krupki.by

ru RU be BE en EN

Падпалкоўнік міліцыі Андрэй АНДРЭЙКА перакананы, што ён не памыліўся ў выбары сваёй прафесіі.



Падпалкоўнік міліцыі Андрэй АНДРЭЙКА перакананы, што ён не памыліўся ў выбары сваёй прафесіі.

Автор / Закон и порядок / Четверг, 28 мая 2020 11:48 / Просмотров: 206

Поспехі і дасягненні – рэзультат агульных намаганняў усяго калектыву. Тых, хто раз і назаўсёды па-сапраўднаму ўпадабалі сваю адзіную справу, нейкая неадольная сіла цягне да яе. Не шукаюць, не выбіраюць такія людзі іншага шчасця.

Я, ветэран педагагічнай працы, наведваючы сваю родную ўстанову адукацыі  – сярэднюю школу № 3 г. Крупкі – неаднаразова спыняю свой позірк каля стэнда «Імі ганарыцца школа». Мяне заўсёды прываблівае фатаграфія юнака Андрэя Андрэйкі. Хочацца паўтараць словы: «Мы ганарымся табой, Андрэй!» Так, ганарацца Андрэем настаўнікі,  вучні, аднакласнікі.

Я дамовілася сустрэцца з нашым выпускніком. І ў тыя хвілінкі, калі гутарыла з Андрэем, перад ім, нібы кадры кіно, праплывалі старонкі яго свядомага жыцця…

Нарадзіўся ў г.п. Крупкі 9 красавіка 1981 года. Яшчэ ў школьныя гады вельмі любіў глядзець серыялы пра міліцыю: «Месца сустрэчы змяніць нельга»,  «У пошуках капітана Гранта», «Шэрлак Холмс и доктар Ватсан» і іншыя. Захапляўся творамі на такую ж тэматыку. «Лепшыя рысы герояў я імкнуўся перакладваць на сябе», – адзначыў падчас размовы Андрэй.

А для мяне запамінальны выпускны экзамен па беларускай літаратуры ў нашай школе. Андрэй аналізаваў твор Васіля Быкава «Знак бяды». І ўжо тады, калі ён расказваў пра здраднікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, я заўважыла нешта трывожнае ў вачах вучня. «Чаму павінны пакутваць мірныя жыхары? Як знайсці выйсце з такога становішча?» – змястоўныя адказы-разважанні чуліся ад  вучня.

У старшых класах ён цвёрда вырашыў, што неабходна выбіраць такую прафесію, якая б была патрэбна грамадству. А служба ў міліцыі ў гэтым плане яму болей імпанавала. Працавітасць, арганізаванасць, акуратнасць, уменне пераносіць цяжкасці і дабівацца пастаўленай мэты дапамаглі Андрэю паступіць у Магілёўскую сярэднюю спецыяльную школу міліцыі. Скончыўшы факультэт крымінальнай міліцыі ў 2000 годзе, малады лейтэнант быў накіраваны на службу ў Крупскі РАУС. Тут пачалася яго працоўная сцяжынка, на якую ён ступіў са згоды ўласнага сэрца.

Разам з практыкай, напружанай працай прыходзілі сталасць і ўпэўненасць у сваіх сілах. Выпрацаваўся прынцып юнака: «Не можаш быць вялікай дарогай – будзь сцежкай, не можаш быць вялікай ракой – будзь ручайком, але заўсёды праяўляй лепшае, што ёсць у  цябе». Па жыцці ў Андрэя так і атрымлівалася. Ён цалкам аддаваў сябе любімай справе. Скончыў завочна Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. За 20 гадоў службы ў міліцыі прайшоў па службовай лесвіцы ад опер­упаўнаважанага да начальніка аддзела крымінальнага вышуку. Сёння ён – намеснік начальніка Крупскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

– Самае складанае ў нашай справе – гэта маральны аспект. Кожная крымінальная справа – трагедыя. Кажуць, чалавек прывыкае да ўсяго, але да людскога гора прывыкнуць проста немагчыма, – усхвалявана гаворыць Андрэй.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў у 2015 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маёр міліцыі Андрэй Андрэйка ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу ІІІ ступені», а ў 2018 годзе – «За бездакорную службу ІІ ступені».

– У тым, што я знайшоў сябе ў сваёй любімай справе, у большасці сваёй у крымінальным вышуку, вялікая заслуга маіх настаўнікаў – Мікалая Мікалаевіча Зямніцкага, Міхаіла Мікалаевіча Рабцава, Аляксандра Васільевіча Астроўскага. Гэта яны зрабілі з мяне прафесіянала, – расказвае наш герой.

Падчас размовы Андрэй выказаў шчырыя словы падзякі настаўнікам роднай школы за змястоўнае навучанне і выхаванне, якія яму так дапамаглі ў жыцці, цёплыя словы адрасаваў і сваім бацькам.

Лінія жыцця Андрэя Андрэйкі – аддача ўсяго сябе сваёй нялёгкай, але любімай справе. За 19 гадоў працы ў крымінальным вышуку (з іх 5 гадоў начальнікам) асабіста нашым героем раскрыта больш за 20 цяжкіх рэзанансных злачынстваў.

