krupki.by

ru RU be BE en EN

На ўчастку для галасавання № 21 чакаюць больш за 860 выбаршчыкаў



На ўчастку для галасавання № 21 чакаюць больш за 860 выбаршчыкаў

Автор / Выборы 2020 / Среда, 29 июля 2020 12:51 / Просмотров: 692

Ужо сёння адчынены дзверы гэтага ўчастка, які размяшчаецца ў будынку сярэдняй школы № 3 горада.

Алена БАРАНЧУК – член выбарчай камісіі – пацвер­дзіла Але КАЗАК, што яе прозвішча значыцца ў спісе выбаршчыкаў.
Алена БАРАНЧУК – член выбарчай камісіі – пацвер­дзіла Але КАЗАК, што яе прозвішча значыцца ў спісе выбаршчыкаў.

– Сваё  волевыяўленне сюды прыйдуць выказаць 863 выбаршчыкі з 11 блізляжачых вуліц і 6 завулкаў горада Крупкі, з іх 6 чалавек будуць галасаваць упершыню, – адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Таццяна Казлоўская. – Пад­рыхтоўка да выбараў праводзілася ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам. Участак забяспечаны метадычнай літаратурай, устаноўлены кабіны і ўрна для галасавання, праведзены ўсе мерапрыемствы па пажарнай і грамадскай бяспецы.

Пабываўшы на ўчастку, мы пераканаліся, што там сапраўды зроблена ўсё, каб прыняць выбаршчыкаў. На спецыяльным стэндзе змешчана неабходная інфармацыя, што тычыцца правядзення выбараў. Тут можна пазнаёміцца са складам выбарчай камісіі, графікам яе работы, планам арганізацыйных мерапрыемстваў. Камісія вельмі ўважліва папрацавала над удакладненнем спісаў, і цяпер кожны жадаючы можа азнаё­міцца, ці ёсць там яго прозвішча.

– І людзі актыўна прыходзяць на ўчастак для галасавання, знаёмяцца з інфармацыяй аб кандыдатах у Прэзідэнты, задаюць пытанні, на якія атрымліваюць адказы, – працягвала Таццяна Казлоўская. – Мы стараемся зрабіць усё, каб участак не проста быў поўнасцю гатовы да прыёму выбаршчыкаў, але і каб там была ўрачыстая атмасфера, адпаведная гэтай важнай для ўсіх нас падзеі. А для выбаршчыкаў, якія прыйдуць галасаваць упершыню, падрыхтаваны сувеніры.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.