krupki.by

ru RU be BE en EN


12 студзеня адзначыў 80-гадовы юбілей паважаны настаўнік, жыхар Худаўцоў Аляксандр Гарбачоў

Автор / Земляки / Суббота, 14 января 2023 12:42 / Просмотров: 2377

12 студзеня адзначыў 80-гадовы юбілей паважаны настаўнік, жыхар Худаўцоў Аляксандр Фёдаравіч Гарбачоў.

Цяпер ён знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У мінулым – афіцэр, настаўнік пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Худавецкай сярэдняй школы.

Настаўніцкая біяграфія Аляксандра Фёдаравіча багатая: не адно пакаленне аднавяскоўцаў – яго вучні, якія адносяцца да свайго настаўніка з павагай, цеплынёй і ўдзячнасцю.

Аляксандр Фёдаравіч прыкладаў усе свае намаганні, веды, каб навучыць юнакоў і дзяўчат у першую чаргу любіць сваю Радзіму, сваю вёску, свой дом, сваю сям’ю, а таксама ўмець гэта ўсё абараніць.

Каму, як не яму, афіцэру ў адстаўцы, было відавочна, што падрыхтоўка юнакоў да службы ў Арміі, выканання свяшчэннага абавязку абароны нашай Радзімы, аказання інтэрнацыянальнай дапамогі іншым дзяржавам пачынаецца ў школе, што жыццё маладых салдат залежыць ад атрыманых уменняў і навыкаў. Таму вучні Аляксандра Фёдаравіча былі заўсёды добра падрыхтаваны і праяўлялі сапраўдную цікавасць да ваеннай справы. Штогод прымалі ўдзел у ваенізаванай гульні «Зарніца», пазней – «Арляня» і заўсёды займалі прызавыя месцы. Годна адстой­валі гонар школы і раёна на абласных спаборніцтвах.

Уменні многіх юнакоў на ўроках пачатковай ваеннай падрыхтоўкі часта перавышалі адзнаку «5» у разборцы і зборцы аўтамата, у адзяванні працівагаза, у стральбе з малакалібернай вінтоўкі і інш. Несумненна, потым гэтыя ўменні спатрэбіліся нашым выпускнікам (а іх сямёра), каму выпала прайсці вогненнымі дарогамі Афганістана…

Вялікую працу Аляксандр Фёдаравіч праводзіў, калі кіраваў школьным музеем «Баявой славы» і пошукавым гуртком «Іскра».

З усімі камандзірамі часцей, у якіх служылі нашы выпускнікі, вялася перапіска, і камандзіры ці зампаліты прысылалі ў школу пісьмы з падзякай за тое, што са сцен нашай школы выходзяць такія надзейныя і верныя таварышы, людзі, якія ніколі не адмовяць у дапамозе, не баяцца цяжкасцей і не падвядуць у любой сітуацыі. Ад такой высокай ацэнкі прыемна было і іх настаўніку, і ўсяму педагагічнаму ка­лектыву, і, зразумела, бацькам. Мусіць, і сёння многія памятаюць «Злёт салдацкіх маці», які адбыўся ў школьным музеі і быў арганізаваны намаганнямі Аляксандра Фёдаравіча. Гэта падзея ў той час вельмі кранула,  не пакінула абыякавымі нікога.

Настаўнік як былы ваенны надаваў вялікае значэнне патрыятычнаму выхаванню моладзі, таму ў школьным музеі, дзе, дзякуючы яго энергіі і ініцыятыве, быў сабраны багаты матэрыял, пастаянна право­дзіліся сустрэчы школьнікаў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-афганцамі, наладжваліся экскурсіі вучняў з іншых школ.

Хіба можна пералічыць усё зробленае, перажытае?..

І сёння Аляксандр Фёдаравіч не застаецца ўбаку ад школьнага жыцця, яму ёсць што сказаць сучаснай моладзі.

Усе мы, настаўнікі школы, вучні, сардэчна віншуем з юбілеем Аляксандра Фёдаравіча Гарбачова і жадаем яму моцнага здароўя, энергіі, аптымізму, светлага настрою!

З павагай – калектыў настаўнікаў і вучняў Худавецкай СШ.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.