krupki.by

ru RU be BE en EN


Да 100-годдзя Крупскага раёну: 1950-я гады зрабілі падмурак для дальнейшага развіцця раёна

Автор / Земляки / Воскресенье, 21 апреля 2024 13:26 / Просмотров: 466

Па-рознаму складвалася ў бульбаводаў. Плошчы пад гэтую сельскагападарчую культуру былі значнымі, больш за 2 тысячы гектараў, але ўраджайнасць невысокай – да 90 цэнтнераў з гектара. Хаця сярэдняя ўраджайнасць бульбы была адносна невысокай, але ў лепшых гаспадарках атрымлівалі да ста пяцідзесяці – двухсот цэнтнераў «другога хлеба».

Лепшыя земляробы і жывёлаводы раёна ўзнагароджваліся ўрадавымі ўзнагародамі. Напрыклад, у 1958 годзе ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга былі ўзнагаро­джаны старшыня калгаса  Кручок Агаф’я Данілаўна і жывёлавод Лютава Аляксандра Пятроўна. Кручок Агаф’я Данілаўна вядома яшчэ як актыўны ўдзельнік партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі раёна ў гады нацысцкай акупацыі.

Лютава Аляксандра Пятроўна ў 1957 годзе ад кожнай  замацаванай за ёй каровы надаіла ў сярэднім па чатыры з паловай літры малака.

Брыгадзір калгаса «Іскра» (вёска Дзянісавічы) Кляшчонак Мікалай Давыдавіч, атрымаўшы ў сваёй брыгадзе высокія ўра­джаі бульбы, у 1957 годзе быў узнагароджаны малым залатым медалём ВДНГ.

Каб павялічыць аб’ём выпускае­май валавай сельгаспрадукцыі, пайшлі па шляху пашырэння сельскагаспадарчых плошчаў. Гэта было таксама вынікам шырокай прапаганды асваення цалінных і залежных земляў. Таму вялася шырокая прапаганда. На экраны выйшаў фільм «Салдат Іван Броўкін на цаліне». Асноўны лейтматыў яго: праца па асваенні цалінных земляў у Казахстане зрабіла з маладога «шалапута» Івана добрага працаўніка, шчаслівага будаўніка новага жыцця. Падтэкстам жа гэтага фільма быў заклік ехаць «новоселам в дальние края».

Гэтыя заклікі былі адрасаваныя больш да моладзі, таму на месцах гэтым займаліся ў першую чаргу райкамы камсамола. Так, у верасні 1955 года па камсамольскіх пуцёўках была накіравана ў Казахстан  адна з першых груп добраахвотнікаў. Па ўспамінах Івана Байкова з вёскі Шацькі, які працаваў у той час у Грушаўскай МТС, з іх групы ў саўгасе «Стэпны» Кастанайскай вобласці была сфарміравана трактарная брыгада. Яе ўзначаліў былы загадчык майстэрнямі Грушаўскай МТС Уладзімір Ісаеў. Жылі спачатку ў палатках. Трактарысты Дзмітрый Аўсіевіч, Пётр Цыбульскі, Яўген Усошын выконвалі нормы  выпрацоўкі на 130-150%, а вадзіцель самазвала Мікалай Кляшчонак – удвая і больш. Месячны заробак яго складаў каля трох тысяч ­рублёў,  астатніх – да 2 тысяч. Гэта былі вялікія для таго часу грошы.

Цаліну паднімалі і на месцах. Раённая газета неаднаразова пісала пра прыклады пашырэння пасяўных плошчаў за лік распрацоўкі залежных зямель, асушэння нізінных участкаў, выкарчоўкі хмызнякоў. Напрыклад, рэпартаж пра тое, як трактарысты Грушаўскай МТС распахалі 40 гектараў так званых «няўдобіц» у калгасе «Усход» Жаберыцкага сельсавета. Механізаваная брыгада пад кіраўніцтвам Кукіна з гэтай жа МТС узарала для калгаса імя Леніна больш за 60 гектараў залежных зямель, у калгасе «Бальшавік» – 145 гектараў, у калгасе «Май» – 25 гектараў.

