• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Обратная связь

Карта сайта

Натхнёны прыгажуняю-прыродай

Рейтинг:   / 10
ПлохоОтлично 

Алексей ГаминГэтага чалавека часцяком бачылі то на беразе ракі, то на ўзлеску, то на ўскрайку поля – там, дзе свае непаўторныя карціны пісала сама прырода. Ён падоўгу ўглядаўся ў гармонію пейзажу, нешта думаў сам сабе, нібыта вучыўся ў гэтай самай віртуознай мастачкі.

У наваколлі вёсак Радзіца, Стараселле, Ігрушка самадзейнага мастака Аляксея Іванавіча Гаміна ведаў амаль кожны. Просты, светлы, душэўны чалавек з вельмі добрымі вачыма і шчырай усмешкай. 

А я скажу, што Аляксей Іванавіч быў з кагорты апантаных. За памяркоўнасцю і разважлівасцю хавалася нешта іншае, большае, асаблівая энергія – яго вечная спадарожніца. Бываць у гасцях у мастака заўсёды цікава, бо гэта рэдкая магчымасць дакрануцца да таямніц творчасці. Я і зараз памятаю, хоць прайшло больш за 10 гадоў, як мы размаўлялі пра жывапіс. І гэта была размова пра яго жыццё. 

Работы Алексея Гамина

Асабліва свяціліся вочы, калі звярталіся да ўлюбёнай яго тэмы – водныя прасторы. Была ў гэтым настальгія па роднай Волзе, дзе прайшло дзяцінства Аляксея Іванавіча і на чыіх берагах ён зрабіў свае першыя накіды. Колькі ў яго карцін, дзе рэкі, рачулкі, азёры? Ён і сам адказаць не мог, як, дарэчы, і назваць дакладную колькасць палотнаў, якія напісаў за доўгае творчае жыццё. Можа, больш за тысячу. 

Карціна «Рэчка Нача восенню», напрыклад, зараз знаходзіцца ў фондах мастацкай галерэі Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея. Здаецца, вельмі простая ў выкананні, але на яе хочацца глядзець і глядзець. Плаўныя лініі, памяркоўныя фарбы восені незаўважна ахопліваюць цябе. І ты ўжо думкамі недзе там, усё далей і далей, услед за адлятаючымі ў вырай птушкамі.

Работы Алексея Гамина

–  Яго карціны адметныя сваёй прастатой, якая пранікае адразу ў душу, – падзяліўся крупскі мастак Уладзімір Салавей, калі мы размаўлялі на вечары памяці, што ладзіла дачка Аляксея Іванавіча Наталля. – І гэта не столькі датычыць тэхнікі выканання, колькі шчырасці ўспрыняцця. Але яна як раз і прыцягвае, выяўляе чалавека з чыстым сэрцам. 

Сапраўды, у сваіх карцінах Гамін не імкнуўся да мудрагелістага, лішніх дэталяў, што гублялі ці аддалялі сэнс. Нішто не перашкаджае сузіраць і адчуваць прыгажосць прыроды. А калі проста, то і людзьмі яна ўспрымаецца лёгка і зразумела. Асабліва тымі, для каго гэты пейзаж родны.

Работы Алексея Гамина

У кожнага мастака ёсць адметны шлях, якім праходзіць яго творчая ідэя, перш чым стаць карцінай. Памятаю, як Аляксей Іванавіч дзяліўся:

– У мяне свая схема, згодна з якой ствараецца карціна, і свая тэорыя. Схема такая: усё, што я бачу навокал, што кранае маю душу, я занатоўваю ў спецыяльным блакноце, які заўсёды пры мне. Затым з гэтага накіду раблю малюнак у алоўку, а такіх ужо больш за 4 тысячы. Адны з іх адразу пераўтвараюцца ў эскіз, затым у вялікую карціну, а іншыя чакаюць свайго часу, пакуль не адчую пэўны імпульс, які падштурхне ўзяцца за пэндзаль. 

А тэорыя ў Аляксея Гаміна аптымістычная і рамантычная – чалавек, лічыць ён, нара-джаецца для радасці, і таму мастак адчувае сябе абавязаным дарыць гэтую радасць людзям. Менавіта таму яго карціны заўсёды напоўненыя сонцам.

Работы Алексея Гамина

Амаль паўстагоддзя Аляксей Іванавіч пражыў на Крупшчыне. Браў сваё натхненне ў самой прыроды: на беразе ракі, на ўзлеску, на ўскрайку поля. І амаль кожны вечар ён ішоў у майстэрню, спачатку ў Крупках, потым у Радзіцы, Стараселлі, уключаў музыку, сугучную прыродзе – і ўжо нічога навокал не існавала, толькі палатно, фарбы і ажываючыя літаральна на вачах маляўнічыя краявіды. Ужо пяць гадоў, як мастака няма. Але шчырая і сціплая прыгажосць яго пейзажаў засталася ў тых, каму ён іх дарыў. І рабіў гэта надзвычай шчодра і з адкрытай душой.


Яшчэ цвітуць у небе фарбы лета,

А верасень парадак свой наводзіць.

Іду і бачу восені прыкметы:

У яркіх строях дрэвы карагодзяць.

Глядзіцца лес ў люстэрка рэчкі Начы,

Любуецца сваёю прыгажосцю.

На поўдзень птушкі адлятаюць – плачуць, 

Бо тут іх дом, а там яны – як госці.

І гэта урачыстае імгненне

Спынілася на палатне. І падалося:

Знаёмае тут кожнае адценне,

Якое на карціне засталося.

Мастак знайшоў сваё натхненне блізка.

Ці ж трэба нам шукаць яго далёка?

Радзіма – гэта творчасці калыска.

І толькі тут так дыхаецца лёгка.

Таццяна КАВАЛЕНКА

 

Работы Алексея Гамина

Работы Алексея Гамина

Работы Алексея Гамина

Работы Алексея Гамина

Работы Алексея Гамина

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.