krupki.by

ru RU be BE en EN

Народны ансамбль народнай песні «Жывіца» адзначае 30-гадовы юбілей



Народны ансамбль народнай песні «Жывіца» адзначае 30-гадовы юбілей

Автор / Главные новости / Воскресенье, 18 января 2026 10:08 / Просмотров: 434

За перыяд існавання калектыў стаў захавальнікам фальклорных традыцый, сапраўдным культурным набыццём раёна.

«Жывіца» аб’яднала пад сваімі крыламі таленавітых выканаўцаў, якія з любоўю і павагай перадаюць гледачам багацце музыкі. Кожнае выступленне – гэта канцэрт-пагружэнне ў атмасферу еднасці мелодыі, рытму і голасу, што раскрываюць гісторыю на сцэне.

30 гадоў – магчымасць падвесці вынікі творчасці, планаванне далейшай дзейнасці. Калектыў працуе над новымі праектамі, выкарыстоўваючы сучасныя падыходы да выканання, свежыя ідэі і гучанне.

Ансамбль быў створаны пры Крупскім раённым Цэнтры культуры ў 1996 годзе. Са дня ставарэння мастацкім кіраўніком «Жывіцы» з’яўляецца Маргарыта Еўсявіцкая.

– Пасля заканчэння інстытута культуры па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» мы з мужам Юрыем прыехалі працаваць у Крупскі раён. З’явілася ідэя стварэння калектыву. Паступова ён папаўняўся новымі выканаўцамі. Да ансамбля далучаліся Тамара Каляда, Нона Бугаец, Ірына Гайдук, Наталля Кажамяка, Галіна Чарнышова, Антаніна Драніца… У рэпертуары ансамбля песні вядомых кампазітараў, ­беларускія і рускія народныя песні, песні рускіх і беларускіх аўтараў у стылізаванай апрацоўцы. Заўсёды з намі знакавая для калектыву песня «Сёння свята ў нашым краі, грай, гармонік, весялей» на словы Таццяны Каваленка, музыку Юрыя Сарокіна, – адзначае Маргарыта Еўсявіцкая. – У 2006 годзе нам прысуджана званне «народны» і 20 гадоў мы гэта званне падцвярджаем.

А чаму «Жывіца»? Як узнікла такая назва? Святлана Захар’ева, мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры, успамінае, што над назвай думалі доўга, хацелася чагосьці свежага, неардынарнага, гучнага.

– З гадамі ўпэўніліся ў правільным рашэнні. Бо «Жывіца» – гэта глубокае пачуццё, звязанае з каранямі і культурай чалавека, душэўная гармонія, нацыянальная самасвядомасць, памяць продкаў, прыналежнасць да свайго народу, – дзеліцца Святлана Захар’ева. – У той час не было яшчэ фанаграм для выканання кампазіцый. Пісалі аранжыроўкі для саставу ансамбля, музыкантаў, якія нам акампаніравалі. У творчым пошуку праходзілі рэпетыцыі. Іх усе з задавальненнем наведвалі, а выступленні суправаджаліся авацыямі зала. Мы заўжды арыентаваліся на густ нашай публікі. Выбіралі песні, якія сёння можна назваць «трэндамі», дынамічныя і яркія.

Сапраўды, ансамбль адрозніваецца ад іншых рэпертуарам. Але працэс яго выбару вельмі складаны.

– Акрамя выдання «Анталогія беларускай народнай песні», песенных зборнікаў выкарыстоўваў на той час незвычайныя спосабы папаўнення нашых праграм. На магнітафон запісваў з тэлевізара выступленні артыстаў, перакладваў набыты матэрыял на ноты, раскладваў на галасы. Затым з калектывам вывучалі новы матэрыял, – распавядае Юрый Еўсявіцкі.

«Жывіца» – удзельнік раённых мерапрыемстваў да розных свят, сельскагаспадарчых кірмашоў, аглядаў мастацкай самадзейнасці, выступае перад жыхарамі сельскіх населеных пунктаў.

За актыўны ўдзел у творчым жыцці раёна і высокае выканаўчае майстэрства ансамбль быў шматразова ўзнагароджаны ганаровамі граматамі і дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

Ведаюць крупскіх артыстаў і за межамі раёна. Неаднаразова яны ўдзельнічалі ў фестывалі-кірмашы «Дажынкі», нацыянальным ­фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», свяце «Александрыя збірае сяброў», фестывалі народнай песні «Вянок сяброў»… Адзначаліся Дыпломамі за прызавыя месцы абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Запомніліся ўдзельнікам калектыву выступленні ў Расійскай Федэрацыі. Гледачы Гагарына і Солнечнагорска высока ацанілі творчасць крупчан.

Сёння «Жывіца» ў пошуку свайго індывідуальнага шляху ў вывучэнні і захаванні разнастайнай беларускай і славянскай песеннай культуры. Значыць – гісторыя ансамбля працягваецца.

Уладзімір РОГАЎ.

Автор

admin

admin

Актуально

29 мая генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» проведет прием граждан и "прямую линию"

29 мая в здании филиала КУП «Минскоблдорстрой»-«ДРСУ № 164» по адресу: г. Крупки, ул. Коммунальная, 7, будет проводить выездной прием граждан одновременно с проведением прямой телефонной линии по вопросам ремонта, строительства и содержание местных автомобильных дорог Минской области с 16.00 до 18.00 часов по телефону 8-01796 2-72-14, генеральный директор КУП «Минскоблдорстрой» БЕЛЬСКИЙ Артур Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 27, 28 мая с 08.30 до 13.00 часов и с 14.00 до 17.30 часов по телефону 8-01796 2-77-47.

28 мая состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

26 мая пройдет "прямая линия" по вопросам летней трудовой занятости учащейся молодежи

Во вторник, 26 мая, с 10.00 до 12.00 по тел. 2-72-81 начальник управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Карань Тамара Владимировна проведет прямую телефонную линию по вопросам летней трудовой занятости учащейся молодежи в свободное от учебы время.

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Please publish modules in offcanvas position.