krupki.by

ru RU be BE en EN

45 гадоў аддаў працы на зямлі Васіль Шэлепень са Старой Пярэсікі



45 гадоў аддаў працы на зямлі Васіль Шэлепень са Старой Пярэсікі

Автор / Земляки / Понедельник, 19 марта 2018 11:32 / Просмотров: 9275

Васіль ШэлепеньУ дабротным доме Васіля Уладзіміравіча было цёпла і ўтульна. За вокнамі ж гула мяцеліца, наносячы ўсё новыя і новыя сумёты снегу. На гэта паскардзіўся і гаспадар. Маўляў, апошнім часам толькі і даводзіцца расчышчаць снежныя заносы. «І за вадой жа трэба схадзіць у студню, і курэй ды сабаку накарміць, – гаварыў ён. – А так можна было б з печы не злазіць. Вось табе і пачатак каляндарнай вясны...»

Са снегападу, які нізрынуўся ў першыя дні сакавіка, мы перайшлі да ўспамінаў аб тым, што раней намятала столькі снегу, ажно агароджаў не было бачна, і нічога дзіўнага ў тым не знаходзілі: зіма ёсць зіма. Гэта апошнім часам усё змянілася. 

– Як кажуць, многа снегу – многа хлеба, – працягваў Васіль Уладзіміравіч. – Дай Бог, каб так і было. Працу на зямлі я спазнаў з самага дзяцінства. Адразу пасля вайны пайшоў у пачатковую школу, якая знаходзілася ў нашай вёсцы, і тут закончыў 4 класы. А ва Узнацку вучыўся ў 5, 6 і 7 класах. Улетку ж пасля 5-га і 6-га класаў я ўладкоўваўся плугаром і мне выдавалі ажно па 2 мяшкі пшаніцы. Так што я ўжо зарабляў хлеба на зіму. Закончыў сямігодку і далей у школу хадзіць некалі было – пайшоў працаваць. Жылі ў калгасе, нам, малалеткам, 0,75 працадня запісвалі. Восенню кастрыцы давалі горкай. Цяпер, пэўна, і не ведаюць маладзейшыя, што гэта такое. А гэта адходы лёну і канапель, якія атрымліваюцца пасля перацірання і трапання. Аднак усё ж якая-ніякая, а падмога ў хату. Нас жа ў сям’і сямёра было, а бацьку немцы расстралялі яшчэ ў 1941 годзе.

І тут наша размова пераключылася на вайну. Учэпістая дзіцячая памяць не пакідае Васіля Уладзіміравіча ў спакоі і сёння, перагортвае адну за другой старонкі, напамінае аб ваенным ліхалецці. У Вялікую Айчынную вайну з першых дзён ліпеня 1941 года Старая Пярэсіка была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

– У вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон, на які адзін раз партызанамі быў зроблены напад і ён быў разбіты, – працягваў Васіль Уладзіміравіч. – А ў другі раз з Халопенічаў прыехалі паліцаі на чале з Юзафам – тоўстым немцам, і хацелі спаліць вёску. Але якраз з Лядоў прыскакала конніца і ля вёскі Батуры перарэзала ім дарогу. Прывезлі таго немца ў Пярэсіку і расстралялі. Тут жа пад яблыняй і закапалі. На той раз мы ўсе засталіся жывымі. 

Але ў сакавіку 1944 года акупанты ўсё ж часткова спалілі вёску і загубілі 12 мірных жыхароў. Наогул, на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі і прапалі без вестак 28 жыхароў вёскі. 

Герой нашага расповеду гаварыў далей аб тым, як ён два гады працаваў пры машынна-трактарнай станцыі ў Халопенічах уліковым работнікам. Першы веласіпед у вёсцы з’явіўся менавіта ў яго, справіў сабе тады і добрыя чаравікі. А веласіпед, дарэчы, праездзіў ажно 7 гадоў! І гэта пры тым, што ўсе прасілі пакатацца на ім. «Цяпер такіх не выпускаюць, – заўважыў гаспадар і працягваў: – Пражыта і перажыта нямала. Нялёгкімі былі ваенныя гады. А пасля вайны не мелі добрага абутку, адзення. А што было на стале? І не скардзіліся на цяжкасці, імкнуліся ўсё пераадольваць. Верылі, што будзе лепш. І для гэтага нястомна працавалі». 

