Гэта хрысціянскае прывітанне гучыць ужо амаль дзве тысячы год. Для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста – самая важная падзея ў гісторыі, якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Нездарма апостал Павел казаў: «Калі Хрыстос не ўваскрос, то вера наша марная» (1 Кар. 15, 17). Уваскрасенне сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, перамогу любові над злом і нянавісцю.
Сардэчна віншую з Урачыстасцю Уваскрасення Езуса Хрыста! Няхай у гэты святы час Уваскрослы Езус, Які перамог смерць і грэх, умацуе ў Вас прагненне жыцця ў святасці! Жадаю Вам здароўя, Божага благаслаўлення і супакою ў сэрцах!
Ксёндз Віталій СТРЫГА, пробашч касцёла імя святога Юзафа ў Крупках.
