krupki.by

ru RU be BE en EN

БЕЛАЗ заслужана называюць беларускім брэндам



БЕЛАЗ заслужана называюць беларускім брэндам

Автор / Главные новости / Вторник, 29 ноября 2022 10:13 / Просмотров: 1021

Раскажам, чым унікальнае гэта прадпрыемства і здзівім асобнымі фактамі.

А пачаць хочацца з уласных успамінаў дзяцінства. Тады мы жылі ў пасёлку Крупскім і часта гулялі ў вялізных кар’ерах, што засталіся пасля будаўніцтва аўтамагістралі. І якая б ні была вясёлая і шумлівая гульня, імгненна сціхалі, калі пачынаў чуцца аддалены гул. Так, спачатку быў менавіта гул, а затым з’яўляўся ён – як нам здавалася велізарны жоўты монстр, які рухаўся павольна і велічна. Гэта была цэлая падзея, і мы, замёршы, заварожана праводзілі поглядам гэта цуда тэхнікі.

Зараз гэтыя ўспаміны выклікаюць усмешку. Хутчэй за ўсё, гэта былі БЕЛАЗы грузападымальнасцю тон 75, на той час самая вырабляльная мадэль. І калі б нехта сказаў, што ў прынцыпе магчымы аўтамабіль у шэсць (!) разоў большы, то ніхто б у гэта проста не паверыў.

Але ўсё менавіта так, і наша прадпрыемства, якое з’яўляецца сапраўды нацыянальным брэндам, стварыла самы вялікі кар’ерны самазвал у свеце. Ці ж гэта не повад для гонару?!

ААТ «БЕЛАЗ – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ – ХОЛДЫНГ» – структура, унікальная ва ўсім. Дадам крыху гісторыі. Пачыналася яна даволі сціпла. Пасля Вялікай Айчыннай вайны краіне востра патрабавалася таннае паліва для аднаўлення народнай гаспадаркі. Для яго здабычы ў багатай торфам Беларусі патрэбны былі спецыяльныя машыны і абсталяванне. У адпаведнасці з пяцігадовым планам у 1948 годзе каля чыгуначнай станцыі Жодзіна пачалося будаўніцтва завода па вытворчасці тарфянога абсталявання. У маі 1950-га ён выпусціў сваю першую прадукцыю – кантэйнеры для перавозкі торфу і варашылкі для яго сушкі. Праз год прадпрыемства змяніла профіль і стала заводам па вырабу меліяратыўных і дарожных машын «Дармаш». Але краіне патрабавалася ўсё больш вугалю і руды, а для гэтага неабходна была кар’ерная тэхніка. Ствараць яе вырашылі на базе жодзінскага прадпрыемства. І 17 красавіка 1958 года з’явіўся Беларускі аўтамабільны завод. А ўжо 7­ лістапада з варот выехаў першы 25-тонны МАЗ-525. Справа ў тым, што раней такой магутнасці самазвалы збіраліся ўручную на Мінскім аўтазаводзе. Патрэбы раслі, і было прынята рашэнне, што паточны цэх будзе на БЕЛАЗе. Сем гадоў з яго канвеера сыходзілі 25-тонныя самазвалы МАЗ-525.

Прадпрыемства набірала моц. Перад ім была пастаўлена задача ў кароткі тэрмін стварыць прынцыпова новую кар’ерную машыну, адпавядаючую лепшым сусветным узорам вялікагрузных машын. Першы арыгінальны 27-тонны самазвал БЕЛАЗ-540 жодзінцы вырабілі 14 верасня 1961 года. Гэта, сапраўды, было дасягненнем. Упершыню ў айчынным машынабудаванні на самазвале была прыменена аднамесная кабіна, устаноўленая каля рухавіка. У распрацоўцы браў удзел мастак Валянцін Кабылінскі, які прапанаваў дызайн.

Восенню таго ж года гэты вопытны ўзор сваёй хадой накіраваўся ў Маскву на ХХII з’езд КПСС. Вёў машыну ў сталіцу вадзіцель-выпрабавальнік Сяргей Лютарэвіч. Грузавік прыбыў своечасова, без паломак і два месяцы экспанаваўся ля павільёна машынабудавання на ВДНГ СССР, быў удастоены дыплома І ступені.

Так усё і пачыналася. БЕЛАЗ-540 стаў незаменным пры здабычы цвёрдых карысных выкапняў, падыходзіў для работы ў кар’ерах, пры суровым клімаце і бездарожжы. Цікава, што за два гады было выпушчана больш тысячы 27-тонных самазвалаў. Праект быў удалы, дзякуючы яму і наступныя пакаленні самазвалаў БЕЛАЗ былі таксама ўдалымі.

Трэба сказаць, што ўсякае бывала ў гісторыі БЕЛАЗа. Нельга не ўзгадаць пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі прадпрыемства, якое працавала на ўвесь Савецкі Саюз, пазбавілася і падтрымкі, і рынку. Выстаяць тады дазволілі завадская загартоўка і  дапамога Главы беларускай дзяржавы.

