krupki.by

ru RU be BE en EN

У рамках праекта «Міншчына дзіўная» крупскія артысты адрадзілі цікавы калядны абрад



У рамках праекта «Міншчына дзіўная» крупскія артысты адрадзілі цікавы калядны абрад

Автор / Общество / Вторник, 15 января 2019 07:54 / Просмотров: 2187

Інфармацыйна-асветніцкі абласны праект «Міншчына дзіўная» гасцюе гэтым тыднем у Крупскім раёне. Здзіўляем усім самым адметным. І, на тэму дня, адмысловым калядным абрадам, дзе ў знаёмай сцэнарнай нізцы старадаўняга свята ярка зіхацяць пацеркі нашых, крупскіх традыцый. Папрацавала над гэтым вакальная группа «Сялявіца» Прошыцкага сельскага клуба-бібліятэкі.

Ітак, едзем на прэзентацыю на Сяляўшчыну. Дзея адбываецца на маляўнічым ускрайку вёскі Дубы. Надвор’е – па-зімоваму цудоўнае. Уявіце сабе. Шырокая белая дарога плаўным паваротам выбягае з лесу. Вялізныя кашлатыя елкі, убраныя снегам, што зіхаціць мільёнамі брыльянтаў на яркім сонцы, абдымаюць яе абапал. І па гэтай дарозе, нібы з казкі, па-заліхвацку выязджае запрэжка, якую лёгкім подбегам цягне конік. Яна па-святочнаму прыбраная, дуга ўпрыгожана рознакаляровымі кветкамі. А на вазку, засцеленым даматканымі посцілкамі,– вясёлыя калядоўшчыкі. Здалёку чуецца іх песня, што вітае шчодры вечар.

Запрэжка спыняецца ля першай гаспадаркі. Гаманлівы гурт выскоквае з вазка, спяшаецца да хаты і дружна пачынае стукацца ў дзверы і вокны. Хутка ў вакенцы паказваецца гаспадыня, яна шчыра ўсміхаецца – адразу бачна, што гасцям рада. Калядоўшчыкаў і па сёння чакаюць, бо паводле традыцыйных вераванняў іх прыход прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям’ю на ўвесь год.

У хаце ўсё старанна падрыхтавана. На стале – безліч разнастайных прысмакаў. Як даўней было на Крупшчыне: юшка з грыбамі, грыбы, кісель аўсяны, жур з аўса, ладкі, каўбасы, пасмажаная і запечаная рыба і г.д. Гаспадар і гаспадыня гасцінна запрашаюць. І вось пачынаюцца святочныя перамовы. Калядоўшчыкі пасяваюць жытнім збожжам – каб быў дастатак. Гучаць прыгаворкі, жарты і песні:

Дай табе, Божа, пане-гаспадару,

Піва варыці, сынкоў жаніці,

Гарэлачку гнаці, дачок аддаваці,

Залезь на баляску,

ды дастань каўбаску,

Стань на драбінку,

ды дастань сланінку,

Кошычак маку да таго прысмаку.

У цэнтры ўвагі Каза – сімвал пладавітасці і энергіі, і Мядзведзь – сімвал жыццёвай сілы. Кульмінацыя дзеі – сцэна «смерці» і «ўваскрашэння» Казы. Спрадвеку гэта азначала паміранне прыроды зімой і яе ажыўленне з надыходам вясны. А ў абрадзе яшчэ і знак для гаспадароў для адорвання калядоўшчыкаў. І нашыя гаспадар з гаспадыняю шчодра складаюць у кош усё самае смачнае.

А далей, як і здаўна на Крупшчыне, калядоўшчыкі прыгаворамі і песнямі выказвалі падзяку гаспадарам за атрыманыя дары:

Шчасце гэтаму дому!

Каб нажалі 100 коп жыта,

Каб сям’я была сыта,

Каб скаціна вадзілася,

Каб пшаніца радзілася!

Жадаем вам здароўя, шчасця,

Каб не было нянасця,

Каб ваша хата была заўсёды багата!

Здаецца, што песням і прыгаворкам няма канца, іх багата сыпалі і гаспадары, і госці. А ўсё гэта нездарма, бо здаўна лічылася – чым болей калядоўшчыкі затрымліваліся ў хаце, тым лепш. А калі яны зусім абміналі нечыю гаспадарку, то гэта было дрэнным знакам.

