krupki.by

ru RU be BE en EN

На Крупшчыне з 1 кастрычніка пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі



На Крупшчыне з 1 кастрычніка пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі

Автор / Общество / Пятница, 05 октября 2018 15:52 / Просмотров: 873

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. 

Кіраўнікам раённых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў неабходна арганізаваць і правесці суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам насельніцтва, вызначыць неабходныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказных асоб за арганізацыю работ па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў.

Да канца кастрычніка трэба зрабіць многае: ачысціць палосы адводу аўтамабільных дарог і аўтобусныя прыпынкі ад смецця і пабочных прадметаў, убраць сухія і ветравальныя дрэвы, добраўпарадкаваць двары і азеляніць іх – пасадзіць дрэвы і кусты ў гарадскім парку, на вуліцах Чарняхоўскага, Маскоўская, Леніна, Кірава, ад вул. Майскай да вул. Бірузовай, ліквідаваць стыхійныя звалкі, абрэзаць дрэвы, абкасіць траву, убраць апалае ў парках і скверах лісце. У парадак да зімы будуць прыведзены тэрыторыі могілак і мемарыяльных комплексаў.

Вялікі аб’ём работы за месяц варта будзе зрабіць усім сельскагаспадарчым арганізацыям раёна. У прыватнасці, акрамя навядзення парадку на вытворчых аб’ектах, трэба зрабіць рамонт агароджанняў малочнатаварных ферм, механічных майстэрняў і збожжатакоў. Кіраўніцтва сельгасфіліяла «Шчаўры» ААТ «Здравушка-мілк» запланавала яшчэ і прывядзенне ў парадак пляцоўкі для збору металалома на мехдвары «Хацюхова».

Уборкай прылеглай тэрыторыі да возера Сялява, навядзеннем парадку на экалагічнай сцяжыне «Прошыцкія балоты», зонах адпачынку «Панская купальня», «Гузовіна», прылеглай тэрыторыі да будынкаў «Дом рыбака і паляўнічага», размешчаных у Янаўшчыне і Прошыцы, будуць займацца работнікі заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» з прыцягненнем супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Вялікія планы на гэты час і ў сельскіх выканаўчых камітэтаў. Гэта – знос старых дамоў, устаноўка новых агароджаў на грамадзянскіх могілках, абсталяванне кантэйнерных пляцовак, прыцягненне ў севазварот пустуючых земляў, абкошванне пустуючых участкаў, высечка кустоў і старых пладовых дрэў...

Папрацуючы ў гэтыя кастрычніцкія дні ўсе разам, мы палепшым санітарны стан тэрыторый вакол прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і ўласных падворкаў і ўнясем свой пасільны ўклад у навядзенне чысціні і парадку на зямлі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.