Нягледзячы на тое, што ў Васіля Уладзіміравіча за плячыма сямігодка, ён заўсёды імкнуўся вучыцца. Закончыў трохмесячныя курсы трактарыстаў у Смалявічах, шчыраваў у калгасе «Прызыў». Наогул, яго працоўны стаж складае 42 гады з месяцамі. Пагадзіцеся, адпрацаваць 20 гадоў трактарыстам – гэта вельмі многа значыць! 

– Я чалавек калгасны, ведаю зямлю, жывёлу, – зазначыў Васіль Уладзіміравіч. – І на маім шляху заўсёды сустракаліся добрыя людзі. 10 гадоў, напрыклад, быў брыгадзірам жывёлагадоўлі, калі дырэктарам саўгаса «Прызыў» працаваў Мікалай Сямёнавіч Гацура. Вось нядаўна прачытаў у раённай газеце, што ён пайшоў з жыцця. Добрыя ўспаміны аб сабе пакінуў і яшчэ адзін кіраўнік гаспадаркі – Пётр Сяргеевіч Трыпуцень, які сёння жыве ў Халопенічах. Я ўжо гаварыў, што ў мяне была паперка аб заканчэнні курсаў трактарыстаў. Але ж час ішоў, удасканальвалася тэхніка. І вось ва Узнацку таксама адкрылі аналагічныя курсы. Плацілі нам па 90 рублёў, спецадзенне давалі, мы і працавалі на трактарах тры месяцы. Затым мяне на «Т-40» другім трактарыстам прызначылі, а калі мой напарнік пераехаў, я і застаўся адзін. І вось неяк Пётр Сяргеевіч і кажа: «Слабаваты ў цябе трактар». А як паступілі ў саўгас новыя «МТЗ-52» і «МТЗ-82», так я на іх і адпрацаваў 20 гадоў. Вясну – з сеялкай, а ў жніўні – ільноўборачны камбайн падчэпліваў да трактара. Ды і зімой не сядзелі без справы – торф вазілі на палеткі. За дбайную працу трактарыстам кожны год атрымліваў прэміі, Ганаровыя граматы, маю знакі «Пераможца 10-й і 11-й пяцігодак», адно скліканне быў дэпутатам Ігрушкаўскага сельсавета.

[yt_blockquote yt_title="" align="left" width="100" color="#0074ff" border="#ccc" ] Шмат гаварылі мы аб самой вёсцы Старая Пярэсіка, якая ўпершыню ўпамінаецца ў судовай справе ў 1546 годзе як Перасецкая зямля і належала князю Андрэю Іванавічу Друцкаму-Азярэцкаму, атрымана ім у спадчыну ад дзеда Івана Бабы. У 1562 годзе гэта было сяло ў складзе маёнтка Худава Аршанскага павета, у 1624 годзе ўваходзіла ў маёнтак Чарэя, уласнасць Сапегі. З 1775 года ў складзе маёнтка Бобр. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. На пачатку 20-га стагоддзя ў Пярэсіцы было 94 двары і 516 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасны магазін, вінная крама, царква. У 1912 годзе адкрыта земская школа. [/yt_blockquote]

Варта адзначыць, што і сямейнае шчасце ён знайшоў у сваёй роднай вёсцы – ажаніўся з суседкай Надзеяй. Ды і прозвішча не прыйшлося мяняць яго жонцы, бо яно было такое ж – Шэлепень. Надзея Іосіфаўна працавала на мясцовай ферме – даглядала свіней, цялят, даіла кароў. Разам пражылі амаль 56 гадоў, выгадавалі дваіх дзяцей. 

