krupki.by

ru RU be BE en EN


Мальвіна Гармазінская: «Пакідала дзяцей на дадатковыя заняткі, займаліся часам галодныя і я, і дзеці, але прага да вучобы перамагала ўсё»

Автор / Земляки / Среда, 12 июля 2023 09:56 / Просмотров: 789

Вось як успамінала ветэран Вялікай Айчыннай вайны пра сваё настаўніцтва адразу пасля вызвалення раёна ад акупацыі.

У першыя дні ліпеня ў Мальвіны Іванаўны было шмат гасцей – яна адзначала 100-годдзе. І было шмат успамінаў, расказаў пра партызанскую барацьбу, якую яна смела і аддана вяла падчас вайны. А таксама і пра настаўніцтва, якому прысвяціла амаль 40 гадоў мірнага жыцця. А з кім жа гаварыць пра гэта, як не з настаўнікамі?!

Прафесійная тэма была цікавая старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяне Апраніч, старшыні Крупскага раённага камітэта праф­саюза работнікаў адукацыі і навукі Алене Ліхолап, начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ула­дзіміру Рогаву, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў Валянціне Скваркоўскай. Маладыя калегі не маглі не скарыстаць магчымасць з першых вуснаў даведацца, як вучылі дзяцей амаль 80 гадоў таму.

– Скончыла я 7 класаў Сакалавіцкай сямігодкі, – распавядала Мальвіна Іванаўна. – Па рэкамендацыі райкама камсамола працавала піянерважатай у Нацкай школе як раз перад вайной. Тут і з’явілася любоў да педагогікі, таму і паступіла ў Барысаўскае педвучылішча. Вучылася добра, усё падабалася. Але вайна…

Дзяўчына, не раздумваючы, уключылася ў барацьбу з ворагам. У кароткія хвіліны адпачынку яна марыла, што надыйдзе мірны час і яна будзе вучыць дзяцей. Увогуле Мальвіна Іванаўна вельмі рашучы чалавек, яна дакладна ведала, што трэба рабіць, і ніколі не губляла часу. Так і пасля вызвалення.

– Яшчэ ішла вайна, а я ўжо з восені 1944 года стала настаўнічаць, – успамінае ветэран. – У вёсцы Бараўцы была пачатковая школа, што падпарадкоўвалася Сакалавіцкай сямігодцы, дырэктарам якой быў Уладзімір Іванавіч Ціханавецкі. Працавала адначасова ў чатырох класах. Бедната была страшная, вучні прыходзілі босыя. Адзін мужчына з Сакалавіч на кані прывёз чатыры дошкі, каб змайстраваць лавы. Дасталі чарніліцы-нявылівайкі. З хімічнага алоўка рабілі чарнілы, ла­дзілі нейкія ручкі, каб пісаць, вышуквалі хто якую паперу для выканання заданняў. Не хапала кніг – па аднаму буквару на некалькі чалавек. Але вучыліся з вялікім жаданнем.

І гэта зразумела, шмат што было страчана за гады акупацыі, і дзеці з прагай вучыліся пісаць мірныя словы. Ды і не дзеці ўжо былі – на школьнай лаве сядзелі і выводзілі літары амаль равеснікі настаўніцы, яны і называлі яе па-свойску – Мальвіна, а Іванаўнай яна рабілася тады, калі прыяз­джалі з праверкай.

Дарэчы, вельмі цікавы дакумент захаваўся ў сямейным архіве. Гэта акт праверкі, датаваны 1948 годам, які быў напісаны прадстаўнікамі раённага аддзела народнай адукацыі. Мальвіна Іванаўна паказала яго гасцям. Там занатавана: «Дзеці добра чытаюць і лічаць». Пацікавіліся, як ёй удавалася дабівацца поспехаў?

– Пакідала дзяцей у школе на дадатковыя заняткі, займаліся часам галодныя і я, і дзеці, але прага да вучобы перамагала ўсё, – адказала ветэран.

За сваё прафесійнае жыццё яна настаўнічала таксама ў вёсцы Ліцвінка, куды пераехала з мужам – да закрыцця мясцовай школы. Затым у Скакоўцы і Сакалавічах – да выхаду на заслужаны адпачынак.

Мальвіна Іванаўна з цеплынёй у сэрцы ўзгадвала калег, з якімі працавала. Гэта Казіміра Дзяменцьеўна Гордзіна, Вера Рыгораўна Бязмозгая (разам былі партызанскімі сувязнымі), Зінаіда Максімаўна Ціханавецкая, Іван Аляксандравіч Дземчукоў, Уладзімір Іванавіч Мурашка, Уладзімір Іванавіч Ціханавецкі.

Людзі сапраўднай загартоўкі, дзякуючы каторым дзеці трывала спасцігалі азы школьнай навукі і ўпэўнена ішлі ў жыццё. Так, як і належыць сапраўдным настаўнікам.

Фота ўпраўлення
па адукацыі, спорце
і турызме.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

6 июня "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 6 июня, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

5 июня пройдет "прямая линия" с председателем суда Крупского района

5 июня с 12.00 до 13.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Крупского района Олегом Викторовичем Логачёвым. Телефон прямой линии: +3751796 40-0-05.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Please publish modules in offcanvas position.