krupki.by

ru RU be BE en EN


Людміла Анатольеўна Аляксеева: ад спорту да педагагічнай сцежкі

Автор / Земляки / Четверг, 18 сентября 2025 15:28 / Просмотров: 1180

"З добрым сэрцам і вялікімі ведамі" – менавіта так кажуць былыя вучні і калегі пра настаўніцу Людмілу Анатольеўну Аляксееву.

Нарадзілася будучая настаўніца ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці.

З дзяцінства маленькая Людміла назірала за працай сваёй маці, настаўніцы біялогіі і хіміі, і бабулі, настаўніцы матэматыкі. Вечарамі прасіла ў мамы падручнік па біялогіі і разглядвала часам незразумелыя малюнкі. У школе дадаткова займалася спортам, і гэта прыгадзілася ў студэнцкія гады.

Пасля атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі, не задумваючыся, паступіла ў педагагічны інстытут на факультэт прыродазнаўства. Усе пяць студэнцкіх гадоў Людміла займалася спортам па акадэмічнай грэблі, была кандыдатам у майстры спорту. Але бацькам вельмі хацелася бачыць сваю любімую дачку ў ролі нас­таўніцы. Людміла пакінула спорт і была накіравана ў 1977 годзе працаваць у Крупскі раён – у Гапонавіцкую васьмігадовую школу.

– У марах было іншае… А тут вёска, невялічкая школа, – успамінае Людміла Анатольеўна. – Але мой песімістычны настрой хутка змяніўся пасля сустрэчы з дырэктарам школы Марыяй Аляксандраўнай Шчурко. Яна расказала пра школу, традыцыі, пазнаёміла з калектывам, і работа з першых дзён захапіла мяне. Калектыў быў добразычлівы, ніхто не адмаўляў у дапамозе. Прыемна было працаваць з Марыяй Аляксандраўнай Шчурко, Сяргеем Сяргеевічам Кукіным, Вольгай Пятроўнай Кукінай, Таццянай Міхайлаўнай Быкавай, Тамарай Мікалаеўнай Кецко, Аляксандрам Сяргеевічам Сіваковым. Так я і засталася ў Гапонавіцкай школе назаўсёды, бо менавіта ў нашай школе былі створаны ўсе неабходныя ўмовы, якія забяспечвалі роўныя магчымасці для навучання кожнага дзіцяці. Усе настаўнікі матывавалі і натхнялі вучняў сваім прыкладам. Асаблівы ўпор рабіўся на выкладанне працоўнага навучання. Вядучую ролю ва ўсіх накірунках адыгрывала граматны кіраўнік школы. Вяскоўцаў прываблівала школа і яе тэрыторыя, якая з вясны і да поз­няй восені была ў пышнай квецені. Усе разам імкнуліся, каб у школе было па-дамашняму камфортна і прыгожа. Гэта, безумоўна, патрабавала вялікіх намаганняў. У школе заўсёды было чыста і ўтульна, у гэтым дапамагалі вучні, бо дэвізам у вучнёўскім і настаўніцкім калектывах былі словы «Школа – твой дом, будзь у ім гаспадаром».

За час працы ў школе Людміле Анатольеўне давялося працаваць намеснікам дырэктара, дырэктарам. І заўсёды школа для яе заставалася другім домам, месцам сілы і энергіі.

– Мне заўсёды хацелася захоўваць традыцыі школы, добры мікраклімат у калектыве, – прызнаецца мая суразмоўца. – І гэта атрымлівалася. Памятаю, як нас­таўнікі разам з дзеткамі вырошч­валі расаду капусты, збіралі насенне кветак. Набытае прадавалі, і за кошт гэтага абеды дзяцей былі таннейшымі. А яшчэ дапамагалі мясцовай гаспадарцы – калгасу імя Леніна. Кіраўніком тады быў Іван Вікенцьевіч Кавэцкі. Атрымлівалі і ад гаспадаркі значную дапамогу.

У гэтым маляўнічым месцы Крупшчыны Людміла Анатольеўна сустрэла сваё каханне – Сцяпана Віктаравіча Аляксеева, настаўніка фізічнай культуры. У сям’і нара­дзілася трое дзетак. Сын Аляксей скончыў педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, факультэт фізічнай культуры і турызму. Юлія і Ілья таксама атрымалі адукацыю.

– Заўсёды адчувала ад мужа падтрымку, – кажа яна. – Нам праца не недакучвала нават дома – мы працягвалі абмяркоўваць рабочыя моманты, заўсёды прыслохоўваліся да парад адзін аднаго, – падкрэслівае педагог.

За працоўную дзейнасць Людміла Анатольеўна не раз узнагарождвалася Ганаровымі граматамі, бо была высокакваліфікаваным педагогам і кіраўніком. А яшчэ яна – любімая маці, клапатлівая бабуля і проста цудоўная жанчына. З ёй заўсёды прыемна пагутарыць на розныя тэмы. Шлях педагога – гэта ўзор служэння высакароднай справе навучання і выхавання дзяцей.

З юбілеем Вас, паважаная Людміла Анатольеўна! Хай шчасціць Вам у жыцці!

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Автор

admin

admin

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.