krupki.by

ru RU be BE en EN


Ён рамантаваў танкі прама на полі бою, а пасля вайны навучаў і выхоўваў сапраўдных майстроў

Автор / Паралелі часу / Четверг, 15 августа 2019 15:53 / Просмотров: 1520

Герой Сацыялістычнай Працы – вышэйшае ў СССР званне і вышэйшая ступень адзнакі за працу. Яно прысвойвалася тым, хто сваёй асабліва выдатнай наватарскай дзейнасцю праявіў выключныя заслугі перад Савецкай дзяржавай, садзейнічаў пад’ёму народнай гаспадаркі, навукі, культуры, росту магутнасці і славы СССР. Так адзначана ў афіцыйных дакументах. Гэта званне прысвойвалася з 1938 па 1991 год, і спіс Герояў Сацыялістычнай Працы налічвае 20 тысяч 613 чалавек за гэты час на ўвесь вялікі Савецкі Саюз! І чалавек, каб трапіць у слаўную кагорту герояў, павінен быць сапраўды выдатны. Сёння нам хочацца пагаварыць пра аднаго з такіх людзей. Яго ўзгадавала Крупшчына, і мы гэтым ганарымся. Хаця, думаецца, не многія памятаюць, а нават, і ведаюць Пятра Іванавіча Якімава. Дарэчы, адзінага Героя Сацыялістычнай Працы ў Беларусі ў сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Узгадаем пра гэтага незвычайнага чалавека разам з кандыдатам гістарычных навук Дзмітрыем Хромчанкам.

…Пётр Якімаў нарадзіўся 8 кастрычніка (25 верасня па старым стылі) 1915 года ў мястэчку Крупкі. Тут ён вырас. Адсюль пачаў свой слаўны працоўны шлях на запалкавай фабрыцы «Саломка» імя Халтурына (наш былы дрэваапрацоўчы камбінат), дзе працаваў яго бацька, Іван Алімпіевіч. У Барысаве, куды пераехала сям’я, атрымаў рабочую спецыяльнасць у школе фабрычна-завадскога навучання, працаваў на мясцовай запалкавай фабрыцы «Пралетарская перамога» імя С.М. Кірава (зараз з’яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ «Барысаўдрэў»). Без адрыву ад вытворчасці вучыўся на рабочым факультэце (тады так называліся падрыхтоўчыя аддзяленні для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы), а затым атрымаў жаданую вышэйшую тэхнічную адукацыю.

Яскравая старонка яго біяграфіі – Вялікая Айчынная вайна, цяжкімі дарогамі якой ён прайшоў ад першага да апошняга дня. У чэрвені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на курсы перападрыхтоўкі ваенных інжынераў пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Там атрымаў спецыяльнасць тэхніка па рамонце баявых машын і ў снежні накіраваны ў дзеючую армію. Ваяваў на Волхаўскім, Варонежскім, 1-м, 2-м, 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абароне Ленінграда, шэрагу буйных наступальных і абараняльных аперацый, якія мелі важнае стратэгічнае значэнне. У 1943 годзе старшы тэхнік-лейтэнант Якімаў у складзе 25-га асобнага танкавага палка 8-й арміі 21-га гвардзейскай танкавай брыгады 5-га гвардзейскага танкавага корпуса ўдзельнічаў у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Румынію. У чэрвені 1944 года падчас правядзення Яска-Кішынёўскай наступальнай аперацыі быў паранены. Усяго рамонтным аддзяленнем на чале з Якімавым былі адрамантаваны ў баявых умовах 23 танкі, па сутнасці, цэлая танкавая брыгада.

Пётр Якімаў не ішоў у атаку пад разгорнутым сцягам. Яго работа была іншая, але не менш небяспечная і адказная. «Не шкадуючы свайго жыцця, са сваёй брыгадай ён аднаўляў танкі прама на полі бою. У раёне станцыі Негрэшці (у Румыніі – Д.Х.) пад бамбёжкай і мінамётна-кулямётным агнём аднавіў асабіста сам 2 танкі, якія зараз жа пайшлі ў атаку. У раёне горада Факшані адрамантаваў таксама асабіста сам 2 танкі, што патрабавалі сярэдняга рамонту. У раёне горада Цекуч танкам патрабаваліся для рамонту 20-25 гадзін, ён жа аднавіў за 8 гадзін. Яго «лятучка» ўвесь час ішла за баявым парадкам батальёна. Калі танк спыняўся з-за тэхнічнай няспраўнасці, то «лятучка» адразу ж прыступала да аднаўлення і танк працягваў выконваць пастаўленую задачу. Усяго са сваім рамонтным аддзяленнем адрамантаваў 6 танкаў сярэдняга рамонту і 17 танкаў бягучага».  Так сведчыць вытрымка з яго награднога ліста – за сваю цяжкую працу Пётр Іванавіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

Пётр Якімаў удзельнічаў у савецка-японскай вайне. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе, вярнуўся ў Барысаў. На грудзях – ордэн і чатыры баявыя медалі. Затым пераехаў у Мінск, дзе амаль паўстагоддзя адпрацаваў майстрам у Мінскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 9 (зараз прафесійна-тэхнічны ліцэй № 9) аўтамабілебудаўнікоў, асноўнай спецыялізацыяй якога была падрыхтоўка кадраў для Мінскага аўтазавода. Не проста майстрам, а Майстрам з вялікай літары. Майстрам сваёй справы, які выхаваў і навучыў шмат пакаленняў высокакваліфікаваных спецыялістаў.