Сёння Беларускі аўтазавод – адзін з буйнейшых у свеце і адзіны ў СНД вытворца кар’ернай тэхнікі. І не толькі. Холдынг «БЕЛАЗ» аб’ядноўвае розныя прадпрыемствы. І прэзентуе сваю прадукцыю як тэхніку для высокіх дасягненняў. І гэта сапраўды так. Пагартаем прайс: кар’ерныя самазвалы, пагрузчыкі і бульдозеры, машыны для металургічных прадпрыемстваў, спецыяльнага прызначэння, для падземных работ, гаражнае абсталяванне, змазачнае абсталяванне, спецадзенне, аўтапрычэпы і аўтапрылады, велапрылады і нават цацкі, садовы інвентар, трэнажоры, мэбля і фурнітура, сувеніры, гаспадарчыя тавары, электрабытавыя прыборы. Вось так.

Дэлегацыя крупскай моладзі падчас аднаго з наведванняў прадпрыемства

Ёсць у шэрагу здабыткаў холдынга і сапраўды ўнікальны экзэмпляр, нават занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Гэта славуты БЕЛАЗ-75710 – самы вялікі кар’ерны самазвал у свеце, першая мадэль у новым класе машын асабліва вялікай груза­падымальнасці. Уявіць толькі – 450 тон груза для яго з’яўляецца рабочай нормай.

Будаўніцтва першага экзэмпляра завяршылі восенню 2013 года, а прэзентацыя адбылася на выпрабавальным палігоне БЕЛАЗа ў верасні. Гэта была сапраўды сенсацыя. Тады я працавала ўласным карэспандэнтам па Мінскай вобласці газеты «Рэспубліка» і мне даручылі пісаць пра гэта матэрыял. Уражанні цяжка перадаць, вось ён, сапраўдны гігант, каля яго захоплівала дух!

Машына незвычайная. Уласная вага самазвала складае 360 тон, поўная – 810 тон. І па сёння ні адзін з вырабнікоў звышцяжкай тэхнікі не змог пабудаваць аналагічны па характарыстыках самазвал. І больш таго, у якасці эксперыменту ён кароткачасова працаваў з перагрузам у 53,3 тоны. Гэта і зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса.


11 неверагодных фактаў пра БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон:

  1. Ён сапраўды вялізны. Па памерах можна параўнаць з трохпавярховым домам. Пры гэтым можа рухацца з хуткасцю да 64 км/г. Калі б ён выехаў на МКАД, то заняў бы тры паласы руху, а калі яго паставіць упоперак – то ўсе пяць. Даўжыня машыны – 20,6 м, шырыня – 11 м, вышыня – 8,3 м.
  2. Кожнае з васьмі колаў вытрымлівае больш за 100 тон і важыць як тры легкавыя аўтамабілі. Яно ў 2,5 раза больш за чалавечы рост, дыяметр – 4 м. Унутры для ўмацавання – амаль тона металу.
  3. Такая махіна можа развярнуцца на пятаку радыусам 20 метраў і падняцца ўгару уклонам 18%.
  4. Здольнасцю перавозіць вялізныя маналітныя канструкцыі і збудаванні не можа ніводны іншы аўтамабіль.
  5. На адну рабочую змену трэба два поўныя паліўныя бакі – 5 600 літраў. На легкавушцы можна катацца гадоў каля трох.
  6. Аб’ём сістэмы ахалоджвання – 1 380 літраў, сістэмы змазкі – 550 літраў.
  7. У самазвала цэлых 6 рухавікоў: два дызельныя і чатыры электрычныя, апошнія размяшчаюцца ўнутры ступіц колаў.
  8. Кожны дызельны рухавік важыць 60 тон, калі іх выцягнуць з самазвала, то ўнутры можна абсталяваць трохпакаё­вую кватэру.
  9. Магутныя дызелі патрэбны не для таго, каб круціць вал каробкі перадач, а каб бесперабойна вырабляць электраэнергію. Дарэчы, каробкі перадач увогуле няма, а рухаюць гіганта цягавыя электраматоры.
  10. Упершыню ў гісторыі на кар’ерным самазвале прыменены стабілізатар папярэчнай устойлівасці, унікальнае рашэнне ў сваім родзе. Ён страхуе ад перакульвання і надае плаўнасць ходу.
  11. Калі поўнасцю засыпаць кузаў зямлёй, то пляцоўкі хопіць, каб пабудаваць там домік з прысядзібным участкам.

Дарэчы, можа паказацца, што, каб кіраваць такой махінай, трэба прыкладваць тытанічныя намаганні. На самой справе людзі, якія ўпершыню садзіліся за руль, са здзіўленнем выяўлялі, што рабіць гэта не на много складаней, чым легкавым аўтамабілем. Менавіта ў спалучэнні прастаты кіравання, надзейнасці ў эксплуа­тацыі і велізарных магчымасцяў і хаваецца сакрэт поспеху тэхнікі, выпушчанай БЕЛАЗам.

