krupki.by

ru RU be BE en EN

За 152 дні 2020 года на работу аўтамабіляў-таксі паступілі 203 скаргі



За 152 дні 2020 года на работу аўтамабіляў-таксі паступілі 203 скаргі

Автор / Закон и порядок / Вторник, 09 июня 2020 15:44 / Просмотров: 1043

У філіял Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за пяць месяцаў 2020 года паступілі 203 скаргі і заявы аб адміністрацыйных парушэннях на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі. Для параўнання: за ўвесь 2019 год у філіял паступілі 60 скаргаў і зваротаў.

Найбольшая колькасць парушэнняў як па ўнутраным, так і знешнім афармленні аўтамабіляў-таксі, пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і заканчваючы плафонамі і жоўтымі палосамі па бакавых паверхнях шырынёй не менш як 20 см (адказнасць па артыкулу КаАП 18.14 частка 5 – штраф ад 0,5 да 4 базавых велічынь). Аштрафавана 198 чалавек на суму 2 737 рублёў.

Далей ідуць звароты  на адказ у выдачы квіткоў пасля заканчэння паездкі за наяўны разлік, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння (прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкулу 18.33 КаАП – штраф ад 2 да 5 базавых велічынь). За 2020 год аштрафавана 145 чалавек на суму 7 938 рублёў.

Адсутнасць у аўтамабіляў-таксі дзяржаўнага тэхнічнага агляду, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў (прадугледжана адказнасць па артыкулу 18.24 КаАП – штраф ад 4 да 6 базавых велічынь), аштрафавана 112 чалавек на суму 12 285 рублёў.

Адсутнасць у перавозчыкаў таксі страхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі (адказнасць для індывідуальнага прадпрымальніка па артыкулу 11.65 КаАП – штраф ад 2 да 150 базавых велічынь; на юрыдычную асобу – ад 10 да 300 базавых велічынь), не­абгрунтаваныя адмовы ў перавозцы пасажыраў. За 2020 год аштрафавана 100 чалавек на суму 21 870 рублёў.

Працягваюць мець месца выпадкі правозу пасажыраў па завышаным тарыфе і грубасць у адносінах да пасажыраў таксі. Скаргі ідуць штодня, і ў адной заяве прысутнічаюць парушэнні па чатырох артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах, былі праведзены праверкі. Пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заяўнікам, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні, выкла­дзеныя ў звароце, не адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі, даюцца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці.

Автор

admin

admin

Актуально

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.