krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчанкі прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з акупантамі

Автор / Земляки / Вторник, 11 марта 2025 09:09 / Просмотров: 239

Здаўна лічылася, што вайна – справа мужчын. Але калі гітлераўская Германія напала на Савецкі Саюз, на абарону сваёй Радзімы сталі ад малога да старога, як мужчыны, так і жанчыны.

Падчас акупацыі Беларусі ў партызанскіх атрадах і брыгадах ваявалі 16% жанчын, а ў падпольных арганізацыях іх было яшчэ болей. Мы раней ўзгадвалі на старонках раённай газеты аб асобных партызанках, сувязных, якія на акупіраванай ворагам тэрыторыі Крупшчыны на справах даказалі, што яны не «слабы пол», а нараўне з мужчынамі здольныя змагацца з ворагам. Гэта партызанкі – Герой Савецкага Саюза Алена Колесава, прадстаўленая да гэтага высокага звання Валянціна Падчуфарава, дэсантніца Клаўдзія Міларадава, сувязныя Ганна Кулікова, Ганна Казлоўская і іншыя.

Быў яшчэ адзін тайны фронт барацьбы з акупантамі – падпольны рух. Падпольшчыкам было асабліва цяжка. Яны дзейнічалі ў асяроддзі ворага. Пры падрыхтоўцы артыкула мы карысталіся толькі пісьмовымі крыніцамі – дакументамі, архіўнымі звесткамі. Размова далей пойдзе аб падпольным камсамольскім руху на тэрыторыі раёна.

Перш за ўсё мы спынімся з нагоды Дня жанчын на дзеяннях камсамолак – падпольшчыц. У жніўні 1942 года ў распалажэнне партызанскай брыгады імя Кірава разам з групай партызан-мінёраў, накіраваных Беларускім штабам партызанскага руху на акупіраваную гітлераўцамі тэрыторыю для арганізацыі дыверсій на чыгуначным перагоне Барысаў-Крупкі прыбыў Іван Сідаравіч Пыскін. Згодна з мандатам Мінскага падпольнага абкама камсамола яму даручалася арганізаваць і ўзначаліць камсамольскае падполле на Крупшчыне. З цягам часу Пыскін з дапамогай партызан звязаўся з тымі, хто не скарыўся перад ворагам. У склад падпольнага райкама камсамола ўвайшлі, акрамя Пыскіна, Браніслаў Антонавіч Пятроўскі, які ўзначальваў падпольную камсамольскую арганізацыю ў вёсцы Вялікае Восава, Ефрасіння Іларыёнаўна Яўневіч, член восаўскай падпольнай арганізацыі, Пётр Савельевіч Шалак, разведчык партызанскага атрада «За перамогу», Ефрасіння Іванаўна Зінкевіч, Кацярына Нічыпараўна Трыпуцень і іншыя.

Работнікі райкама камсамола не сядзелі ва ўтульных кабінетах – днём і ноччу хадзілі па вёсках, сустракаліся з моладдзю, праводзілі мітынгі і сходы насельніцтва, расказвалі аб падзеях на фронце і зверствах гітлераўцаў, падымалі моладзь на барацьбу з ворагам, агітавалі супраць паставак акупантам збожжа, жывёлы, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі. З цягам часу ў раёне пачалі дзейнічаць больш за 20 падпольных камсамольска-маладзёжных арганізацый.

Ефрасіння Іванаўна Зінкевіч працавала сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі, з кастрычніка 1943 года інструктарам падпольнага райкама камсамола, затым да чэрвеня 1944 года, да часу вызвалення ад нацысцкай акупацыі, – інструктарам Мінскага падпольнага абкама камсамола. Падчас выконвання баявога задання была паранена. Яе баявая і падпольная дзейнасць адлюстравана ў наградным лісце з нагоды ўзнагароджвання ордэнам Чырвонай Зоркі: «Зинкевич Ефросинья Ивановна была членом подпольной комсомольской организации в деревне Большое  Осово, смело и аккуратно выполняла все задания: вела разведку, распространяла советскую литературу. Передавала в партизанский отряд бумагу, медикаменты, боеприпасы. 19 августа по поручению подпольного райкома комсомола провела встречу с связными полицейскими из гарнизона Хотюхово. 26 октября 1943 года под угрозой ареста т. Зинкевич  ушла в партизанский отряд и работала инструктором райкома комсомола. В качестве инструктора вела разъяснительную работу среди населения, связывала райком комсомола с людьми. 12 февраля 1944 года  при выполнении боевого задания была ранена. Т. Зинкевич показала себя хорошим организатором, смелым и настойчивым исполнителем решений райкома комсомола».

У вёсцы Запруддзе камсамольскую арганізацыю ўзначальвала Надзея Апет. Пазней была схоплена гітлераўцамі і пасля катаванняў спалена ў Крупскай турме. У кнізе «На берагах Паліка» В. Шаркоў –  былы начальнік штаба партызанскай брыгады імя Кірава, на базе якой дзейнічаў падпольны райкам камсамола, – узгадваў наступнае: «Много славных дел было на счету комсомольской организации деревни Запрудье. Ее возглавляла скромная застенчивая девушка Надежда Иосифовна Апет. Сколько у нее было мужества и отваги! Еще в июле 1941 года Надежда выполняла многие поручения секретаря Борисовского подпольного райкома партии Ивана Афанасьевича Яроша. Девушке часто наши разведчики давали задания. Она пробиралась во вражеские гарнизоны, вела разведку сил противника, распространяла советские листовки и газеты… Особенно оживилась работа этой группы, когда установили устойчивую связь с райкомом комсомола… Надежда Иосифовна Апет за мужество и отвагу награждена орденом Отечественной войны второй степени посмертно».

А вось што адзначана ў наградным лісце Надзеі: «Апет Надежда работала в подполье и создала подпольную организацию. Получала из местечка Холопеничи медикаменты, бумагу и передавала в партизанскую бригаду имени Кирова и подпольный райком комсомола. Передавала сведения о противнике, доставляла советскую и партизанскую литературу в местечко Холопеничи, где она расклеивала на стенах квартир немецких служащих. Выполняла задания райкома комсомола по связи с другими подпольными организациями. Арестована и сослана в концлагерь в местечко Крупки, где была расстреляна. Товарищ Апет отдала свою жизнь за освобождение своей Родины от немецких оккупантов как верная дочь белорусского народа».

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

19 марта встречу с населением в здании Обчугской библиотеки-клуба проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 19 марта, в 14.30 в здании Обчугской сельской библиотеки-клуба встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

21 марта прием граждан проведет главный государственный санитарный врач Минской области

В пятницу, 21 марта, с 11.00 до 13.00 в здании ГУ «Крупский районный центр гигиены и эпидемиологии» по адресу: г. Крупки, пер. Вокзальный, 9 прием граждан будет осуществлять главный государственный санитарный врач Минской области ТАРАСЕНКО Александр Александрович.
Предварительная запись на прием будет проводиться 17, 18 марта с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 4-12-89.

18 марта прием граждан проведет депутат Палаты представителей

Во вторник, 18 марта, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Нацио­нального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись 14 марта по телефону 2-71-87 до 17.00.

В Крупках пройдет выездной прием граждан начальником УВД Минского облисполкома

Во второй декаде февраля в здании Крупского райисполкома будет осуществляться выездной прием граждан начальника УВД Минского облисполкома генерал-майора милиции Астрейко Александра Вячеславовича. Предварительная запись будет осуществляться по телефонам: 80172290580, 80172290408, 80179627194, 80179627835 с 28 января по 6 февраля (с 09.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 часов).

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.