У выніку ў раёне за лік залежных зямель і няўдобіц плошча пасеваў склала больш за 4 тысячы гектараў і значна пераўзашла даваенную. У 1952 годзе, напрыклад, калгасы засявалі да 400 гектараў асушаных балот.

Паступова на першы план стала выходзіць ільнаводства: пашыраліся пасяўныя плошчы, удасканальвалася агратэхніка, умацоўвалася матэрыяльная база прадпрыемстваў перапрацоўкі. Прапагандаваўся вопыт работы лепшых ільнаводаў у СМІ, маральна і матэрыяльна заахвочвалася праца льнаводаў.

У пачатку 1950-х гадоў пад гэтую культуру ў калгасах раёна было адведзена 1 685 гектараў. Гэта было нямала, тым больш, што вырашчванне прадугледжвала вялікі аб’ём ручной працы. Але ў асобных гаспадарках дабіваліся нядрэнных вынікаў. У 1955 годзе, напрыклад, як адзначалася на 10-й партыйнай канферэнцыі, плошчы пад лён павялічыліся на 1 000 гектараў. Пачалася, па сутнасці, спецыялізацыя раёна на выро­шчванні гэтай сельскагаспадарчай культуры.

Віншуючы землякоў на старонках раённай газеты з наступаючым 1955 годам, старшыня райвыканкама І. Жаўноў адзначыў поспехі льнаводаў звяна, якім кіравала Ганна Паташова, дзе з кожнага з 18 гектараў пасеваў атрымала ў сярэднім па 9 цэнтнераў ільнонасення і льновалакна. Дарэчы, звяно Ганны Паташовай заняло першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве,  а звеннявая была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Падводзячы вынікі спаборніцтва маладых ільнаводаў рэспублікі за 1954 год, ЦК ЛКСМБ уручыў звяну першую грашовую прэмію, а прозвішчы членаў звяна  былі занесены ў Кнігу Гонару ЦК ЛКСМБ. Прэзідыум Вярхоўнага Савета  БССР таксама ўзнагаро­дзіў Паташову Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Гэты прыклад не адзінкавы. Граматамі Вярхоўнага Савета БССР быў узнагароджаны цэлы шэраг звеннявых ільнаводаў з калгасаў Крупскага раёна: Булыга Марфа Захараўна, Кіслякова Анастасія Іванаўна, Лясун Ганна Андрэеўна, Піліпчык Соф’я Аляксееўна і іншыя.

Высокія паказчыкі атрымалі таксама льнаводы калгаса імя Молатава, дзе ў звеннях пад кіраўніцтвам Ніны Рапіцкай і Леаніда Чарнухі атрымана па 6-7 цэнтнераў ільнонасення і льновалакна. 

Больш за 100 крупскіх ільнаводаў былі прадстаўлены на Усесаюзнай выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. Звяно Макаўкі  Любові Сцяпанаўны на плошчы 12 гектараў атрымала  ў сярэднім па 7,8 цэнтнера льнонасення і 7 цэнтнераў ільновалакна. Звеннявая была ўзнагароджана малым сярэбраным медалём ВДНГ, пазней – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Таксама малым сярэбраным медалём ВДНГ была ўзнагаро­джана і Фаміна Марыя Макараўна з калгаса «Перамога» (вёска Стары Бобр). Звяно пад яе кіраўніцтвам з плошчы 9 гектараў атрымала з кожнага гектара па 6,7 цэнтнера льнонасення і 6,4 цэнтнера льновалакна.

Нельга абмінуць знатнага льноцерабільшчыка Уладзіміра Восіпавіча Усошына – Героя Сацыялістычнай працы.

1950-я гады зрабілі падмурак для дальнейшага развіцця раёна.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.