Вось так мы нібыта на пэўны час зазірнулі ў далёкае мінулае. Народныя абрады – гэта вельмі каштоўны пласт нашай беларускай культуры. І прыемна там адшукваць свае мясцовая адметнасці. Распытаем пра гэта спецыяліста.

–Увогуле на Беларусі маску казы выраблялі па-рознаму, – расказвае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Мельнік, якая ў свой час займалася вывучэннем гэтай тэмы і з дапамогай яе матэрыялу артысты «Сялявіцы» аднавілі абрад. – І на Крупшчыне ёсць свая адметнасць – рожкі і морда павінны быць сапраўднымі. У абрадзе вы бачылі менавіта такую маску. А Мядзведзя прыбіралі ў вывернуты кажух, на галаву надзявалі чорную шапку з вушамі, твар вымазвалі сажай.

Нашыя артысты імкнуліся як мага больш наблізіцца да старадаўняга абраду. Гаспадары стapaннa пpыбipaлi ў xaцe, кaб ycё былo чыcтae i cвeжae. Напярэдадні гacпaдap пpынёс axaпaк пaxyчaгa ceнa, якім заслалі cвятoчны cтoл, a пoтым нaкpылі cпeцыяльным aбpycaм – гэта пaвiннa надалей спрыяць у жывёлагадоўлі. Гатавалі стравы. Дарэчы, зерне ячменю для куцці на Крупшчыне традыцыйным спосабам таўклі ў ступе.

– Шыpoкa бытaвaлi на Крупшчыне poзныя вapaжбы, – працягвае Таццяна Мельнік. – Напрыклад, дзяўчaты выцягвaлi з-пaд aбpycа нeкaлькi cцяблiнaк ceнa i пa ix дaўжынi мepкaвaлi aб бyдyчым iльнe: кaлi cцяблiнкi дoўгiя, тo лён бyдзe выcoкi, кaлi ж кapoткiя – лён нe ўpoдзiць. Таксама па саломіне вызначалі здароўе. Калі трапляла роўная ці доўгая – то год прынясе здароўе і даўгалецце. Замужняя жанчына трымала пад накрыўкаю хлеб, пярсцёнак, шчотку, шыла, іголку. І запрашала дзяўчат па чарзе падыходзіць і выцягваць адну якую-небудзь рэч. Хто дастане хлеб – будзе мець багатага жаніха, пярсцёнак – каханага і прыгожага, шчотку – злоснага, шыла – шаўца, іголку – краўца.

А ў працяг гэтай тэмы ўдзельніцы вакальнага ансамбля «Сялявіца» пачалі ўзгадваць, як самі варажылі ў маладосці. І, як высветлілася, многае спраўдзілася.

– Калі я прыехала сюды на работу па размеркаванні, то жыла ў Прошыцы на кватэры ў бабулькі, якая і навучыла варажыць, – расказала Ганна Гурачэўская. – Аднойчы мы з сяброўкай пайшлі валенкамі гадаць, кідалі іх праз вароты. Ну, і на Дубы нашы гэтыя валенкі паказалі. Мы пахіхікалі, а ў выніку выйшлі замуж… у Дубы за двух сяброў. Хочаце – верце, хочаце – не, вось вам і калядная варажба!

– У Крупскім раёне зафіксаваны яшчэ і цікавы абход са шлюбнай накіраванасцю, – далей распавядае Таццяна Мельнік. – Сталыя жанчыны хадзілі асобна ад калядоўшчыкаў, стукалі ўквечанай качаргой у тыя хаты, дзе былі хлопцы і дзяўчаты, давалі наказ на шлюб і шчаслівае сямейнае жыццё.

Увогуле, на Крупшчыне нямала фальклорных адметнасцей. Беражліва захоўваюць іх у сваёй скарбонцы артысты «Сялявіцы».

– Нашай вакальнай групе споўнілася ўжо 20 гадоў, – расказвае мастацкі кіраўнік Наталля Чартовіч. – Усе яе ўдзельнікі – сапраўды апантаныя народнай творчасцю людзі, хоць і занятыя ў розных сферах дзейнасці. Мы з вялікім задавальненнем працуем у фальклорным накірунку, вельмі хочацца, каб і надалей людзі неслі з сабой па жыцці той культурны здабытак, што назапасілі нашыя продкі.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.