krupki.by

ru RU be BE en EN


Падчас Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Конанаў двойчы ўзнагароджваўся ганаровым званнем

Автор / Земляки / Суббота, 07 февраля 2026 14:10 / Просмотров: 20

Нарадзіўся М.Дз. Конанаў  23 студзеня 1906 года ў мястэчку Бобр, цяпер гарадскі пасёлак, у звычайнай сялянскай сям’і.

Тым не менш, здолеў атрымаць адукацыю на сваёй малой радзіме – у Бобрскай сямігадовай школе, якая была адкрыта ў савецкі час на базе былога народнага вучылішча.

Пасля заканчэння  вучобы ў Ленінградскім тэхналагічным інстытуце  ў 1939 годзе  Конанаў быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў у Ленінградзе, дзе працаваў інжынерам на адным з заводаў. Ужо ў першыя дні пасля нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз ён запісаўся добраахвотнікам у дывізію народнага апалчэння. Аднак ваяваць чырвонаармейцу Конанаву прыйшлося нядоўга. Кваліфікаванага спецыяліста адазвалі з перадавой і накіравалі на папярэдняе месца працы – на Кіраўскі завод. У ваенны час гэтае прадпрыемства перайшло на вытворчасць танкаў. Менавіта з завода восенню 1941 года Міхаіл Дзмітрыевіч быў накіраваны на Ленінградскі фронт у якасці камандзіра роты асобнага батальёна цяжкіх танкаў.

У пачатку студзеня батальён заняў абарону недалёка ад чыгуначнай станцыі Неўская Дуброўка на правым беразе ракі Нява. Задача Конанава заключалася ў тым, каб быць заўсёды ў баявой гатоўнасці. Акрамя таго, яму было даручана рабіць эвакуацыю падбітых танкаў на заводы Ленінграда для рамонта. Але пераправа танкаў цераз раку была амаль немагчымай, таму лейтэнант Конанаў як спецыяліст разам з танкістамі рабіў рамонт тэхнікі непасрэдна на месцы баёў. У студзені  1942 года пад яго кіраўніцтвам і непасрэдным удзелам былі адрамантаваны такім чынам 8 цяжкіх танкаў КВ-1. За гэты працоўны і ваенны подз­віг Конанаў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Да мая 1942 года  М.Дз. Ко­нанаў працягваў удзельні­чаць у складзе 118-га асобнага танкавага батальёна ў цяжкіх баях на стаўшым пазней вядомым сваёй гераічнай абаронай «Неўскім пятачку».  Пры спробе прарыва камандзір танкавага ўзвода Конанаў замяніў параненага камандзіра батальёна. У адным з наступных баёў 11 лютага 1943 года ён таксама быў паранены ў руку і нагу, аднак працягваў яшчэ два дні камандаваць батальёнам і згадзіўся эвакуіравацца на лячэнне ў шпіталь толькі пасля таго, як варожыя атакі былі адбіты.

Пасля выздараўлення Конанаў атрымаў пад сваё камандаванне 51-ы танкавы батальён і на чале яго ўдзельнічаў у трох наступальных аперацыях. Трэцяя з іх, Краснасельска-Ропшынская, якая працягвалася з 14 па 30 студзеня 1944 года, скончылася зняццем блакады Ленінграда.

Вось што пазней успамі­наў Конанаў пра адзін з эпі­зо­даў бою 19 студзеня 1944 года:

«19 студзеня нашы танкавыя падраздзяленні ўварваліся на ўскраіны населеннага пункта Краснае Сяло і глыбока ўклініліся ў варожую абарону, авалодаўшы важным стратэгічным пунктам – перакрыжаваннем шашы Краснае Сяло – Кіпень. Каб не даць праціўніку апамятацца, я загадаў перастроіць баявы парадак батальёна ў паходную калону і працяг­ваць выконваць баявую задачу. На вялікай хуткасці танкі з запаленымі фарамі імкліва рухаліся наперад. Гітлераўцы прынялі нашы танкі за свае адыходзячыя войскі. Калі  ж яны апамяталіся, было ўжо позна. Дзякуючы добра прадуманаму і імкліваму манёўру нашых войск, праціўнік быў часткова разбіты, яго фронт быў прарваны…».

Гэта не адзіны прыклад рашучых дзеянняў героя.

Каля вёскі Курголава недалёка ад Ленінграда танкісты трапілі пад моцны агонь праціўніка. Капітан Конанаў прыняў рашэнне абходным манёўрам блакіраваць апорны пункт праціўніка. На сваім каман­дзірскім танку ён вырваўся наперад, знішчаючы на шляху гарматы і жывую сілу праціўніка. Прамым пападаннем варожага снарада танк быў падбіты, а Конанаў паранены ў галаву і руку. Але ён не пакінуў поле бою, перабраўся ў другі танк і працягваў кіраваць боем.

