krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупскі ЦДТ прэзентаваў калекцыю «Беларусь святая»



Крупскі ЦДТ прэзентаваў калекцыю «Беларусь святая»

Автор / Главные новости / Четверг, 02 ноября 2023 10:42 / Просмотров: 766

Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Чараўніца» расказалі, якую сувязь маюць грунтоўнае вывучэнне культурнай спадчыны і дызайн.

Кожная чарговая калекцыя – гэта захапляльны даследчы шлях, які ўзбагачае ведамі і дазваляе ўзнімацца на творчую і інтэлектуальную прыступку вышэй.

Сукенкі, футболкі, кашулі з літаратурнымі вобразамі класікаў беларускай паэзіі, выявамі святынь, народным арнаментам, аздобленыя рознымі аксэсуарамі. Кожны раз дзіву даешся, калі бачыш новыя калекцыі адзення, створаныя сапраўды чараўніцамі Крупскага ЦДТ пад кіраўніцтвам педагога Аксаны Коваль.

Гэта апантанны сваёй справай чалавек. Гэта вельмі тонка адчуваюць яе вучаніцы і бяруць прыклад. Прызнаюцца, што будучы выраб пачынаюць любіць яшчэ на стадыі задумкі. А таму лёгка ідзе сам працэс стварэння – ці то гэта сурвэтка, ці шопер, ці кашуля.

Калекцыю дэманструюць Дзіана ДЗЕМ’ЯНОВІЧ, Ульяна ШЧАЎРОЎСКАЯ, Аліна ГАРА, Анастасія ЯКУШЭВІЧ
Калекцыю дэманструюць Дзіана ДЗЕМ’ЯНОВІЧ, Ульяна ШЧАЎРОЎСКАЯ, Аліна ГАРА, Анастасія ЯКУШЭВІЧ

На першы погляд можа падацца, што ўсё так лёгка і проста: прыдумаў, вопытны педагог падказаў, па-майстэрску накіраваў – і стварай сабе на радасць. Але творчаму працэсу папярэднічае вялікая падрыхтоўчая праца – вывучаюцца гісторыя роднага краю, літаратурныя і мастацкія творы, ладзяцца экскурсіі. Назапашваюцца веды, а ўжо затым можна брацца за іх увасабленне ў дызайнерскай творчасці.

– Тэмы і ідэі калекцый узнікаюць па-рознаму, – прызнаецца Аксана Коваль. – Падказваюць асабістыя ўражанні, святочныя даты, народныя святы. Вось, напрыклад, калекцыя мужчынскага і жаночага адзення, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння нашых славутых пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У мінулым годзе святкаваўся юбілей. У маёй калегі на стале ляжала кніга твораў паэта. Я прачытала. Вершы вярнулі маю памяць у дзяцінства – такое роднае, цёплае і непаўторнае. Толькі ўслухайцеся ў радкі Янкі Купалы: «Музыка зычная ў свеце, моўкнуць нягоды-напасці… Хочацца думаць, як дзеці. Верыць, як дзеці, у шчасце». Які глыбокі сэнс! Столькі думак, якія дапамагаюць пераасэнсаваць многія жыццёвыя моманты. Вершы натхнілі мяне на стварэнне новай калекцыі. Я прапанавала сваім дзяўчатам, яны з задавальненнем падтрымалі ідэю. Так была створана калекцыя з пяці футболак. На майкі мы нашылі лапікі з махрой. Радкі вершаў вышыты на машынцы. Дарэчы, у той кнізе былі малюнкі да твораў. Іх мы таксама паўтарылі на майках ў тэхніцы роспіс па тканіне. Карыстацца такім адзеннем можна ў паўсядзённым жыцці.

І гэта сапраўды так. Скажу з асабістага вопыту, адзенне, што дзяўчаты распісваюць фарбамі па тканіне, зручнае ў побытавым плане, яго можна мыць нават у пральнай машыне.

На занятках навучэнкі не толькі развіваюць творчыя здольнасці. Дзяўчаты вучацца добраму густу, наведваюць сталічныя выставы, тэатры, цырк. Вялікая ўвага надаецца культурнай спадчыне Крупшчыны. А вынік – новыя калекцыі. Так з’явіліся «Адзенне для немаўляці, таты і маці», «Кветка-душа», «Купава». Не так даўно з-пад рук умельцаў выйшла калекцыя «Беларусь святая» і ўжо атрымала высокую адзнаку.

