krupki.by

ru RU be BE en EN

Васьмікласнікі СШ № 3 горада далучыліся да экалагічнай кампаніі «Абуладкуем малую радзіму»



Васьмікласнікі СШ № 3 горада далучыліся да экалагічнай кампаніі «Абуладкуем малую радзіму»

Автор / Главные новости / Пятница, 30 октября 2020 12:43 / Просмотров: 1510

У адзін з сонечных дзён бягучага тыдня Крупская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ» ініцыіравалі правядзенне акцыі «Чысты бераг».

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый БЯЛАЎСКІ вітае ўдзельнікаў акцыі «Чысты бераг».
Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый БЯЛАЎСКІ вітае ўдзельнікаў акцыі «Чысты бераг».

 

 

На ўборку берагавой лініі Крупскага вада­сховішча прыйшлі юныя эколагі сярэдняй школы № 3 г. Крупкі. Вітаючы ўдзельнікаў акцыі, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі адзначыў:

– Па ўсім бачна, што вы любіце прыроду. Аднак яе трэба не толькі любіць, але берагчы і абараняць. Вось і сённяшняя акцыя, у якой вы прымаеце ўдзел, заклікана прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання вадаёмаў. Наша задача – навесці належны парадак вакол Крупскага вадасховішча. Клопат аб яго чысціні ўвахо­дзіць у агульную сістэму аховы прыроды. І вельмі крыўдна, што даводзіцца прыбіраць тое, што насмецілі дарослыя людзі.

Далей Валерый Бялаўскі правёў міні-віктарыну – ён задаваў пытанні, а школьнікі адказвалі на іх. У прыватнасці, яны называлі рэкі і азёры, якія ёсць на Крупшчыне, рыбу, што водзіцца ў нашых вадаёмах, нагадалі самыя вялікія рэкі і азёры Беларусі.

А затым экаактывісты ўзяліся за справу. Ідучы ўздоўж берага, пачынаючы ад маста ля аўтадарогі Мінск-Масква, яны падбіралі пластыкавыя бутэлькі, упакоўкі ад чыпсаў, пачкі з-пад сокаў, бляшанкі, абгорткі ад цукерак, пакеты і паперу. Сабранае па ходу смецце выкідвалася ў кантэйнеры, абсталяваныя на беразе возера.

І тут хочацца зрабіць акцэнт на тым, што людзі, якія адпачывалі на ўзбярэжжы, лавілі рыбу ці проста ішлі ўздоўж, і самі маглі выкінуць тое, што непатрэбна, у спецыяльна адведзеныя месцы, якіх там дастаткова. 

Канчатковы пункт акцыі – так званыя «гарбатыя» масткі.

– Прыемна бачыць, што юных эколагаў аб’ядноўваюць неабыякавасць да прыроды і жаданне сваімі рукамі зрабіць свет вакол лепшым, – гаварыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Алена Дубава. – Мы заўсёды падтрымліваем такіх актывістаў, прадастаўляем ім гумавыя пальчаткі і пакеты, імкнемся натхніць словам, дапамагчы справай.

Арганізатары акцыі лічаць, што хаця месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, які па традыцыі праходзіць у кастрычніку, заканчваецца, уборку можна і трэба праводзіць да таго часу, пакуль дазваляе надвор’е.

І тут да месца будзе прывесці ўсім знаёмае выслоўе пра тое, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. І сапраўдны парадак будзе не тады, калі будуць бясконцыя ўборкі, а тады, калі людзі перастануць брудзіць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

3, 5 и 6 ноября пройдут "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ

В рамках Международного дня инвалидов 3, 5 и 6 ноября с 10.00-15.00 будут организованы "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ. Желающим обращаться по тел. 4-25-73.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.