krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове



Крупчанка набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове

Автор / Главные новости / Среда, 11 июля 2018 14:58 / Просмотров: 3325

Віялета КошалеваУ Віялеты Кошалевай, вупускніцы сярэдняй школы № 3 горада Крупкі, максімальны вынік цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове! «Працавітая, актыўная, ініцыятыўная, таленавітая, здольная, натура творчая, – пачулі мы водгукі адміністрацыі школы аб Віялеце, калі патэлефанавалі, каб пераканацца ў сапраўднасці інфармацыі. – Ніводнае школьнае і раённае мерапрыемства не абыходзілася без яе ўдзелу. А тут яшчэ і такі вынік! З 21 абітурыента па рэспубліцы 100 балаў па беларускай мове і ў нашай Віялеты!»

Юная крупчанка збіраецца паступаць у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на спецыяльнасць менеджмент сацыяльна-адміністратыўны.

– Калі даведалася вынікі ЦТ па матэматыцы і замежнай мове, з’явілася альтэрнатыва –  Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяльнасць дзяржаўнае кіраванне і эканоміка, – распавядае Віялета.  – Як здаць ЦТ на 100 балаў? Вучыць, вучыць і вучыць – па-іншаму ніяк! З выбарам спецыяльнасці я вызначылася ў 10 класе. А вось пра тое, што пры паступленні буду здаваць беларускую мову, ведала ўжо ў 6 класе. Чаму менавіта беларускую мову? А як жа інакш?! Лічу, што кожны паспяховы малады чалавек павінен валодаць роднай мовай. Да таго ж, напэўна, сваё ўзяла і генетыка – у мяне мама працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 1 горада Крупкі.

Пачалося планамернае і мэтанакіраванае вывучэнне тонкасцяў і нюансаў беларускай мовы.

– Дапамагала мама, – гаворыць Віялета. – Дадаткова займалася са сваім педагогам Таццянай Раманаўнай Жукавай. Пастаянна ўдзельнічала ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Праўда, так і не ўдалося пераадолець планку раённага ўзроўню. У 10 класе пачала ўзмоцнена рыхтавацца да ЦТ. Цяжка? Не, калі ўвесь час вучыш. У мінулым годзе на апошнім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання па гэтым прадмеце набрала крыху больш за 60 балаў. Вынікам, у прынцыпе, засталася задаволеная – наперадзе яшчэ цэлы год! 94 – мой апошні бал. Педагогі ў адзін голас запэўнівалі: «Віялета, ты можаш выйсці на максімум!» Скажу шчыра, я на такі вынік не разлічвала.

На ЦТ Віялета адчувала сябе спакойна:

– Але не без хвалявання. Трохі напружвала сама атмасфера: поўная цішыня ў аўдыторыі, пастаянная думка, што галоўнае – правільна запоўніць бланк адказаў. Разумела: цяпер усё залежыць толькі ад мяне! Сабралася з думкамі, сістэматызавала ўсе свае веды. З тэстам справілася задоўга да адведзенага часу. З аўдыторыі выйшла ўпэўненай – ніводнае заданне не выклікала ніякога сумнення.

Напружанне ад чакання вынікаў першага ЦТ часткова перабівалі выпрабаванні па іншых вучэбных прадметах.

– Смс-паведамленне я не падключала, – працягвае Віялета.– Пра вынікі даведалася онлайн на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Увяла свае дадзеныя – бачу: 100 балаў. Адразу і не паверыла сваім вачам. Яшчэ некалькі разоў запар уводзіла дадзеныя – вынік той жа! Пабегла да мамы – у яе таксама шок. А я крычу ад моцных эмоцый. Ды так гучна, што маленькі брацік спалохаўся і захныкаў. Потым патэлефанавала бабулі, педагогам, з аднакласнікамі пагутарылі.

Гэты год выдаўся для Віялеты напружаным. Падрыхтоўка да выпускных экзаменаў і ўступных іспытаў, доўгае лячэнне ад двухбаковай пнеўманіі, актыўны ўдзел у школьным жыцці не перашкодзілі атрымаць высокія ацэнкі па вучэбных прадметах. У атэстаце толькі адна васьмёрка па матэматыцы, якую цалкам кампенсаваў вынік на ЦТ – 87 балаў.

– Як усё паспявала? – усміхаецца Віялета. – Я і сама не ведаю, як так атрымлівалася. Лад жыцця ў мяне такі. І мне падабаецца, калі няма вольнага часу, калі кожная хвіліна распісана. Вось зараз канікулы – і мне ўжо сумна, не хапае, скажам так, рытму. Пагрузілася ў класіку беларускай літаратуры – з цікавасцю перачытваю Івана Шамякіна, Васіля Быкава. Іграю на фартэпіяна – пад прыемныя і чароўныя гукі музыкі я адпачываю. У свой час на выдатна скончыла музычную школу па класе харавые спевы. З ранняга дзяцінства марыла стаць спявачкай, і цяпер спяваю. З узростам прыярытэты мяняліся. Былі думкі стаць педагогам ...

У сваім выбары Віялета Кошалева ўпэўнена на ўсе 100! Будучым абітурыентам жадае не здавацца, верыць ў сябе і смела ісці наперад. Выбраць для сябе пэўную мэту і імкнуцца да яе дасягнення, нягледзячы на складанасці.

Заўтра пачынаецца падача дакументаў у ВНУ Беларусі. Пажадаем Віялеце Кошалевай і ўсім крупчанам-абітурыентам поспехаў! Няхай вашыя мары спраўдзяцца!

Автор

Марина Бавтрукевич

Марина Бавтрукевич

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.