krupki.by

ru RU be BE en EN

Сення адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці



Сення адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці

Автор / Общество / Среда, 22 мая 2019 12:30 / Просмотров: 859

Тэма дня ў гэтым годзе – «Наша біяразнастайнасць, наша харчаванне, наша здароўе». Біялагічная разнастайнасць – ці разнастайнасць асобных відаў ці цэлых экасістэм – жыццёва важная для здароўя і дабрабыту чалавека. Сёння, у Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці, таварыства настойліва заклікае ўсіх – урады, дзелавыя колы і грамадства – прыняць тэрміновыя меры для таго, каб абараніць і беражліва выкарыстаць гэту абсалютна неабходную сістэму жыццядзейнасці на нашай планеце.

У чым каштоўнасць біялагічнай разнастайнасці? Нягледзячы на растучае прызнанне таго, што біялагічная разнастайнасць з’яўляецца агульным здабыткам, які ўяўляе вялізную каштоўнасць для сённяшняга і будучых пакаленняў, колькасць відаў дзікай флоры і фаўны працягвае скарачацца хуткімі тэмпамі ў выніку чалавечай дзейнасці. Канвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці ўяўляе сабой міжнародны прававы дакумент, тры асноўныя мэты якога заключаюцца ў захаванні біяразнастайнасці, устойлівым выкарыстанні біяразнастайнасці і сумесным атрыманні на справядлівай і роўнай аснове выгод, звязаных з выкарыстаннем генетычных рэсурсаў. На сённяшні дзень Канвенцыя ратыфікавана 196 краінамі.

Тэма Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці невыпадковая. Цяпер у чалавецтва з’явіўся доступ да большай разнастайнасці ежы. Але нават калі прапаноўваемыя прадукты харчавання становяцца ўсё больш разнастайнымі, глабальны рацыён у цэлым – менавіта тое, што на самой справе ядуць людзі, -- становіцца ўсё больш аднародным. Таму сёлетняе святкаванне сканцэнтравана на біяразнастайнасці ў якасці асновы нашага харчавання і здароўя і ключавога каталізатара трансфармацыі харчовых сістэм і паляпшэння здароўя людзей.

Тэма накіравана на выкарыстанне і распаўсюджанне ведаў аб залежнасці нашых харчовых сістэм, харчавання і здароўя ад біяразнастайнасці і ўстойлівых экасістэм. Гэта тэма таксама звяртае ўвагу на ролю разнастайнасці нашых прыродных сістэм у чалавечым існаванні і дабрабыце на Зямлі, а таксама садзейнічае дасягненню іншых мэт у галіне ўстойліваага развіцця, уключаючы, сярод іншага, змякчэнне наступстваў змянення клімату і адаптацыю да іх, аднаўленне экасістэм, забеспячэнне доступу да чыстай вады.

Задачы спынення працэсу страты біяразнастайнасці і садзейнічання рацыянальнаму выкарыстанню экасістэм уключаны ў Мэту 15. Каля мільёна відаў флоры і фаўны знаходзяцца на мяжы поўнага знікнення. Многія жывёлы і расліны могуць бясследна знікнуць ужо ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Эколагі і эксперты заклікаюць мабілізаваць усе намаганні для захавання біяразнастайнасці: ад каралавых рыфаў – да рэдкіх відаў тыграў і птушак.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.