– Ужо чацвёрты год, як не стала маёй Надзеі, – у засмучэнні гаварыў Васіль Уладзіміравіч. – Але не пакідаюць мяне дачка Анжэла, якая жыве ў Мінску, і сын Леанід – ён жыве ў Рагачове. У мяне трое ўнукаў і столькі ж праўнукаў. Усе любяць вёску, прыязджаюць і дапамагчы па гаспадарцы, і проста адпачыць. А я ўжо не нарадуюся тады, не магу нацешацца ўсімі імі. 

– Яшчэ ў 1941 годзе ў Пярэсіцы было 96 двароў, у якіх пражывалі 354 жыхары, – успамінаў Васіль Ула-дзіміравіч. – Ды і пасля вайны ў кожнай сям’і выхоўвалася па 5-7 дзяцей. Помню, што толькі ў першы клас пайшло больш 40 падлеткаў, ведама ж, пасля вайны. Былі клуб, магазін, пачатковая школа. Лес побач, а ў ім ягады і грыбы, у рацэ Эса купаліся, рыбу лавілі. Цяпер жа ў вёсцы засталося 11 жыхароў. Але ніхто не хоча пакідаць сваю хату, прыжыліся ў роднай вёсцы, ведаем адзін аднаго. Пакуль, як кажуць, тупаем яшчэ, нікуды не паедзем з любых сэрцу мясцін. Наадварот, адзін з нашых вяскоўцаў, які жыў у Маскве, разам з сынам вярнуўся на сваю малую радзіму.

Як вядома, чалавек старэе не столькі ад сваіх гадоў. Хтосьці сказаў, што на старасць чалавеку адводзіцца значна больш часу, чым на маладосць, а ўменне жыць заключаецца ў тым, каб у час да чагосьці прывыкнуць і ад чагосьці адмовіцца. Я ўважліва ўглядваюся ў свайго суразмоўцу. Колькі спакойнага хараства тоіць яго твар, колькі цеплыні і дабрыні! 

У ліпені бягучага года Васілю Уладзіміравічу споўніцца 80 гадоў. Нягледзячы на нешматлікасць вяскоўцаў, ён надта не сумуе. Справіўшыся з няхітрай гаспадаркай (гэта раней сям’я трымала па 3 каровы і па 6 свіней), Васіль Уладзіміравіч уважліва прачытвае раённую газету, якую выпісвае не адзін дзясятак гадоў, глядзіць тэлевізійныя навіны, а астатні вольны час аддае чытанню кніг. Так-так, на журнальным століку мы заўважылі іх цэлы стос. Як адзначыў Васіль Уладзіміравіч, мастацкай літаратурай яго забяспечвае дачка, якая сістэматычна забірае прачытанае і прывозіць новае. Бясспрэчна, што і дакументальная хроніка «Памяць. Крупскі раён» – падарунак Васілю Уладзіміравічу ад рэдакцыі нашай газеты – таксама стане настольнай. Ён жыва цікавіцца гісторыяй Крупшчыны, яе населенымі пунктамі, раздзеламі аб загінуўшых і расстраляных жыхарах. Пры нас была зроблена закладка на 375-й старонцы, дзе змешчаны прозвішчы загінуўшых воінаў-землякоў  вёскі Старая Пярэсіка. І ўсе прозвішчы знаёмыя. А ў раздзеле «Мірныя жыхары – ахвяры фашысцкага тэрору» сярод аднавяскоўцаў наш герой асобна падкрэсліў прозвішча свайго бацькі – Шэлепня Уладзіміра Сямёнавіча, які нарадзіўся ў 1914 годзе.

Мы доўга яшчэ гаварылі аб былым і сённяшнім вёскі Старая Пярэсіка, а пры развітанні Васіль Уладзіміравіч заўважыў:

– Я добра запомніў словы нашага Прэзідэнта аб тым, што для ўсіх малая радзіма – гэта нешта сваё: для кагосьці родная вёска, для іншых – кавалачак некранутай прыроды. І далей Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі». Пагадзіцеся, вельмі трапна сказана. І ў Год роднай зямлі многія і многія акажуць дапамогу свайму любаму кутку.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.