– Мы з вучаніцамі наведвалі гісторыка-культурныя месцы раёна, і так зарадзілася ідэя стварэння калекцыі «Беларусь святая», – працягвае Аксана Коваль. – Цэнтральная месца займае мадэль «Храм Раства Прасвятой Багародзіцы», што знаходзіцца ў аграгарадку Худаўцы. Храм пабудаваны ў 1894 годзе. Архітэктурны эфект храму надае мноства купалоў. У яго архітэктуры адбіўся руска-візантыйскі стыль. У мастацкім сілуэце пабудовы асноўнае месца займаюць вертыкальныя шатры шмат’яруснай званіцы. Маляўнічасць гістарычных мясцін Крупшчыны дазволіла нам выкарыстоўваць у калекцыі баваўняную тканіну, ручныя карункі, фарбы па тканіне. Мадэлі сукенак прамога сілуэта, доўгія, з рукавамі і галаўнымі ўборамі. Малюнак гістарычных мясцін знаходзіцца на падоле сукенкі. Наперадзе ў нас яшчэ шмат цікавых экскурсій і адкрыццяў. А гэта значыць, што калекцыя будзе папаўняцца новымі мадэлямі.

@krupki.by #крупкибай #krupkiby #крупки #krupki #молодежь #духовность #костюмы #творчество ♬ оригинальный звук - krupki.by

Калекцыя «Беларусь святая» прымала ўдзел у конкурсе «Капітал месца». Нядаўна педагог са сваімі выхаванкамі вярнуліся з рэспубліканскага этапа з Дыпломам трэцяй ступені і падарункамі.

– У кожным рэгіёне краіны ёсць свае адметнасці, славутасці і характэрныя толькі для дадзенай мясцовасці рэчы, – дзеліцца Аліна Гара. – Мы стварылі калекцыю адзення, упрыгожанага роспісам па тканіне, на якім адлюстраваны мясцовыя святыні. Спачатку быў створаны адзін касцюм, а потым і іншыя. Усе яны пашытыя і распісаныя ўручную. Карункі таксама дзяўчаты з аб’яднання па інтарэсах «Чараўніца» самі вязалі. Атрымалася аўтэнтычна і прыгожа. У нашай краіне шмат маляўнічых мясцін. Так што на адной Крупшчыне мы не збіраемся спыняцца. Цікава прайшоў рэспубліканскі этап конкурсу «Капітал месца». Для ўдзельнікаў была падрыхтавана насычаная ппраграма – з экскурсіямі, наведваннем музеяў. Мы пазнаёміліся і пасябравалі са сваімі равеснікамі з Гомельскай вобласці. Уражанні пакінуў музей Хаіма Суціна. Я не вытрымала і напісала шчырыя словы падзякі ў Кнізе водгукаў. Увогуле, «Чараўніцу» наведваю ўжо сёмы год. Аксана Аляксандраўна навучыла мяне шыць уручную і на машынцы, вышываць, распісваць па тканіне, рабіць аксэсуары, быць цярплівай і вытрыманай, за што я вельмі ўдзячна ёй. Мая сукенка, вышытая беларускім арнаментам, стала пераможцай у міжнародным конкурсе. Творчасць суправаджае мяне заўсёды. Я пастаянна нешта раблю. Нават калі гляджу фільм, мае рукі павінны маляваць, шыць, вышываць, плесці. Зараз я ў 9-м класе. Самі разумееце, падрыхтоўка да экзаменаў. Шмат часу трэба аддаваць вучобе. Але я ўсё роўна знаходжу хвіліначку для майстэрства. Бо нішто так не прыносіць асалоду, як творчасць. І, прызнаюся, прыемна рабіць сваімі рукамі падарункі для родных людзей.

– Мы з Алінай вучымся ў адным класе, – кажа Ксенія Хоміч. – Яна увесь час яскрава і цікава расказвала нам пра заняткі ў «Чараўніцы», паказвала фотаздымкі сваіх вырабаў. Помню, як яна некалі прынесла ў падарунак нашай настаўніцы Галіне Іванаўне пано, зробленае сваімі рукамі. І пахвалілася: «Мяне Аксана Аляксандраўна навучыла ў гуртку». Тады мне здавалася гэта нечым недасягальным. І вось у мінулым годзе я таксама запісалася ў «Чараўніцу». Ужо на першых занятках адчула, што тут цікава. Сама атмасфера творчасці захапляе. Я навучылася шыць, вышываць. Яшчэ шмат ідэй і задумак. З задавальненнем прымала ўдзел у конкурсе «Капітал месца». Гэта была сапраўдная ярмарка творчых ідэй. Столькі цікавага мы пабачылі за два дні! З упэўненасцю магу сказаць, што няма нічога недасягальнага. Трэба толькі жаданне і таленавіты майстар-педагог побач. Тады ўсё атрымаецца.

Калекцыі адзення сталі сапраўдным брэндам Крупшчыны – пастаянна ўдзельнічаюць у інтэрактыўных лакацыях падчас правядзення маштабных абласных святаў. Не раз станавіліся пераможцамі конкурсаў усіх узроўняў.

Автор

Инна Гара

Инна Гара

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.