krupki.by

ru RU be BE en EN

Велатурыстычны Хрэсны ход правялі ў Крупскім раёне (фота)



Велатурыстычны Хрэсны ход правялі ў Крупскім раёне (фота)

Автор / Главные новости / Суббота, 07 июля 2018 10:35 / Просмотров: 3283

Такая акцыя праходзіла на Крупшчыне ў трэці раз. Агульнае кіраўніцтва яе падрыхтоўкай і правядзеннем ажыццяўляла ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Крупскага раёна, раённая арганізацыя Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, дабрачынны Крупскай царкоўнай акругі, настаяцель прыходу храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Крупкі пратаіерэй Мікалай Гмір. Удзел у гэтай акцыі прымалі выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж», «Таэкван-до», «Экскурсійна-пешаходны турызм» і «Веласіпедны турызм», педагагічныя работнікі, ветэраны вайны ў Афганістане.

Старт велатурыстычнаму Хрэснаму ходу быў дадзены ад мемарыяльнага комплексу воінам-афганцам у Крупках. Са словамі вітання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Вараб’ёў, які нагадаў, што традыцыйны велатурыстычны Хрэсны ход праходзіць у Год малой радзімы, і заклікаў з клопатам і ўвагай адносіцца да мясцін, дзе жыве сёння кожны з нас, цікавіцца гісторыяй роднага краю, ведаць яго знакамітых людзей. Пратаіерэй Мікалай Гмір у сваім выступленні адзначыў, што любая справа пачынаецца з малітвы, і прачытаў малебен на добры шлях.

Веласіпедысты праехалі Вялікую Слабаду, Бярозаўку, Каменку, Стараселле і першым прыпынкам стала вёска Лашанцы. Тут на вясковых могілках пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Пчолка. Перад адкрыццём мітынгу ўсе ўважліва слухалі аповед пра жыццё Аляксандра. Нарадзіўся ён у Лашанцах, скончыў Старасельскую васьмігодку і Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў мясцовым саўгасе. У Афганістане з 1982 года. Намеснік камандзіра ўзвода, сяржант. Загінуў 28 красавіка 1984 года. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля малітвы, якую прачытаў Мікалай Гмір, і ўскладання кветак маршрут пралёг да Ігрушкаўскай сярэдняй школы, дзе ў гісторыка-краязнаўчым музеі была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія. Яе дырэктар Лілія Мазнёва акцэнтавала ўвагу прысутных на асобным раздзеле, у якім змешчаны шматлікія матэрыялы пра воінаў-афганцаў – выпускнікоў школы. Перад тым, як паехаць у вёску Самаседаўка, адкуль родам воін-інтэрнацыяналіст Анатоль Кулеш, усе пачулі аповяд пра яго вучобу, працу, службу. Начальнік радыёпрыборнага комплексу зенітнай ракетна-артылерыйскай батарэі малодшы сяржант Анатоль Кулеш загінуў у 1987 годзе. Яму споўнілася толькі 19. І тут на мясцовых могілках, дзе пахаваны Анатоль, былі ўскладзены кветкі, а пратаіерэем Мікалаем Гмірам прачытана малітва.

Пры пад’ездзе да гарадскога пасёлка Халопенічы ўдзельнікаў велатурыстычнага Хрэснага ходу сустракаў настаяцель Халопеніцкай царквы, іерэй Аляксандр з манахінямі і мясцовымі жыхарамі. Пасля вітання ад пачатку пасёлка і да самага храма ўсе ішлі пешшу. На руінах старога храма для мясцовых жыхароў і ўдзельнікаў Хрэснага ходу быў праведзены малебен.

З Халопеніч шлях велападарожнікаў ляжаў у вёску Грыцкавічы. Ізноў наведванне магілы воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца гэтай вёскі Міхаіла Лобача, кароткі расказ пра яго жыццё. 19-гадовым юнаком Міхаіл служыў у Афганістане санітарным інструктарам дэсантна-штурмавой роты. Загінуў 24 лістапада 1986 года. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За адвагу». Пасля ўскладання кветак была праведзена малітва.

На спартыўнай пляцоўцы аздараўленчага лагера «Янаўшчына», куды прыбылі велатурысты, былі пастаўлены палаткі для начлегу. Але спаць ніхто не хацеў. Увесь вечар ля ўзведзенага кастра ўсе дзяліліся ўражаннямі аб убачаным, уважліва слухалі пратаіерэя Мікалая Гміра, які вёў гутарку аб духоўнасці, аб павазе да бацькоў, аб захаванні спадчыны.

Другі дзень пачаўся з мітынгу ва ўрочышчы «Ліпавец» ля помніка на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Удзел у ім, акрамя нашых велападарожнікаў, прынялі і дзеці, што знаходзяцца на адпачынку, і выхавальнікі аздараўленчага лагера. Затым на зоне адпачынку «Камсамольскі бераг» усе мелі магчымасць пакупацца і набрацца сіл для далейшай паездкі.

І тут варта заўважыць, што ўдзельнікі Хрэснага ходу праязджалі па многіх населеных пунктах, дзе калісьці знаходзіліся храмы, якія ў розныя часы былі разбураны. У памяць аб іх там устаноўлены паклонныя крыжы. У прыватнасці, такія крыжы падчас паездкі былі асвечаны ў аграгарадках Калодніца і Гапонавічы, у вёсках Радзіца, Лісічына, Прошыка, Грыцкавічы. Падчас асвячэння пратаіерэй Мікалай Гмір адзначыў, што раней на Крупшчыне было шмат храмаў са сваёй унікальнасцю і адметнасцю. І Хрэсны ход дазволіў не толькі успомніць аб гэтых храмах, але і даведацца пра іх гісторыю.

Маршрут закончыўся ў Крупках. Пад кіраўніцтвам Сяргея Прыся, Аляксандра Шуцько і Сяргея Сачука 25 дзяцей пераадолелі прыкладна 120 кіламетраў. Стомленыя, але задаволеныя і настроеныя на велатурыстычны Хрэсны ход у наступным годзе, яны раз’ехаліся па дамах.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

27 ноября прием граждан проведет заместитель председателя Минского областного суда

27 ноября заместитель председателя Минского областного суда Александр Юрьевич Староказников в помещении суда Крупского района (Минская область, г. Крупки, ул. Мира, 6) с 11.00 до 13.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону: +375 1796 4-00-00.

18 ноября ИМНС проведет день открытых дверей по вопросам применения единого налога для производителей сельхозпродукции

18 ноября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для организаций, осуществляющих сельскохозяйственную деятельность, проводит день открытых дверей по разъяснению вопросов применения единого налога для производителей сельскохозяйственной продукции.

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.