За баявыя дзеянні па прарыву блакады Ленінграда Конанаў быў прадстаўлены да ганаровага звання Героя Савецкага Саюза. Ва ўзнагародным лісце з гэтай нагоды было адзнача нанаступнае:

«Батальон под командованием Кононова, действуя во главе наступающих войск, прорвал фронт, смело и решительно громил опорные пункты врага. Сея панику, дез­организуя его оборону, облегчал продвижение основных сил вперед. Умело маневрируя, обходным путем зашел в тыл врага, перерезал важную железнодорожную и шоссейную магистрали. Кононов умело, инициативно руководил боевыми действиями батальона в тылу врага, обеспечивал захват опорных пунктов противника. Будучи раненым в голову и руку, он продолжал руководить боем.

Позже т. Кононов был вторично ранен, у его танка заклинило башню…, немцы перешли в контр­атаку при поддержке четырех тяжелых танков. Создалось критическое положение. Кононов, пренебрегая смертью, вышел из танка и лично повел пехоту в атаку. Положение было восстановлено, фронт был удержан до подхода основных сил.

Находясь непрерывно в боях с 17 по 25 января 1944 года, батальон под командованием Кононова уничтожил 9 дзотов, 29 орудий, 18 пулеметных гнезд и около 300 солдат и офицеров противника».

Але, нягледзячы на тое, што ўзнагародны ліст быў падпісаны камандуючым Ленінградскім фронтам, Конанаў быў узнагароджаны замест Залатой Зоркі ордэнам Чыр­вонага Сцяга, другой па значнасці ўзнагародай пасля Зоркі Героя.

Пасля зняцця блакады Ленінграда са снежня 1944 года Конанаў на чале першага танкавага батальёна 220-й танкавай дывізіі ваяваў на першым Беларускім фронце, удзельнічаў у Варшаўска-Познанскай наступальнай аперацыі – частцы Вісла-Одэрскай стратэгічнай аперацыі. У баях за вызваленне Польшчы 14 студзеня 1945 года пасля моцнай артылерыйскай падрыхтоўкі яго батальён разам з падраздзяленнямі 294-й стралковай дывізіі пасля прарыву абароны праціўніка першым у танкавай брыгадзе выйшаў да ракі Піліца, захапіў і ўтрымліваў пераправы праз яе, забяспечыў такім чынам фарсіраванне ракі і стварэнне плацдарма перадавым часцям Чырвонай Арміі. 17 сту­дзеня падчас праследвання адступаўшых нямецкіх войск батальён пад камандаваннем Конанава, як адзначана ў другім узнагародным лісце, «у складзе галоўнай разведкі перадавога атрада 5 Ударнай арміі разграміў 5 варожых апорных пунктаў, першым уварваўся ў горад Скернявіцы. Забяспечыў дакладнае і ўмелае кіраўніцтва ў баявых парадках свайго батальёна, у выніку пяцігадзіннага бою разбіты полк пяхоты праціўніка і поўнасцю вызвалены горад».

Так адзначаны гэтыя падзеі ва ўзнагародным лісце ад 17 студзеня 1945 года з нагоды прысваення Конанаву звання Героя Савецкага Саюза.

Указам ад 27 студзеня 1945 года маёру Міхаілу Дзмітрыевічу Конанаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі Залатая Зорка.

«29 студзеня мы з баямі выйшлі да ракі Одэр. Да Берліна заставалася ўсяго 60 кіламетраў», – успамінаў Конанаў.

Пасля фарсіравання Одэра 220-я танкавая брыгада ўдзельнічала ў баях па ўтрыманню і пашырэнню плацдарма. З 22 па 26 сакавіка танкісты Конанава ваявалі ў цяжкіх умовах на невялікім участку зямлі пры адсутнасці магчымасцей дастаўкі боепрыпасаў. Як адзначана пазней ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароды Конанава ордэнам Аляксандра Неўскага, «огнем и гусеницами танков они крушили долговременную оборону противника и, несмотря на сильное вражеское сопротивление в районе опорных пунктов Горгаст, Альт-Фридрихгауз расширили плацдарм для последующего удара на Берлин».

Але браць сталіцу рэйха герою не прыйшлося. Пры штурме Зэелаўскіх вышынь пад Берлінам 16 красавіка 1945 года ён быў паранены ў галаву.

Дарэчы, у мірны час нам давялося з турыстычнай групай пабываць на гэтых вышынях. Асаблівае ўражанне пакінулі маўклівыя сведкі жорсткіх баёў – рады магільных помнікаў сотняў, а магчыма, тысяч савецкіх салдат, загінуўшых на гэтым апошнім абарончым рубяжы перад Берлінам.

Прыйшоў Конанаў у прытомнасць ужо ў шпіталі. Але дзень Перамогі ўсё ж сустрэў у Берліне. Праўда, з павязкай на галаве. Калі начальнік шпіталя даведаўся, што ранены Герой Савецкага Саюза імкнецца трапіць у Берлін, ён сказаў: «Адпусціце. Няхай святкуе там Перамогу. Ён заслужыў гэта». У Ленінград Міхаіл Дзмітрыевіч трапіў не адразу.

Толькі ў 1959 годзе палкоўнік Конанаў зняў ваенны мундзір і вярнуўся да мірнай працы.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Тэги

Автор

admin

admin

Актуально

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.