У той далёкі час краіна толькі паднімалася з руін, спецыялісты з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй былі вельмі патрэбныя, і іх дужа не хапала. Франтавік, ардэнаносец, з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй, адшліфаванай вялікай адказнасцю і цяжкай працай пад варожым агнём, Якімаў мог зрабіць нядрэнную кар’еру. Але як прыйшоў у канцы снежня 1946 года майстрам у прафтэхвучылішча, так і адпрацаваў там да выхаду на заслужаны адпачынак.

Ён добра асвоіў азы педагогікі, актыўна ўкараняў у практыку выкладання вопыт і дасягненні майстроў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбнага камбіната і слясарных майстэрняў. Пасля заканчэння курсаў павышэння кваліфікацыі быў прызначаны загадчыкам вучэбнага працэсу вучылішча, а ў 1966 годзе перайшоў на пасаду выкладчыка спецтэхналогіі металаў.

Пётр Іванавіч садзейнічаў не толькі прафесійнаму станаўленню тысяч спецыялістаў, ён рыхтаваў не рамеснікаў, а майстроў, якім быў сам, выхоўваў любоў да сваёй прафесіі, вучыў творчым адносінам да справы. На яго ўроках заўсёды панавала асаблівая атмасфера. Сам выкладчык быў выключна працаздольны і ўмеў захапіць вучняў. Ён паважаў кожнага навучэнца, да кожнага падыходзіў індывідуальна, каб разгледзець і развіць яго здольнасці. У сваіх вучнях ён бачыў не проста падлеткаў, а сваіх аднадумцаў, у якіх агульная мэта – трывалыя веды, эфектыўныя ў практычнай дзейнасці.

Настаўнік ніколі не абмяжоўваўся вызначанымі гадзінамі заняткаў, ён часта сустракаўся са сваімі выхаванцамі па-за ўрокамі. Шмат гадоў вёў гурток тэхнічнай творчасці, дзе моладзь пад кіраўніцтвам вопытнага педагога майстравала дзеючыя мадэлі тэхнікі, уносячы ў іх канструкцыю элементы вынаходніцтва.

З лёгкай рукі Якімава ў вучылішчы прыжылася добрая традыцыя: перад кожным бацькоўскім сходам навучэнцы ладзілі выставы сваіх работ. А выкладчыкі і майстры на канкрэтных узорах паказвалі родным, чаго іх дзеці дасягнулі ў сваёй прафесіі. Цікавы той факт, што дзеючую мадэль аднаго з мінскіх аўтамабіляў у вучылішчы вырабілі раней, чым гэты ж самазвал сышоў з завадскога канвеера. Хлопцы зрабілі не цацку, а сапраўдную машыну, толькі ў маштабе 1:10. Зменшылі ўсё, да апошняй гайкі. Мадэль з вялікім поспехам дэманстравалася на шматлікіх выставах тэхнічнай творчасці, яе стваральнікі былі ўзнагароджаны медалямі ВДНГ СССР. Работа над ёй стала для многіх слесараў, токараў, фрэзероўшчыкаў асобым пропускам у кагорту рацыяналізатараў і своеасаблівым дыпломным праектам. Падобных вырабаў, створаных на ўроках і занятках гуртка, у вучылішчы нямала. Асобныя сталі экспанатамі музея, а асобныя засталіся ў вучэбных кабінетах, лабараторыях, майстэрнях.

Якімаў займаўся з вучнямі, не лічачы часу. Таму невыпадкова, што яго выхаванцы прыходзілі пасля заканчэння вучылішча ў цэхі завода не проста вінцікамі вытворчай машыны, а спецыялістамі-наватарамі. Многія з іх падоўжылі павышаць сваю кваліфікацыю на больш высокім адукацыйным узроўні. Можна без перабольшвання адзначыць, што практычна ўвесь працоўны калектыў аднаго з флагманаў аўтамабілебудавання Беларусі ў другой палове мінулага стагоддзя прайшоў праз рукі і сэрца Пятра Іванавіча Якімава.

Першае прызнанне яго працы прыйшло ў 1965 годзе, праз 20 гадоў пасля яго прыходу ў вучылішча. Пётр Іванавіч быў прадстаўлены да ўзнагароджвання Ганаровай граматай Міністэрства народнай адукацыі БССР, аднак стаў кавалерам больш высокай ўзнагароды – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. А яшчэ праз 2 гады, у 1967-м, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР за дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы рабочых кадраў для Мінскага аўтазавода Пётр Іванавіч Якімаў быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем яму залатога медаля «Серп і Молат» і ордэна Леніна.

У 1973 годзе вучылішча перайшло на падрыхтоўку навучэнцаў з сярэдняй адукацыяй. Стаў больш насычаным вучэбны працэс, пашырыўся дыяпазон творчай актыўнасці навучэнцаў. Вучні Пятра Іванавіча прымалі актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах, выставах, у тым ліку ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.

У 1985 годзе Пётр Якімаў пайшоў на заслужаны адпачынак. У 2008-м, дзесяць гадоў таму, яго не стала.

Пётр Іванавіч пакінуў добрую памяць у сваіх выхаванцаў, ва ўсіх, хто яго ведаў. Вось што напісаў у шматтыражнай газеце «Аўтазаводзец»  Дзмітрый Дуброўскі, адзін з выпускнікоў вучылішча, які потым працаваў у адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы: «Як можна было не захапляцца выкладчыкам Пятром Іванавічам Якімавым!.. Ды і пра ўсіх астатніх засталіся самыя добрыя ўспаміны».

Разам са шматлікімі сваімі ўзнагародамі вельмі дарагім для Пятра Якімава было званне Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР.

Добрая памяць, тое, што закладзена настаўнікам у сваіх вучнях, – гэта, бадай, галоўны вынік жыцця Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Іванавіча Якімава.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

  • Район
  • Область

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.