А выказвалі іх нашым мілым і слаўным маці старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кушнер, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна, старшыня Крупскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Бомберава. У гонар жанчын гучалі вершы і песні, былі паказаны эпізоды з фільмаў, прысвечаных маці. Самі прысутныя на свяце дапісвалі прапанаваныя адкрытыя пісьмы маме, на мальберце выказвалі свае асацыяцыі са словам “Мама”. Старшыня раённага савета ветэранаў-педагогаў Валянціна Скваркоўская разам са сваімі гурткоўцамі выступіла з літмантажом “Как живешь, родная?”, а затым дзяўчаткі падаравалі ўсім песню “Алые паруса”.
Многія актывісты раённай ветэранскай арганізацыі атрымалі сувеніры. Нагрудны знак “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” Лілія Федзькіна ўручыла былому старшыні прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўных устаноў Людміле Багачовай.
Закончылася свята песнямі, якія выконвалі ўсе прысутныя.