krupki.by

ru RU be BE en EN


15 ліпеня – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, паэта, журналіста Васіля Сцяпанавіча Макарэвіча

Автор / Земляки / Понедельник, 15 июля 2024 09:27 / Просмотров: 602

15 ліпеня – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, паэта, журналіста Васіля Сцяпанавіча Макарэвіча. Гэты таленавіты чалавек пакінуў добры творчы след на зямлі.

Нарадзіўся наш зямляк у вёсцы Купленка Ухвальскага сельсавета ў сялянскай сям'і 15 ліпеня 1939 года. Пасля заканчэння ў 1956 годзе Ухвальскай школы працаваў сезонным рабочым на лесараспрацоўках на Поўначы. Вярнуўся на Радзіму праз год, уладкаваўся ў саўгас «Ухвала». Але творчасць натуры і цяга да літаратуры абудзілі да паступлення на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Пасля яго заканчэння чатыры гады працаваў у маладзёжнай газеце «Чырвоная змена». З 1979 па 2003 гады ён з’яўляўся спецкарэспандэнтам Беларускага радыё. Свой першы верш надрукаваў у 1956 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Затым выйшлі кнігі паэзіі «Вогненная камета», «Мерыдыяны і паралелі», «Ліставей». У 1974 годзе ўбачыла свет кніга вершаў «Вечнае дрэва». Галоўны змест яе – чалавек і яго адносіны да прыроды.

Уражанні юнацкай пары, звязаныя з працай хлебароба, як і ўсе наступныя сустрэчы з землякамі, ляглі ў аснову кнігі нарысаў «Палын і медуніца». Усе 10 нарысаў прысвечаны землякам-калгаснікам вёскі Купленка. Пісьменніку ўдалося стварыць яркія малюнкі працы і быту вяскоўцаў, раскрыць іх багаты духоўны свет, апець прыгажосць беларускай вёскі.

У 1980 годзе выйшла другая кніга нарысаў «Зямное сузор’е». У яе аўтар уключыў дакументальныя нарысы пра Герояў Сацыялістычнай Працы, якія жывуць і працуюць у розных раёнах і гарадах Беларусі. Кніга пабудавана ў форме дарожнага дзённіка: аўтар едзе па рэспубліцы, сустракае цікавых людзей і расказвае пра іх. Затым выйшлі кнігі «Відушчы посах», «Сумежжа», «Праталіна».

У 1993 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла ў свет кнігу «Везувій». Новы паэтычны твор вызначаецца смеласцю думкі, глыбінёй і вастрынёй узнятых праблем, тэматычнай навізной і разнастайнасцю мастацкіх сродкаў, імкненнем сказаць праўдзівае слова пра тыя змены, што адбыліся ў духоўным жыцці нашага грамадства за апошнія гады. Тэматычна блізка да гэтых твораў прымыкаюць вершы-споведзі, вершы-лёсы, вершы-партрэты, што па сваіх памерах набліжаюцца да невялікіх паэм.

У 2012 годзе выйшла ў свет кніга вершаў «Неба ў руках», дзе сабраны ўсе лепшыя творы, напісаныя за гады яго творчасці. Ёсць у кнізе верш «Партрэт хлеба» – своеасаблівы гімн сучаснаму зямному цуду, на якім трымаецца ўсё наша жыццё. Значнае месца тут займаюць і паэмы. Некаторыя з іх, як, напрыклад, «Ліст з Юрмалы», маюць форму разгорнутага паэтычнага партрэта.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.