Зараз можна лёгка сфатаграфавацца ля вялізнага аўтамабіля, забрацца ў кабіну і нават праехацца, праўда, не за рулём. Дарэчы, многія ўжо так і зрабілі. Справа ў тым, што БЕЛАЗ першым у айчынным машынабудаванні адчыніў свае дзверы турыстам. «БЕЛАЗ – брэнд Беларусі» – такую назву атрымаў праект прамысловага турызму. Больш за 160 тысяч чалавек з большы чым 25 краін свету ўжо наведалі прадпрыемства. А яшчэ там створаны свой музей, дзе мне неаднаразова даводзілася бываць. Ён вельмі адметны. Там можна пабачыць усю гісторыю прадпрыемства, мадэлі розных самазвалаў, а таксама шматлікія ўзнагароды, якіх удастоены завод.

За ўсю гісторыю работы прадпрыемства інжынеры прапанавалі больш за 500 мадыфікацый кар’ерных самазвалаў, іх грузападымальнасць – ад 27 да 450 тон. І працэс укаранення новага ідзе бесперапынна.

Напрыклад, уведзены ў эксплуа­тацыю рабатызаваны кар’ерны самазвал БЕЛАЗ-7558R і дыстанцыйна-кіраваны пагрузчык БЕЛАЗ-7825D.

Галоўная мэта стварэння такіх «разумных» машын – убраць чалавека з кар’ера, які з’яўляецца зонай небяспекі. Плануецца, што ў хуткім часе на асноўным рынку ў Расіі з’явяцца асобныя радовішчы, дзе будзе рэалізавана праграма «Інтэлектуальны кар’ер».

БЕЛАЗ  увесь час у развіцці. Вось і апошняя навіна. Днямі прадпрыемства заняло першае месца ў намінацыі «Лепшая інавацыйная арганізацыя» конкурса, які ладзіла Міністэрства прамысловасці Беларусі. Дарэчы, у намінацыі было заяўлена 29 арга­нізацый. БЕЛАЗ атрымаў 13 з 15 магчымых балаў.

Усё гэта сведчыць пра тое, што прадпрыемства актыўна развіваецца, трывала стаіць на нагах і бачыць свае перспектывы. Як гаварыў у адным са сваіх выступленняў яго дырэктар Ся­ргей Нікіфаровіч, сёння прадукт БЕЛАЗа абсалютна імпарта­замешчаны. Сутыкнуўшыся з негатыўным уздзеяннем так званага Калектыўнага захаду, кампанія вырашае пытанні па імпартазамяшчэнні, як гавораць прамыслоўцы, у рабочым парадку. Кіраўнік адзначыў, што гэта складаны і сур’ёзны працэс, дзе трэба рухацца ва ўсіх накірунках: банкаўска-фінансавым, лагістыцы, сродках вытворчасці, інструментах, праграмным забеспячэнні. Узяўшы на сябе вялікую адказнасць, белазаўцы прынялі важныя канструктарскія, тэхналагічныя рашэнні і атрымалі досыць сур’ёзныя поспехі. І зараз на прадукт прадпрыемства, як запэўніў дырэктар, знешнія фактары не ўздзейнічаюць.

Калі гаварыць пра кіраўніцтва, то нельга не адзначыць такі адметны факт, што за ўсю гісторыю існавання прадпрыемства, а гэта амаль 75 гадоў, змянілася толькі 8 дырэктараў. І кожны з іх унёс значны ўклад, надаваў заводу новы імпульс для развіцця. І тут нельга не адзначыць Паўла Марыева, аднаго з першых Герояў Рэспублікі Беларусь. Ён кіраваў заводам 15 гадоў. І не толькі ўтрымаў прадпрыемства на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі стала ліхарадзіць нават прамысловых гігантаў, але карэнным чынам перабудаваў вытворчасць, вынікам чаго стаў выпуск машын, каторыя нават пераўзыходзілі сусветныя аналагі. Дзякуючы менавіта Паўлу Марыеву беларуская марка стала вядома ва ўсім свеце. Яго выключныя заслугі ў развіцці айчыннага машынабудавання і адзначаны высокім званнем – Герой Беларусі.

Увогуле, гісторыя БЕЛАЗа вельмі цікавая. Гэта нейкая асобная краіна са сваімі працаўнікамі, навукоўцамі, спартсменамі, творцамі, сваімі традыцыямі і нават сваім горадам, бо прадпрыемства, як гавораць зараз, горада­ўтваральнае. Яно, калі можна так сказаць, і выгадавала гэты горад: у 1958 годзе Жодзіна атрымала статус гарадскога пасёлка, у 1963 годзе – горада абласнога падпарадкавання.

Трывалы дзень сённяшні нашага прамысловага гіганта. Таму, што там працуюць людзі, для якіх БЕЛАЗ – гэта не проста прадпрыемства, а само жыццё.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

26 ноября в Крупском ЦК пройдет ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов

26 ноября с 10-00 до 13-00 часов в Крупском районном Центре культуры состоится ярмарка вакансий для граждан «серебряного» возраста и инвалидов. В ходе проведения мероприятия можно будет ознакомиться с вакансиями, предлагаемыми нанимателями, пройти собеседование, получить консультацию по вопросам трудоустройства, условиями труда, будут организованы мастер-классы по самостоятельному поиску работы (обучение навыкам работы с порталом государственной службы занятости), составлению резюме.

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.