Запамінальны першы крок маладога афіцэра ў раскрыцці злачынства ў 2000 годзе – забойства жанчыны ў парку горада Крупкі. Работа па раскрыцці вялася каля 6 гадоў. За гэты час прыйшлося сутыкнуцца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, з’явамі, устанаўліваць псіхалагічны кантакт з людзьмі розных характараў, інтарэсаў і атрымліваць ад іх неабходную інфармацыю. У выніку – злачынцы затрыманы і панеслі пакаранне.

Значнымі разумовымі і эмацыя­нальнымі нагрузкамі, патрабуючымі максімальнай мабілізацыі, прафесійных ведаў і маральных сіл, суправаджалася раскрыццё наступнага злачынства: з 2013 па 2017 гады на тэрыторыі раёна сістэматычна займаліся злачыннай дзейнасцю групы, якія рабілі крадзяжы з вялікагрузнага транзітнага транспарту. На працягу некалькіх гадоў затрымліваліся групы злачынцаў як з жыхароў нашага раёна, так і іншых раёнаў вобласці. Вынік станоўчы.

– І так дзень за днём, год за годам, – працягваў мой суразмоўца. – Але я ніколі не шукаў лёгкага хлеба і рабіў усё магчымае, каб маім землякам жылося спакойна. Хочацца адзначыць такі немалаважны факт: за апошнія 15 гадоў усе невідавочныя забойствы раскрыты. Безумоўна, заслуга ў гэтым усёй каманды крымінальнага вышуку. Кожны разумеў, што ад нашай дзейнасці залежыць дабрабыт людзей, іх упэўненасць у заўтрашнім дні.

Сёння падпалкоўнік міліцыі Андрэй Андрэйка ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама выязджае на сустрэчы з насельніцтвам, праводзіць  прафілактычную работу. Таксама сустракаецца з курсантамі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, у даступнай форме даносіць да слухачоў Акадэміі, як спалучаць тэорыю з практыкай работнікам праваахоўных органаў. Выступаючы перад вучнямі ўстаноў адукацыі раёна, Андрэй засяроджвае ўвагу на тым, што кожны юнак і дзяўчына яшчэ ў школе павінны фарміраваць у сабе такія якасці, як мужнасць, храбрасць, займацца спортам і заўсёды быць надзейнай апорай для сваіх родных і блізкіх. А яшчэ мой суразмоўца любіць спорт. У мінулым годзе атрымаў Дыплом 2-й ступені на абласных спаборніцтвах па рыўку гір.

Як бачна, няма для нашага выпускніка лепшай прафесіі, чым тая, зброяй якой з’яўляюцца смеласць, сіла, мужнасць. Такая ўлюбёнасць у сваю справу дапамагае яму і зараз да крупінак разгледзець прыкметы сваёй прафесіі, нялёгкай, але, як паветра, патрэбнай людзям. Андрэй заўсёды падыходзіць да вырашэння ўсіх пытанняў, з якімі да яго звяртаюцца людзі, з такой жа заклапочанасцю, як і ўрач, якому трэба паставіць на ногі сваіх пацыентаў.

Напрыканцы нашай сустрэчы, якая аказалася вельмі эфектыўнай, Андрэй з упэўненасцю зазначыў: «Не памыліўся я ў галоўным – у выбары сваёй лініі жыцця».

Зусім не хацелася мне развітвацца з гэтым цікавым чалавекам, па-ранейшаму нашым вучнем. Мяне перапаўняла радасць за нашых прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Я пераканалася ў тым, што мы, нашы дзеці, унукі – у надзейных руках.

…Кожны дзень крочыць падпалкоўнік міліцыі Андрэй Ула­дзіміравіч Андрэйка па сваёй любімай сцяжынцы ў аддзел унутраных спраў і з радасцю вяртаецца дадому. У хвілінкі адпачынку сустракаецца з землякамі, зазірае ў іх  вочы, і сэрца перапаўняецца гонарам за гэтых працавітых людзей, якім ён заўсёды дапамагае, за сваю маленькую радзіму, Крупшчыну, за край, які дае яму сілы на новыя здзяйсненні.

Няхай жа спадарожнічае на жыццёвым шляху нашага земляка і ўсіх калег па службе Крупскага РАУС поспех, а зорачкі на пагонах па-ранейшаму асвятляюць шлях усім, хто з імі побач.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, педагог-ветэран СШ № 3 г. Крупкі.

Автор

admin

admin

Актуально

11 июля прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Миноблисполкома

В субботу, 11 июля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета Левкович Сергей Викторович. Телефон 8 (017) 500-41-60.

«Горячие линии» по вопросам коронавирусной инфекции работают в Минской области

В регионах Минской области работают «горячие линии» по COVID-19. Консультации оказывают медицинские работники. Также специалисты дежурят и на областной «горячей линии». Свои вопросы можно задать по телефону: 8 (017) 517 20 25. График работы: понедельник – пятницы с 8.00 до 17.00.

Телефон в Крупской ЦРБ: 801796 2-39-66.

Также в Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья работает «горячая линия» по вопросам профилактики коронавирусной инфекции COVID-19. Обратиться с волнующим вопросом можно с 8.30 до 16.30. Перерыв с 13.00 до 13.30. Номера телефонов: 8 (017) 290-00-93, 331 26 14, 331-87-68.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.