krupki.by

ru RU be BE en EN

Работнікі прафсаюза аграпрамысловага комплексу павіншавалі жывёлаводаў Крупшчыны



Работнікі прафсаюза аграпрамысловага комплексу павіншавалі жывёлаводаў Крупшчыны

Автор / Экономика / Четверг, 16 января 2020 12:26 / Просмотров: 1438

У раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод». Яна ініцыіравана Рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ставіць перад сабой мэту ўдзяліць самую пільную ўвагу працаўнікам жывёлагадоўлі.

– Не сакрэт, што часцей за ўсё ў нас заахвочваюцца земляробы, механізатары, камбайнеры, якія заняты на пасяўной, жніве, нарыхтоўцы кармоў, – адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Козел. – Таму і было вырашана якраз у зімовы час заахвочваць лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны. Акцыя праводзіцца ў чацвёрты раз. Разам з прафсаюзнымі актывістамі, ідэалагічнымі работнікамі мы наведаем усе 36 малочнатаварных ферм і комплексаў раёна, ушануем перадавікоў вытворчасці, пракантралюем стан умоў работы работнікаў жывёлагадоўлі, пацікавімся іх справамі.

Валянціна КОЗЕЛ і Ірына ШАБЛОЎСКАЯ ўручаюць падарункі Ліліі ЦЯЛЬПУК і Людміле БАРАДАЧ.
Валянціна КОЗЕЛ і Ірына ШАБЛОЎСКАЯ ўручаюць падарункі Ліліі ЦЯЛЬПУК і Людміле БАРАДАЧ.

І вось у панядзелак з самай раніцы Валянціна Козел, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Шаблоўская і старшыня прафкама ААТ «Кляновічы» Надзея Заблоцкая наведалі ўсе аб’екты жывёлагадоўлі гэтай сельгасарганізацыі.

Першай на шляху была малочнатаварная ферма «Калодніца». Завітаўшы ў пакой адпачынку, дзе сабраўся калектыў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК расказала пра акцыю «Наш жывёлавод», падзякавала ўсім за нялёгкую, але такую патрэбную працу, пажадала моцнага здароўя, новых поспехаў і здзяйсненняў усяго намечанага. Загадчык фермы Аляксандр Веялка знахо­дзіцца ў водпуску, і падарунак быў уручаны ветэрынарнаму ўрачу Вандзе Івановай, якая выконвае абавязкі загадчыка фермы.

На МТФ «Калодніца»: Ірына ДУБІНОВІЧ, Галіна АКСЁНАВА, Сяргей ІГНАТКЕВІЧ, Валерый БУЛАХАЎ, Надзея ЗАБЛОЦКАЯ, Ванда ІВАНОВА.
На МТФ «Калодніца»: Ірына ДУБІНОВІЧ, Галіна АКСЁНАВА, Сяргей ІГНАТКЕВІЧ, Валерый БУЛАХАЎ, Надзея ЗАБЛОЦКАЯ, Ванда ІВАНОВА.

Цёплая сустрэча адбылася і на малочнатаварнай ферме «Кіявец», якой загадвае Таццяна Чайкіна. Тут таксама пасля ўшанавання жывёлавода Марыі Падонскай вялася размова аб працоўных буднях, аб планах на бягучы год, аб людзях, якія аддалі гэтай справе не адзін дзясятак гадоў.

Калектыў МТФ «Кіявец» павіншавалі Ірына ШАБЛОЎСКАЯ, Валянціна КОЗЕЛ і Надзея ЗАБЛОЦКАЯ (другі рад справа налева).
Калектыў МТФ «Кіявец» павіншавалі Ірына ШАБЛОЎСКАЯ, Валянціна КОЗЕЛ і Надзея ЗАБЛОЦКАЯ (другі рад справа налева).

Добры настрой  быў і ў калектыве малочнатаварнага комплексу «Стары Бобр». Начальнік комплексу Лілія Цяльпук адзначыла, што пад яе кіраўніцтвам працу­юць 37 чалавек. І ўсе стараюцца, каб былі высокія валавыя надоі, каб прадукцыя рэалізоўвалася гатункам «экстра», каб было стопрацэнтным захаванне маладняку. А пасля размоў Валянціна Козел, уручаючы падарункі, пажадала кожнаму гэтак жа добрасумленна і шчыра працаваць і надалей, трымаць высокую планку па надоях.

Пасля ўшанавання ў пакоі адпачынку МТФ «Новы Бобр» калектыў разам з прафсаюзнымі лідарамі і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы зрабілі сумесны фотаздымак ля памяшкання фермы.
Пасля ўшанавання ў пакоі адпачынку МТФ «Новы Бобр» калектыў разам з прафсаюзнымі лідарамі і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы зрабілі сумесны фотаздымак ля памяшкання фермы.

Нотку радаснага настрою ўнеслі госці і ў дружны калектыў жывёлаводаў малочнатаварнай фермы «Новы Бобр». А ў тым, што ён сапраўды з’яднаны, нам прыходзілася пераконвацца ўжо неаднаразова. Гэта ж сцвярджае і старшыня прафкама гаспадаркі Надзея Заблоцкая: поспех аднаго чалавека – гэта перамога ўсёй каманды жывёлаводаў, якія працуюць на ферме. І пад дружныя апладысменты Валянціна Козел уручыла падарункі загадчыцы фермы Ларысе Гірс і жывёлаводу Аляксандру Масурноўскаму.

Аб тым, што ў раёне прахо­дзіць акцыя «Наш жывёлавод», жывёлаводам малочнатаварнага комплексу «Бобр» нагадалі прафсаюзныя лідары Валянціна Козел і Надзея Заблоцкая. І зноў пасля выказаных шчырых слоў у адрас лепшых, выслуханых меркаваннях аб працоўных здабытках і ўмовах працы, адбылося ўшанаванне – падарунак атрымала начальнік комплексу Святлана Калініна.

Калектыў МТК «Бобр».
Калектыў МТК «Бобр».

– Усе мы пераканаліся ў тым, што ўшанаванне лепшых жывёлаводаў узнімае настрой людзям, якія, без перабольшання, працуюць ад світання да світання, – сказала напрыканцы Валянціна Козел. – А добрае слова, ацэнка працы, матэрыяльная падтрымка стымулююць і надалей быць на вышыні.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

admin

admin

Актуально

20 мая налоговая проведет день информирования с юрлицами по вопросам земельного налога

20 мая отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому проводится тематический день информирования с юридическими лицами по вопросам исчисления и уплаты земельного налога. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

Please publish modules in offcanvas position.