krupki.by

ru RU be BE en EN


Ужо летам 1941 года на Крупшчыне пачаўся рух супраціўлення

Автор / Земляки / Четверг, 17 апреля 2025 11:34 / Просмотров: 388

Наша размова пойдзе пра маладых падпольшчыкаў, якія былі на пярэднім краі барацьбы з гітлераўцамі. Асновай сталі перш за ўсё дакументы нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама пісьмовыя крыніцы. Важнай крыніцай звестак з’яўляюцца тэксты ўзнагародных лістоў з сайта «Подзвіг народа».

Ужо летам 1941 года на Крупшчыне пачаўся рух супраціўлення. Вось што пісаў пра братоў Ясінскіх, Мікалая Антонавіча і Восіпа Антонавіча, адзін з удзельнікаў крупскага падполля Архіп Сцяпанавіч Філонаў: «Ужо ў кастрычніку 1941 года на Крупшчыне пачалі дзейнічаць першыя групы супраціўлення. Адну з іх узначальваў Мікалай Антонавіч Ясінскі, 1920 года нараджэння. Пазнаёміўся я з ім у Паўла Іларыёнавіча  Юркевіча з вёскі Тапарышча. Юркевіч і Ясінскі былі пакінуты райкамам партыі для падпольнай работы. Акрамя нас, у групу ўвайшлі брат Ясінскага Восіп, настаўніца Еўдакія Барсукова, Сазонаў Антон Іванавіч, пазней  Філіпаў Сцяпан Давыдавіч… Мікалай Ясінскі звязаўся з падпольнай групай Пятрайціса, якая дзейнічала ў саміх Крупках. Пятрайціс, былы настаўнік Крупскай школы, Сяліцкі, Імшанецкі  працавалі ў акупацыйным органе ўлады – Крупскай зямельнай управе…Група мела радыёпрыёмнік. Усе яны былі пазней расстраляны».

Звернем увагу на тое, што Мікалай Ясінскі спачатку дзейнічаў самастойна. Па ўспамінах былога камандзіра партызанскага атрада Ц.Н. Кавецкага, у жніўні 1941 года Мікалай Ясінскі, Дзмітрый і Мікалай Мядзведзевы зрабілі засаду недалёка ад Дакучына, забілі 8 гітлераўцаў, забралі іхнюю зброю. Фашысты былі ў лютасці. 25 верасня 1941 года яны сагналі 45 жыхароў Дакучына і расстралялі».

Вядома, што Мікалай сустракаўся з сакратаром Крупскага райкама партыі Камаровым, які знаходзіўся ў лясах недалёка ад вёскі Ухвала. Па словах А.С. Філонава «Па даручэнні Камарова Ясінскі наладзіў сувязь з лесніком з вёскі Папарнае, камсамолкай  з Дзянісавіч Ганнай Казлоўскай, урачом Крупскай лячэбніцы Арсенам Чайкіным». Але і Камароў таксама загінуў у 1941 годзе. Пасля гэтага, як было адзначана ў анкеце па ўліку партызанскіх кадраў Беларускага штаба партызанскага руху, браты Ясінскія з мая 1942 года былі звязаны з партызанскім атрадам Сяргея (С.Р. Жуніна). Вось што піша ў сваёй кнізе «Ад Дняпра да Буга» Жунін: «Пазней, ужо ў маі 1942 года ў раёне вёскі Папарнае ў атрад «Сяргея» прыбыў камсамолец Ясінскі, які, па яго словах, шукаў райкамаўскіх работнікаў». Але падпольная дзейнасць Мікалая была нядоўгай. Крыху больш чым за месяц пазней ён быў схоплены падчас выканання баявога задання і 25 чэрвеня гэтага ж года расстраляны.

Брату ж яго, Восіпу, калі пачалася вайна, споўнілася толькі 16 гадоў. Але, як і Мікалай, ён не застаўся ў баку ад барацьбы з акупантамі. Ра­зам з братам юнак пачаў дзейнічаць у падполлі па заданнях партызан. Як адзначана ў яго асабістым лістку па ўліку партызанскіх кадраў, «налаживал постоянную связь с железнодорожной станцией Крупки, был проводником партизан в районе железнодорожной станции Крупки. Был схвачен  немцами и расстрелян 25 июня 1942 года».

Камсамолка Ганна Казлоўская ў пачатку нямецкай акупацыі пачала дапамагаць партызанам, трымала сувязь з загадчыкам Дзянісавіцкага медпункта Рыгорам Бураковым, перадавала партызанам медыкаменты. Адной з аперацый партызан, у якой ўдзельнічала Ганна, быў разгром Дзянісавіцкага гарнізона. Менавіта яна па даручэнні Жуніна выходзіла на сувязь з начальнікам гарнізона Міхаілам Сокалавым, з дапамогай якога і быў ліквідаваны гэты нямецкі апорны пункт.  Па разведвальных звестках Казлоўскай была праведзена аперацыя па разгрому 28 жніўня 1942 года чыгуначнай станцыі Слаўнае, пра якую стала вядома нават у Берліне. Гэта была адна з важнейшых, але не адзіная дапамога Казлоўскай партызанам. Пра Ганну Емельянаўну згадвае ў сваёй кнізе  Жунін. Як адзначалася ва ўзнагародным лісце «в качестве разведчика штаба участвовала в формировании и организации деятельности партизанских подразделений, находящихся в пяти районах дислокации». Акрамя разведвальнай дзейнасці, працавала санітаркай у партызанскім шпіталі, а ў час блакады выратавала параненага камандзіра. Удзельнічала ў 6 засадных баях, дыверсіі на чыгунцы, калі быў пушчаны пад адхон варожы эшалон. Казлоўская была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны». Ва ўзнагародным лісце адзначалася: «Неоднократно проявляла мужество и смелость при выполнении заданий по разведке. Доставляла точные сведения, по которым бригада успешно совершала боевые операции».

Дарэчы, ў партызанскім атрадзе «Гвардзеец» брыгады імя Панамарэнкі ваявала і сястра Ганны – Паўла Казлоўская. Вось такая партызанская сям’я.

(Працяг будзе).

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

30 мая налоговая разъяснит нюансы «бесшовного» перехода с ИП в юридическое лицо

30 мая в инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району по адресу: г. Борисов, ул. К. Маркса, 7 для индивидуальных предпринимателей проводится день открытых дверей по особенностям налогообложения доходов индивидуальных предпринимателей при «бесшовном» переходе в юридические лица, согласно Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности».

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.