krupki.by

ru RU be BE en EN


На Карэльскім перашыйку

Автор / 70-летие Великой Победы / Пятница, 03 апреля 2015 16:05 / Просмотров: 2347

У той час, калі пачалося вызваленне Беларусі, 21 чэрвеня 1944 года савецкае Вярхоўнае камандаванне распачало Свірска-Петразаводскую аперацыю. Сталіца Карэла-Фінскай ССР была вызвалена, лінія фронта стабілізавалася. Пасля буйнага паражэння Фінляндыя была вымушана выйсці з вайны. Пагроза Ленінграду з поўначы была ліквідавана. 

У гэтых баях вызначыўся і ўраджэнец вёскі Радзіца Крупскага раёна, кулямётчык 9-й стралковай роты 1061 стралковага палка 272 стралковай дывізіі Міхаіл Данілавіч Лапарэвіч.

 

Для воінаў 1061 палка, як і для нашага земляка Міхаіла Данілавіча Лапарэвіча, наступленне пачалося з ракі Свір у раёне г. Ладзейнае поле. Высокі бераг гэтай воднай перашкоды быў абсталяваны фінамі ў моцны вузел абароны.

Раніцай 21 чэрвеня, калі пачалася моцная артылерыйская падрыхтоўка праціўніка, пад моцным агнём белафінаў савецкія лодкі былі дастаўлены да ракі Свір і спушчаны на ваду. Вада “кіпела” ад разрываў варожых снарадаў і куль. Многія лодкі былі разбіты прамымі пападаннямі. Але вось адной, а затым і другой удалося прычаліць да процілеглага берага. Першым на яго ступіў малодшы сяржант Мікалай Шумілаў. Ён, падняўшыся па крутым схіле, замацаваў Чырвоны сцяг – сімвал перамогі – і заклікаў знішчаць ворага, ісці наперад.

Недалёка ад сцяга замацаваўся кулямётны разлік, дзе другім нумарам быў наш зямляк – чырвонаармеец Міхаіл Лапарэвіч, і адкрыў па фінах знішчальны агонь. Падтрымку «першапраходцам» аказалі ўсё новыя і новыя шчасліўчыкі, якім удалося прарвацца. Бой працягваўся да вечара. Увечары рота пайшла ў атаку і захапіла спачатку першую лінію абароны, а затым другую і трэцюю.

З загада № 06 ад 30.06.1944 па 1061 сп 272 сд 7 Арміі:

“Узнагародзіць медалём “За мужнасць” 

…18. Кулямётчыка 9 стралковай роты чырвонаармейца Лапарэвіча Міхаіла Данілавіча за тое, што ён падчас удзелу ў баях 21.06.44 года праявіў мужнасць. У час бою замяніў выбыўшага са строю першага нумара стралковага кулямёта і паспяхова працягваў выкананне задачы, забяспечваючы наступленне ўзвода агнём свайго кулямёта…”.

22 чэрвеня полк абышоў фінаў з флангу, пераадолеўшы топкія балоты, захапіў багатыя трафеі. Але перамога была азмрочана гібеллю амаль трохсот воінаў дывізіі і начальніка штаба 1061 стралковага палка, ураджэнца в. Хоціна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Івана Васільевіча Даватара. Земляка, з якім у Міхаіла Данілавіча за тры гада склаліся вельмі добрыя адносіны.

Наступленне савецкіх войск 7-й і 32-й армій працягвалася. Ні балоцістая мясцовасць, ні шматлікія азёры і рэкі не маглі спыніць наступальны парыў і жаданне разбіць ворага.

4 ліпеня 1944 года камандзір 1061 стралковага палка Аляксей Уладзіміравіч Мельнікаў падпісаў узнагародны аркуш аб прадстаўленні мужнага воіна, кулямётчыка чырвонаармейца Міхаіла Данілавіча Лапарэвіча да звання Героя Савецкага Саюза. 

«Тав. Лапарэвіч пры фарсіраванні ракі Відліца 1.07.1944 года першым пераправіўся са сваім разлікам пад ураганным артылерыйска-мінамётным агнём праціўніка на другі бераг і заняў плацдарм на правым беразе ракі. Агнём свайго кулямёта ён забяспечыў прыкрыццё батальёна пры фарсіраванні ракі.

Пры штурме вёскі ён першым падняўся ў атаку і павёў за сабой байцоў.

Падчас фарсіравання ракі Эня-йокі 3.07.1944 года таварыш Лапарэвіч, нягледзячы на моцны артмінагонь праціўніка, кінуўся ў раку, пераплыў яе, даставіў з другога берага лодку і асабіста сам зрабіў 6 рэйсаў, перавозячы байцоў і зброю. На шосты раз ён застаўся на другім беразе і падняў у атаку байцоў. Сам, страляючы на хаду з ручнога кулямёта, стаў выбіваць праціўніка з траншэі.

Прадстаўляю тав. Лапарэвіча за праяўлены гераізм і мужнасць да звання Героя Савецкага Саюза».

У тым, што наш зямляк дастойны вышэйшай урадавай узнагароды, з падпалкоўнікам Мельнікавым згадзіліся камандзір 272 стралковай дывізіі, генерал-маёр Аляксееў, камандзір 4 свірскага корпуса, генерал-маёр П. Гнідзік. Але член Ваеннага Савета 7-й арміі генерал-маёр Усенка наклаў вета і загадаў узнагародзіць нашага земляка толькі ордэнам Чырвонага Сцяга.

Прычыны такога раскладу былі падобныя да тых, якія мы апісвалі ў матэрыялах пра іншых землякоў – без пяці хвілін уладальнікаў звання Героя Савецкага Саюза. Справа ў тым, што прызываўся наш герой на фронт Пражынскім РВК Карэла-Фінскай ССР 23.06.1941 года, дзе на той момант адбывала высылку ўся яго сям’я. Бацька воіна – Даніла Лаўрэнавіч Лапарэвіч – нарадзіўся ў 1868 годзе ў вёсцы Радзіца, быў непісьменным, працаваў на асабістай гаспадарцы. У 1930 годзе яго арыштавалі як члена кулацкай групіроўкі і за антысавецкую агітацыю адправілі ў высылку на поўнач Расіі. Далейшы лёс бацькі невядомы. Рэабілітаваны ён быў 11.5.1989 года.

Што датычыцца пазнейшых звестак пра Міхаіла Данілавіча Лапарэвіча, то вядома адно: у 1985 годзе ён быў жывы, бо атрымаў юбілейны ордэн Айчыннай вайны І ступені.

Міхаіл БАРАВУЛЯ, в. Старая Слабада.

Автор

admin

admin

Актуально

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

27 мая налоговая инспекция проведёт тематический приём для предпринимателей

27 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с индивидуальными предпринимателями и юридическими лицами по вопросам налогообложения в рамках Закона Республики Беларусь от 22.04.2025 № 365-З «Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

28 мая в аг. Староселье встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 28 мая, в 15.00 в аг. Староселье Игрушковского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КомаровА Юлия Николаевна.

27 мая председатель суда Крупского района проведет "прямую линию" и прием граждан

Во вторник, 27 мая, председатель суда Крупского района ЛОГАЧЁВ Олег Викторович проведет "прямую линию" (с 12.00 до 13.00) и прием граждан (с 14.10 до 15.10) в здании Крупского отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь по адресу: г. Крупки, ул. Мира, д. 4.
Предварительная запись возможна по телефону 8 01796 4-00-00. Телефон "прямой линии" +375 1796 4-00-05.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.