krupki.by

ru RU be BE en EN


15 студзеня заслужанай настаўніцы БССР Аляксандры Фамінічне Марозавай спаўняецца 90 гадоў

Автор / Земляки / Понедельник, 11 января 2016 15:00 / Просмотров: 6583

Аляксандра Фамінічна МарозаваСамай высакароднай прафесіі на зямлі – прафесіі настаўніка – Аляксандра Фамінічна прысвяціла 50 гадоў. А 15 студзеня нашай Фамінічне спаўняецца 90 гадоў. І хаця нарадзілася мая суразмоўца на Смаленшчыне, пасёлак Бобр стаў для яе родным, бо менавіта тут прайшла ўся працоўная дзейнасць педагога. Тут жывуць некаторыя яе землякі, былыя калегі, многія вучні, чые фотаздымкі можна ўбачыць у шматлікіх фотаальбомах.

Як і ў тыя далёкія 80-я гады, калі ўпершыню сустрэлася з настаўніцай, напярэдадні юбілею я ў чарговы раз з вялікім задавальненнем пагутарыла з Аляксандрай Фамінічнай, жанчынай з жыццёвай мудрасцю, душэўным багаццем, разумным цярпеннем і з бязмежнай любоўю да дзяцей.

«Каб чалавек знайшоў сябе, трэба з маленства вызначыць сваю мэту, свой чалавечы ідэал. Кожную хвіліну з дзяцінства я марыла стаць настаўніцай – чулай, уважлівай, з прыгожым сэрцам і добрай душой. У снах часта бачыла школу, дзетак і сябе з класным журналам. Вось прыйду ўранку ў клас і буду так цікава расказваць, што ўсе дзеці нават не зварухнуцца», – з хваляваннем расказвае Аляксандра Фамінічна.

Але вайна нізрынулася на нашу зямлю, і шмат прыйшлося перажыць Аляксандры, пакуль збыліся яе мары. Шаснаццацігадовая дзяўчына разам з бацькам пайшла ў партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» брыгады імя М.В. Фрунзе, які дзейнічаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Тут Аляксандра зведала ўсе нягоды і трывогі партызанскага жыцця. Ніколі не знікнуць з памяці юнай партызанкі тыя часіны, калі яна хадзіла разведваць варожыя гарнізоны, на сувязь да падпольшчыкаў. Было вельмі небяспечна, толькі з гэтым мала хто лічыўся ў той час: надта вялікую нянавісць да захопнікаў меў кожны чалавек. І любоў да Радзімы перамагла. Цяжкасці засталіся ва ўспамінах.

Доўгачаканая перамога, удзел у партызанскім парадзе ў г. Мінску... Як да роднай маці спяшаецца сёння Аляксандра Фамінічна на плошчу Перамогі. Тут, ля Вечнага агню, яе ахоплівае пачуццё святочнай узнёсласці, нібы кадры кіно, праплываюць старонкі свядомага жыцця.

Мары аб педагагічнай сцяжынцы, па якой прыйдзе маладая настаўніца ў школу, не пакідалі Аляксандру Фамінічну. У 1946 годзе пасля заканчэння Смаленскага педагагічнага вучылішча яна і звязала свой лёс з Бобрскай сярэдняй школай.

«Працоўную дзейнасць пачала з трэцяга класа. Побач з сямігадовай малечай сядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі, якім было па 10 і нават больш гадоў. Усе спакутаваныя, змарнелыя, многа сірот, кожны не па-дзіцячаму замкнёны. У вайну сталасць прыходзіла да дзяцей незвычайна рана. Журботна было, але ў душы адчувала задаволенасць: ведала выйсце, верыла ў поспех», – працягвае аповед Аляксандра Фамінічна. 

Настаўнікам чалавек не нараджаецца, ім становіцца толькі той, хто моцна гэтага жадае. Калі пажадаеш – атрымаецца. Цяжка будзе, але атрымаецца. Менавіта гэтай высновы і прытрымлівалася мая гераіня.

У хуткім часе Аляксандра Фамінічна паспяхова скончыла Аршанскі педагагічны інстытут і завочна Смаленскі педагагічны інстытут. І тут, у Бобрскай школе, адчула веліч і пачэснасць працы педагога, шчодрага сейбіта, вечнага і добрага.

Вучаніца Аляксандры Фамінічны Марозавай, цяпер настаўніца Бобрскай сярэдняй школы, успамінае: «Уроки русского языка и литературы мы ждали всегда с нетерпением, они приносили радость и удовлетворение, взаимопонимание. Навсегда запомнили доброту и материнскую любовь Александры Фоминичны. Я всегда хотела быть похожей на свою учительницу. Встреча с ней повлияла на выбор моей профессии».

Станоўчыя якасці педагога не засталіся незаўважанымі. Яе прызначылі намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. За 20 гадоў на гэтай пасадзе Аляксандра Фамінічна наведала тысячы ўрокаў у сваіх калег, тактоўна паказвала промахі, запрашала да сябе на ўрокі, ахвотна дзялілася вопытам, разам з настаўнікамі шукала адказы на тое ці іншае пытанне.

Сама Аляксандра Фамінічна расказвае пра сваіх калег з цеплынёй. Успамінае работу з дырэктарамі школы Альбертам Міхайлавічам Дзянісавым, Мікалаем Якаўлевічам Ярмоленка. Адзначае, што толькі ў сумеснай працы настаўніка, вучня, адміністрацыі, пры ўзаемным жаданні і згодзе іх, пры ўзаемным імкненні да мэты можна дасягнуць жадаемых вынікаў.

За заслугі Аляксандра Фамінічна ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі БССР, а ў 1970 годзе ёй было прысвоена званне «Заслужаны настаўнік БССР». Ужо калі была на пенсіі, доўгі час узначальвала гісторыка-краязнаўчы музей і клуб «Пошук», які стаў цэнтрам выхаваўчай работы ў Бобрскай сярэдняй школе.

Любяць і паважаюць Аляксандру Фамінічну ў пасёлку. Надзея Сямёнаўна Цвяткова, былая калега, у свой час пісала: «Дарагая наша Фамінічна, усе цябе любяць з Бабра, бо ўсім ты жадаеш дабра». Гэтыя словы можна ўзяць эпіграфам да жыццёвага і творчага шляху нашага юбіляра, усім тым 50 гадам, якія яна аддала школе, сваім вучням, калегам.

Часта Аляксандра Фамінічна знаходзіцца ў сваёй дачкі ў Мінску. Але з радасцю вяртаецца ў свой родны Бобр. Як і раней, слухае несціханы гімн жыццю, чуе звонкую песню школьнікаў, бачыць добрыя светлыя твары сваіх землякоў, зазірае ў іх чыстыя вочы – і сэрца яе перапаўняецца гонарам за гэтых працавітых людзей, за край, які даў ёй сілу і мужнасць, край, дзе сустрэла сваё каханне, дзе заўсёды з нецярплівасцю чакае сваю дачку, унукаў і праўнукаў, родных і знаёмых.

Дык няхай жа па-ранейшаму жыццялюбства і аптымізм не пакідаюць Вас, шаноўная Аляксандра Фамінічна, а блізкія людзі заўсёды радуюць Вас сваёй павагай і клопатам.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў.

Автор

admin

admin

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.