krupki.by

ru RU be BE en EN

Вучні школ Крупскага раёна загадзя падрыхтаваліся да вяртання птушак з выраю



Вучні школ Крупскага раёна загадзя падрыхтаваліся да вяртання птушак з выраю

Автор / Главные новости / Четверг, 12 апреля 2018 08:59 / Просмотров: 2344

Кожную вясну многія крупчане, пэўна, заўважаюць, як папаўняецца «жылы птушыны фонд» сотнямі драўляных хатак-шпакоўняў і сінічнікаў у наваколлі горада і ў сельскіх населеных пунктах. І ажыццяўляюць гэты важны экалагічна-ахоўны праект навучэнцы школ нашага раёна.

На мінулым тыдні былі падведзены вынікі ІІ раённага экалагічнага конкурсу «Казачны палац». Нагадаем, што яго арганізатарамі выступаюць аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і эколага-патрыятычны клуб «Спадчына».

Падчас размовы галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Рогава адзначыла:

– У Палажэнні аб правядзенні ІІ раённага экалагічнага конкурсу вызначаны мэты і задачы. Сёлета, як вядома, праходзіць Год малой радзімы. І галоўная мэта конкурсу – выхаванне любові і павагі да роднага краю, папулярызацыя экалагічных ведаў сярод вучняў, прыцягненне іх да прыродаахоўнай дзейнасці. Калі такі ж конкурс праходзіў у мінулым годзе, мы ўвачавідкі пераканаліся, як адказна і творча падышлі да вырабу домікаў літаральна ўсе яго ўдзельнікі. Домікі, вырабленыя з сухой драўніны, прыцягвалі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У многіх з іх былі нават здымныя дахі, для дэкору выкарыстоўваліся каляровыя пластыкавыя коракі. Пастараліся ўсе і сёлета. Самі бачыце, якія адмысловыя вырабы будуць змешчаны зараз на дрэвах па дарозе непадалёк ад заправачнай станцыі.

Варта адзначыць, што конкурс праводзіўся ў два этапы. Таму на першым – школьным, а ён праходзіў з 16 сакавіка па 1 красавіка, на ўроках працы ў майстэрнях школ вучням не даводзілася сумаваць. На раённы этап конкурсу ад кожнай установы адукацыі трэба было прадаставіць па дзве работы ў наступных намінацыях: «Кожнаму шпаку па палацу» і «Усім сініцам па камфортных дамах». Калі вырабляліся домікі, усе стараліся выкарыстаць рэкамендацыі аб тым, якімі павінны быць правільныя шпакоўні або сінічнікі, якая іх глыбіня, шырыня і дыяметр адтуліны і г.д., улічваліся таксама і абмежаванні па выкарыстоўваемых матэрыялах.

 

Перад тым, як развесіць на дрэвах домікі для птушак, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Бялаўскі правёў віктарыну. На пытанні Валерыя Аркадзьевіча аб самай вялікай, самай маленькай, самай разумнай, самай хуткай і самай распаўсюджанай птушцы хлопчыкі давалі дакладныя адказы. Яны даведаліся таксама аб тым, што чорны стрыж без перапынку можа лётаць да 4-х гадоў; што на волі птушкі могуць жыць да 45-ці гадоў; што ў страуса вока большае чым мозг; што ў ястраба зрок у 8 разоў лепшы, чым у чалавека; што для захавання свайго ўласнага жыцця куры могуць прыкінуцца мёртвымі, і шмат чаго іншага.

Хлопчыкі з Крупскай раённай гімназіі развешвалі шпакоўні, запрашаючы птушак на наваселле, а Алена Рогава назвала нам пераможцаў ІІ раённага экалагічнага конкурсу «Казачны палац». Першыя два месцы і Дыпломы І ступені прысуджаны Кліму Бараноўскаму з Каласоўскай СШ, які разам са сваім кіраўніком Сяргеем Бараноўскім зрабілі вельмі ўжо адмысловы домік і назвалі яго «Наваселле ў сініц», і Раману Зюзюн з Халопеніцкай СШ.

Другія месцы з уручэннем Дыпломаў ІІ ступені занялі вучні з Ухвальскай СШ – Яўген Калач, Уладзіслаў Пратасевіч і Віталій Трус. Трэцяе месца за вучнямі Нацкай СШ – Андрэем Тамковічам і Мікітам Сазонавым.

Падчас развешвання шпакоўняў адчувалася, што юныя майстры ганарацца, калі на дрэвах з’яўляюцца драўляныя домікі, якія яны зрабілі сваімі рукамі. «А хіба магчыма ўявіць вясну без радасных спеваў птушак, якія вяртаюцца з далёкіх краёў у свае спрадвечныя мясціны?» – заўважыў вучань 7 «Б» класа раённай гімназіі Стас Бекер.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

8 июля состоится прямая телефонная линия с главным врачом Крупской ЦРБ

Во вторник, 8 июля, с 9.00 до 10.00 состоится прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Крупская ЦРБ» ЛЕОНОВИЧ Екатериной Михайловной.
Телефон 2-44-32.

С 24 июня по 31 августа будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

С 24 июня по 31 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома будет работать «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.