krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане працягваюць дзяліцца думкамі пра надыходзячыя выбары



Крупчане працягваюць дзяліцца думкамі пра надыходзячыя выбары

Автор / Выборы 2019 / Среда, 06 ноября 2019 16:27 / Просмотров: 881

Да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання засталося не так і шмат часу. Каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, на ўчасткі для галасавання прыйдуць людзі розных узростаў і прафесій. Сваімі меркаваннямі аб маючай адбыцца палітычнай падзеі і аб тым, якое значэнне маюць выбары для іх, працягваюць дзяліцца крупчане.

Пётр РЭУТ, ветэран працы, аграгарадок Худаўцы:

– Лічу, што прагаласаваць павінен кожны беларус, надзелены такім правам. І ад імя нашага пакалення скажу:  «Адназначна – ідзем!» Гэта наш грамадзянскі абавязак, і свой выбар, маючы багаты жыццёвы вопыт, мы робім усвядомлена. Лічу, што асноўная задача дэпутата  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу – законатворчасць. Дэпутаты прадстаўляюць інтарэсы народа, таму павінны адносіцца да сваіх абавязкаў добрасумленна.

Мне ўжо 87 гадоў. Доўгі час працаваў механізатарам у калгасе імя Калініна (цяпер ААТ «МайскаеАгра»), маю шмат узнагарод, але галоўная – ордэн Леніна. У свой час выбіраўся дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў. Ганаруся, што працаваў разам з Верай Мікалаеўнай Мурашка – Заслужаным аграномам Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і абласнога Савета дэпутатаў. Хачу адзначыць, што ўдзел у выбарах старшага пакалення заўсёды быў высокім.

Зараз мы будзем выбіраць тых, каму ў бліжэйшыя чатыры гады трэба будзе прымаць законы, па якіх мы ўсе будзем жыць. Ад іх аўтарытэтнасці, добрасумленнасці, вопыту паспяховай работы ў той або іншай сферы, кампетэнтнасці ў заканатворчай дзейнасці будзе напрамую залежыць работа па ўдасканальванні прававой базы, умацаванні пазіцый нашай краіны на міжнароднай арэне.

Таму пытанне: ісці або не ісці на выбары – не павінна стаяць ні перад адным выбаршчыкам, які з’яўляецца грамадзянінам нашай краіны. Выкарыстоўваючы канстытуцыйнае права, мы прыйдзем на выбарчы ўчастак і аддадзім свой голас.

Віктар КОСТРЫКАЎ, старшыня Хацюхоўскага сельскага выканаўчага камітэта:

– Удзел у галасаванні – гэта абавязак кожнага грамадзяніна краіны. І паколькі я лічу сябе нераўнадушным і да развіцця нашай Крупшчыны, дзяржавы ў цэлым, упэўнены, што выбары – гэта падзея. Таму на выбарчы ўчастак мы ідзем звычайна ўсёй сям’ёй.

Наш народ не толькі працавіты і таленавіты, але і надзелены прыроднай мудрасцю, якая дапамагае зрабіць правільны выбар. Кажу гэта не галаслоўна. Старшынёй Хацюхоўскага сельвыканкама працую ўжо 17 гадоў і бачу, як нашы людзі ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях. Практычна ўсе прыходзяць на ўчасткі для галасавання, каб аддаць свой голас.

Зазначу, што ўсе ўчасткі для галасавання на нашай тэрыторыі падрыхтаваны для работы ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Са сваёй практыкі я ведаю, наколькі важная і складаная работа дэпутата на кожным узроўні. Для прыкладу, у нашым сельсавеце 28 населеных пунктаў, працуюць 11 дэпутатаў. Большасць з іх – вопытныя, з’яўляюцца дэпутатамі ўжо некалькі скліканняў. Шмат што робяць яны па навядзенні парадку на зямлі, таму аграгарадкі і вёскі нашага сельсавета з кожным годам становяцца больш дагледжанымі і прывабнымі. Дэпутатамі вядзецца і іншая работа.

У парламентарыяў – свае задачы. І мы бачым, што дэпутаты ўсіх скліканняў з імі спраўляюцца дастойна.

Крыху аб тым, якім я ўяўляю сучаснага парламентарыя. Па-першае, у кандыдата ў дэпутаты парламента павінны быць такія асноўныя якасці як сумленнасць, справядлівасць, працавітасць. І калі я буду вырашаць, за каго аддаць свой голас на выбарах у парламент, перш за ўсё азнаёмлюся з перадвыбарнай праграмай. З яе будзе бачна, наколькі глыбока чалавек бачыць тое, што адбываецца ў краіне і ў акрузе, ці ведае кандыдат, што клапоціць выбаршчыкаў, іх патрэбы, іх інтарэсы. Свой выбар мы зробім абавязкова!

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.