krupki.by

ru RU be BE en EN

До 8 мая в Крупском районе обустроят мемориальные комплексы и места боевой славы



До 8 мая в Крупском районе обустроят мемориальные комплексы и места боевой славы

Автор / Общество / Понедельник, 04 марта 2019 12:40 / Просмотров: 1261

Для далейшай работы па вырашэнні найбольш значных пытанняў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Крупскім раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план мерапрыемстваў на 2019 год.

Усе адказныя за гэта службы павінны і далей забяспечваць штомесячныя абследаванні адміністрацыйных тэрыторый для выяўлення фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, несвоечасовага скошвання пустазелля, невыкарыстання і самавольнага займання зямельных участкаў, псавання земляў, самавольнага карыстання нетрамі, парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на сельскагаспадарчых аб’ектах і ў населеных пунктах з прыняццем адпаведных мер рэагавання.

На працягу года будзе кантралявацца добраўпарадкаванне і ўтрыманне тэрыторый населеных пунктаў, падтрыманне ў належным стане і абуладкаванне сельскагаспадарчых тэрыторый, тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог, ляснога фонду, зон адпачынку, асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, правядзенне рэкультывацыі адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар’ераў, падтрыманне ў належным стане месц пахавання, правядзенне меліярацыйных мерапрыемстваў, папярэджанне дэградацыі і павышэнне ўрадлівасці глебы.

Значная ўвага на працягу года будзе ўдзяляцца абуладкаванню будаўнічых пляцовак, забеспячэнню наяўнасці на будаўнічых пляцоўках месц часовага захоўвання будаўнічых адходаў і іх своечасовага вывазу, падтрыманню ў належным стане тэрыторый і аб’ектаў уздоўж чыгуначных дарог, правядзенню мерапрыемстваў па прыцягненні земляў пад драўнінна-хмызняковай расліннасцю, правядзенню абследаванняў тэрыторый па навядзенні парадку, выяўленні парушэнняў і прыняцця мер па іх ухіленні, у тым ліку адміністрацыйнага ўздзейнічання, у адпаведнасці з заканадаўствам.

Да 8 мая плануецца абуладкаваць мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, пахаванняў у месцах масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва. Выканаўцы – КУП «Жылцеплабуд», Акцябрскі, Бобрскі, Ігрушкаўскі, Крупскі, Ухвальскі, Халопеніцкі, Хацюхоўскі сельвыканкамы.

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Акцябрскі і Халопеніцкі сельвыканкамы, Крупскі лясгас і Крупскае ПМС з красавіка па кастрычнік абавязаны рэгуляваць распаўсюджанне і колькасці баршчэўніка Сасноўскага і залатарніка канадскага, а раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляць кантроль за выкананнем гэтага пункта мерапрыемстваў.

На аддзел землеўпарадкавання райвыканкама ўскладзены абавязак па арганізацыі і правядзенні ў вясенні і асенні перыяды месячнікаў па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і паляпшэнні стану аб’ектаў і тэрыторый.

Як бачым, навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый у населеных пунктах, іншыя не менш важныя накірункі былі і застаюцца прыярытэтнымі для ўсіх. Якасць жыцця, здароўя, адпачынку і працаздольнасці людзей напрамую залежаць ад стану прыроды.

Автор

admin

admin

Актуально

1 ноября "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 1 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

30 октября консультацию по вопросам занятости населения проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 30 октября, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.