krupki.by

ru RU be BE en EN


Вольга Міхайлаўна АЛЬХОВІК: "І вось 27 красавіка загадчык фермы сказаў, што ў Чарнобылі ўзарваўся рэактар"

Автор / Земляки / Понедельник, 26 апреля 2021 11:20 / Просмотров: 8268

Працягваем публікацыю ўспамінаў тых людзей, якія былі вымушаны пакінуць родныя мясціны.

Вольга Міхайлаўна АЛЬХОВІК:

– Маё дзяцінства і маладосць прайшлі ў вёсцы Грыдні Вербавіцкага сельсавета Нараўлянскага раёна. Там я закончыла сярэднюю школу, працавала ў сваім родным калгасе «Кастрычнік». У гэтай вёсцы выйшла замуж, разам з мужам Анатолем пабудавалі свой дом, нара­дзіла траіх дзяцей: сыноў Аляксея і Сяргея, дачку Святлану.

Усе былі шчаслівыя, бо нашы нараўлянскія землі багатыя і шчодрыя на ўраджаі. У лясах вельмі многа грыбоў і ягад, збіралі для сябе і яшчэ прадавалі нарыхтоўшчыкам. Ля нашай вёскі працякае рака Мытва, якая ўпадае ў вялікую раку Прыпяць. У 80-я гады Прыпяць была багата рыбай, у летні перыяд да сябе прыцягвалі пляжы, таму што ў яе цудоўныя пясчаныя берагі, не горш чым на моры. У той час па ёй хадзіла «Ракета», у якой быў маршрут «Кіеў-Мазыр». Непадалёк ад вёскі Грыдні, дзесьці за 40 кіламетраў, быў пабудаваны горад, які назвалі Прыпяць, і там жыў маладзёжны кантынгент – сярэдні ўзрост дзесьці 32 гады. Людзі жылі добра, працавалі на Чарнобыльскай АЭС.

Але нечакана грымнуў гром, які ўзрушыў Беларусь, Украіну і наогул увесь свет. У той час была ранняя вясна, і ўжо ў другой палове красавіка вяскоўцы садзілі агароды. І вось 27 красавіка загадчык фермы сказаў, што ў Чарнобылі ўзарваўся рэактар, што вялікі выкід радыеактыўных рэчываў і што пажадана дзецям ды і дарослым як мага менш быць на вуліцы. Але гэта былі толькі словы, якіх на той момант мы яшчэ не зусім разумелі. Людзі былі напалоханы і не ведалі, што рабіць. А на Чарнобыль патокам ехаў ваенны і медыцынскі транспарт.

Дзесьці бліжэй да 8 мая арганізавана ў чыстыя зоны сталі вывозіць дзяцей, а маленькіх дзетак з мамамі адпраўлялі ў санаторыі і дамы адпачынку. Вось і мае дзеці разам са школай і настаўнікамі трапілі ў горад Рагачоў. У першы дзень усіх павялі ў паліклініку на абследаванне. Пасля агляду нас паклалі ў бальніцу, таму што ў дачушкі, а ёй быў толькі годзік, гемаглабін аказаўся 60 адз. Там мы праляжалі цэлы месяц. Затым усіх нас вывезлі на турбазу «Нёман» Гродзенскай вобласці. З ліпеня па жнівень мы знаходзіліся на гэтай турбазе, а нашы мужы ў гэты час працавалі ў зоне, так называлі тады выселеныя вёскі. Пакуль мы былі на Гродзеншчыне, выселілі і жыхароў нашай вёскі – усіх да аднаго чалавека, і мы туды ўжо не вярнуліся.

А паехалі ў Нарач Вілейскага раёна Мінскай вобласці, дзе пражылі два гады. Муж працаваў трактарыстам, а я даяркай. Але вярнуліся назад у вёску Вербавічы, што на Нараўляншчыне. Мы былі сярод сваіх родных і блізкіх, ды небяспека радыяцыі не зменшылася, і людзі паціху ўсё роўна ад’язджалі з гэтых месцаў. Да нас у Нароўлю прыехалі з будтрэста № 6 г. Мінска начальнік аддзела кадраў Валянціна Маліноўская і прадстаўнік МПМК-90 (тады № 195) Святлана Генчык і прапанавалі нам пераехаць у Крупкі, бо ў арганізацыі не хапала рабочай сілы.

Так мы з мужам і разам з намі яшчэ 50 сем’яў пераехалі ў Крупкі. Нашы мужы працавалі па два тыдні вахтавым метадам – будавалі сабе жыллё, 50 жылых дамоў па вуліцы Будаўнікоў, завулку Ціхі, 28-кватэрны дом па вуліцы Новай і інш. Гэта быў 1992 год. З таго часу тут жывем і сёння, але ніколі нам не забыць родныя мясціны.

Гэта толькі маленькі ўрывак з нашага жыцця. І боль, які перажыў кожны чалавек з зоны адсялення, не перадаць на папяровым носьбіту – трэба зазірнуць у душу чалавека. А душы нашы рыдалі і плакалі, калі мы пакідалі малую радзіму і сваіх бацькоў, якія не хацелі ад’язджаць. Яны гаварылі нам: «Едзьце, у вас малыя дзеці, а нам усё роўна дзе паміраць». Але мы на той момант і самі былі бацькамі і цудоўна разумелі, як цяжка ім заставацца адным. Многія перасяленцы, якія паехалі, вярталіся назад.

Каб апісаць усю трагедыю чарнобыльскай бяды, і тое, што перажылі нашы людзі, не хопіць цэлай кнігі. Мінула ўжо 35 гадоў, але праб­лема на сённяшні дзень не вычарпана. Можа, пройдуць стагоддзі і гэта застанецца толькі гісторыяй. Пажадаю ўсім людзям нашай планеты, каб неба на гэтай Зямлі было толькі мірным, чыстым і светлым.

Автор

admin

admin

Актуально

27 ноября прием граждан проведет заместитель председателя Минского областного суда

27 ноября заместитель председателя Минского областного суда Александр Юрьевич Староказников в помещении суда Крупского района (Минская область, г. Крупки, ул. Мира, 6) с 11.00 до 13.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону: +375 1796 4-00-00.

18 ноября ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам применения единого налога для производителей сельхозпродукции

18 ноября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для организаций, осуществляющих сельскохозяйственную деятельность, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов применения единого налога для производителей сельскохозяйственной продукции.

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.