krupki.by

ru RU be BE en EN


Барысу Андрэевічу Красько давялося сустракацца з Кандратам Крапівой

Автор / Земляки / Воскресенье, 07 сентября 2025 15:42 / Просмотров: 2101

Як цікава пераплятаюцца лёсы людзей і звязваюць іх назаўжды дарагімі ўспамінамі! Не так даўно мы расказвалі на старонках газеты, як сустрэлі на Кургане Славы падчас выстаў нашу зямлячку, ураджэнку Ігрушкі, Святлану. Яе дзявочае прозвішча – Мурашка.

Яна падзялілася з намі сваімі ўспамінамі пра дзяцінства і школьнае жыццё. Расказала пра дырэктара школы, які пачынаў ствараць музей, фатаграфаваў сваіх вучняў і рабіў фотаздымкі, – Барыса Андрэевіча Красько. Цёпла ўспамінала Святлана настаўніцу Зінаіду Паўлаўну – супругу Барыса Андрэевіча.

Пасля выхаду нумара газеты ў рэдакцыю патэлефанаваў мужчына. Гэта быў той самы Барыс Андрэевіч Красько. Успаміны былой вучаніцы расчулілі педагога-ветэрана. Барыс Андрэевіч расказаў, што знайшоў у сваім фотаальбоме здымкі Святланы школьнай пары, адзначыў, што яна ніколькі не змянілася, паабяцаў нам прывезці і паказаць.

І слова сваё Барыс Андрэевіч стрымаў. Назаўтра ранкам ён быў у рэдакцыі. Беражліва паклаў фотаздымкі, якія сам калісьці зрабіў.

– Святлану адразу пазнаў на фотаздымку ў газеце, – кажа Барыс Андрэевіч. – Такая была добрая і прыветлівая дзяўчынка, актывістка, прымала ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах. Займалася ў драматычным гуртку, якім кіравала мая супруга. Бацька Светы працаваў трактарыстам. Памятаю і маму, яна была прыемнай жанчынай. Вось Света на фотаздымку са сваімі аднакласніцамі (паказвае): Ленай, Раяй і Алай. А вось навагодні фотаздымак. Тут  мы сустракалі 1981-ы год.  Света ў ролі Снягуркі. А побач – Дзед Мароз. Ім быў Жэня Ждановіч. На жаль, яго ўжо няма сярод нас. Жэня быў воінам-інтэрнацыя­налістам. У музеі Ігрушкаўскай школы ёсць стэнд з інфармацыяй. А фотаздымкі я сам рабіў. Дома многа альбомаў захоўваецца. У іх – добрыя ўспаміны пра калег, вучняў, сяброў.

Мы па-добраму пагаварылі з Барысам Андрэевічам. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі. Родам настаўнік з Віцебшчыны. Многа выпала на яго долю выпрабаванняў – ваеннае маленства, сірочае дзяцінства і юнацтва, гадаваўся ў дзіцячым доме. Усё пераадолеў гэты паважаны чалавек – атрымаў вышэйшую адукацыю, стварыў сям’ю, прысвяціў жыццё служэнню дзецям, унёс вялікі ўклад у развіццё адукацыі раёна. Яго памятаюць былыя вучні, успамінаюць добрымі словамі. А гэта для настаўніка – самае дарагое.

Успомніў Барыс Андрэевіч, што давялося яму сустракацца з Кандратам Крапівой.

– У студэнцкія гады падпрацоўваў я паштальёнам, – кажа суразмоўца. – У ­адным з дамоў, куды насіў пошту, жыў Кандрат Крапіва. Ён заўсёды выходзіў насустрач, бо любіў браць карэспандэнцыю з рук у рукі. Апрануты быў па-дамашняму – у халаце. Прызнацца, я тады добра не ўсведамляў, што прада мной вялікі пісьменнік, гэта прыйшло пазней, калі стаў настаўнікам. Але ў памяці засталося назаўжды.

У верасні Барыс Андрэевіч адзначае дзень нараджэння. Жадаем яму моцнага здароўя, хай кожны дзень будзе светлым і прыносіць радасць і шчасце!

Тэги

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.