», мы азнаёміліся са стэндамі, якія расказваюць аб дзікіх жывёлах і раслінах, што пражываюць на тэрыторыі заказніка і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Па шляху экалагічнай сцяжыны, якая выкладзена драўлянымі круглякамі, мы ўбачылі бабровую хатку, пачаставаліся вадой са спецыяльна абсталяванага калодзежа, пабачылі 5-метровую назіральную вышку, што знаходзіцца на беразе возера. З яе вышыні адкрываюцца дзіўныя пейзажы, тут ёсць пірс і альтанка на 20 чалавек для правядзення пазнавальных заняткаў і пікнікоў.

Экскурсаводам для нас стала дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот. Яна расказала аб значэнні возера Сялява і яго шматлікіх балотаў, аб тутэйшай прыродзе, раслінным і жывёльным свеце.

Далей мы пазнаёміліся з зонай адпачынку «Гузовіна», а затым накіраваліся на востраў «Выспа». Па дарозе даведаліся аб тым, што гэта археалагічны помнік і тут знаходзілася старажытнае пасяленне чалавека. Да Выспы можна дабрацца ў брод па пясчанай касе даўжынёй 200 метраў. Некалькі дзясяткаў гадоў тут вяліся раскопкі, а археалагічныя знаходкі, аб якіх нам цікава расказвала Тамара Уладзіміраўна, можна пабачыць у Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Далей мы наведалі зоны адпачынку «Камсамольскі бераг» і «Панская купальня», дзе таксама пачулі шмат цікавага і адметнага. Згодна легенды, пясок на пляж сучаснай «Панскай купальні» граф Красніцкі прывозіў з Рыжскага заліву. Цяпер гэта адна з найбольш добраўпарадкаваных і  папулярных зон адпачынку, дзе ўзведзены альтанкі, абсталяваны месцы для палатак, ёсць валейбольная пляцоўка, аўтамабільная стаянка і гандлёвы вагончык.

Стомленыя, але поўныя энергіі і незабыўных уражанняў, мы вярнуліся ў Крупкі. Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто пасадзейнічаў нашаму падарожжу і праявіў увагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Наперадзе ў нас новыя падарожжы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

Please publish modules in offcanvas position.